Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1956 г.

МЛЕЧНЫ ШЛЯХ

У зорным небе — Млечны Шлях.
Пад ім ляцяць у вырай гусi,
I мне здаецца, кожных птах
Крычыць: «Вясной дамоў вярнуся
Ляцяць у вырай жураўлі,
Ляцяць буслы у зорным небе,
А вось да роднае зямлі
I Млечны Шлях ім не патрэбен.

1957 г.

* * *

Вось i зіма,
A мроіцца, што лета
Прыйшло у цвеце ліп
I грэчка расцвіла.
Здаецца мне —
Выходжу росным следам
У паплавы зарэчнага сяла.
А за акном лютуе завіруха
I на сумёт накручвае сумёт,
На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам,
A ў хаце пахне грэчкай чысты мёд.

1957 г.

* * *

Не пойдзем сёння ні ў кіно, ні ў госці —
Такая ноч, такая ў небе сінь!
I уздыхаць, каханая, пакінь,
Што больш ужо не вернеш маладосці.

А лепш паходзім па старым бульвары,
Дзе да вясны не падмятаюць снег,
Дзе толькі ходзяць закаханых пары,
Нібы у казцы ці ў дзівосным сне.

У ix марозам пабяліла скроні,
A ў нас — даўно завеялі гады.
Дык пойдзем, любая.
Няхай i сёння
Сябе адчуе кожны маладым.

Не будзем больш з табою уздыхаць.
Зірні, як ноч дарогі снегам мосціць.
Патрэбна так да старасці кахаць,
Як некалі кахалі ў маладосці.

1956 г.

ПЕРШАЯ ПЕСНЯ

Я не апошні i не першы
Складаў крадком калісьці вершы.
Дазнаўся нехта, стаў строіць кпіны.
Я чырванеў, казаў: «Пакіну»,
Казаў: «Не буду». А праз гадзіну,
Узяўшы кошык, блукаў па лесе,
Шукаў арэхі, шукаў маліну,
Але знаходзіў радкі для песні.
Знайшоўшы слова, баяўся страціць,
Нёс асцярожна, нібы расінку.
Зірнуўшы ў кошык, казала маці:
«Ты, мабыць, збіўся з дарогі, сынку.
Вунь колькі ягад прыносяць людзі.
З цябе ж, як бачу, дабра не будзе.
Ну, хоць бы меншым, хоць бы для смеху
Прынёс ці ягад, ці тых арэхаў».

Я кожным ранкам хадзіў далёка
Па росных сцежках у чарналессе —
Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў,
I раптам выйшла такая песня,
Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха
Канца той песні. А дзесь дзяўчаты,
Што абіралі з кустоў арэхі,
Ужо спявалі яе пачатак.
Я чуў, як песня ішла паволі
Праз нашу вёску, паўз нашу хату.
Па пералесках, па жытнім полі
Яе панеслі у свет дзяўчаты.
Ляцелі гусі далёка ў вырай,
Вятры маліну даўно абтрэслі,
A вечарамі спявалі шчыра
У кожнай хаце ўсё тую ж песню.
Яна хадзіла ў лугах зарэчных,
Па вечарынках, па сенажацях,
Яе ў доўгі зімовы вечар
Спявала разам ca мною маці.
1957 г.

МАМА

Калі пушок прабіўся над губою
I ў сны прыйшло дзявочае імя,
Я ні аб чым не раіўся з табою,
Матуля адзінокая мая.

Мне сорамна здавалася часамі
Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк —
Назваць цябе, як у маленстве, «мама»,
Таму часцей не называў ніяк.

A вечарамі, слова не сказаўшы,
Ішоў блукаць каля чужых варот
I пазіраў, як у акенцы нашым
Мігаў у лямпе да світання кнот.

Не спала ты асеннімі начамі,
Хоць падала ад зморы галава,
Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,
Прывычная да гора удава.

Ты прала кужаль, ты капала гліну,
A ў час жніва зусім не чула ног,
Ды гаварыла ласкава пра сына:
«Хай падрасце, няхай паспіць сынок».

I зноў сама збіралася па дровы,
A ў валасах гусцела сівізна —
«Хоць бы сказаў ён ласкавае слова,
Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».

...Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,
I, мабыць, крыўдна мне не аднаму,
Што гэтае святое слова «мама»
Цяпер сказаць ужо няма каму.

1957 г.

ЗМЕНА

Сонца заходзіць за лесам стракатым,
Выйшаў з раз'езда апошні цягнік.
Роснаю сцежкай з утульнае хаты
Ціха на поле ідзе вартаўнік.

...Недзе баян даспяваў пра каханне,
Змоўклі дзяўчаты, патухлі агні.
Вёска заснула. Адзін да світання
Ходзіць i ходзіць стары вартаўнік.

Двое прайшлі i застылі на мосце,
Месяц за хмару схаваўся i знік.
Зорныя ночы сваёй маладосці
Прыпамінае стары вартаўнік.

Вось i світае. Сягоння на полі
Будзе гарачы i радасны дзень.
I вартавому на змену паволі
Роснаю сцежкаю сонца ідзе.

1956 г.

ЧАКАННЕ

Над Іртышом гудзе завея,
Шляхі i сцежкі замяла,
I пасмы белыя, як змеі,
Паўзуць па вуліцах сяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x