Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I раптам, не скончыўшы сказа,
Ты змоўкла: хвіліны прайшлі...
I зноў над хрыбтамі Каўказа
Ляцяць i ляцяць жураўлі.

Ялта, 1959 г.

НАД СІВАШОМ

Мы з добрым другам — латышом,
Часопісы гартаем.
Пілот сказаў:
— Над Сівашом
Мы зараз пралятаем.

Унізе сцелецца туман,
Як шэрыя папахі:
Здаецца, сотні партызан
Ідуць уброд па пахі,

Паўзуць, пакінуўшы акоп,
Смыляць рубцы на целе,
Каб за Сіваш i Перакоп
Спакойна мы ляцелі.

Унізе — горы i лясы
Затканы срэбнай пражай,
I толькі кропелькі расы
Дрыжаць на фюзеляжы.

I месяц да крыла прымёрз
Асколкам сіняй крыгі,
I самалёт яго давёз
Да старажытнай Рыгі.

1959 г.

ПАТРЭБЕН ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК

АЙЧЫНА

Твайго цяпла, твайго святла i хлеба,
I шчырасці на кожнага стае.
I я шчаслівы, што пад родным небам
Прайшлі гады юнацкія мае,

Што ты люляла, што казала казкі,
Што за руку ў дарогу павяла,
Што мне свае i клопаты, i ласку,
I шчодрасць, i суровасць аддала.

Ты гадавала, ты давала сілу,
Ад гора берагла сваіх сыноў.
A ў дні вайны над кожнаю магілай
Схілялася, але ішла ізноў.

Праз гора, праз пажары i пакуты
Ты нас вяла на справядлівы бой.
I як нам ні даводзілася крута,
Але былі заўсёды мы з табой.

Была ты i ласкавай i суровай,
I клопаты у нас былі адны.
Калі ты часам i нахмурыш бровы,
На маці не пакрыўдзяцца сыны.

Табе, Айчына, ў будні i у святы,
У дні трывог i ў шчасныя гады
Усё аддаём, чым кожны з нас багаты,
Каб харашэла i дужэла ты.

1956 г.

НА ТАЕЖНАЙ ДАРОЗЕ

Вецер вые ў заломах рудое кугі,
Завіруха шляхі замятае дазвання.
Па дарогах блакітнай сібірскай тайгі
Ледзьве чутна рыпяць адзінокія сані.

Ад сяла да сяла каля сутак язды —
Hi жывое душы, толькі вецер калматы
Замятае ля самай дарогі сляды,
Што на поўдзень прабіў адзінокі сахаты.

Не змаўкаюць, гудуць пры дарозе слупы,
Вецер белую пражу снуе на сумёце.
Завіруха лютуе. Глядзіш, як сляпы,
I здаецца, на конях прымерзлі аброці.

Завіруха лютуе, мяце i мяце —
Закавала асіны у белыя латы.
Але ў змроку начы на трыццатай вярсце
Мільгануў аганёк невялічкае хаты.

Над высокім сумётам пакатай страхі
Нахілілася голае шэрае вецце,
I у морак бязлюднай сцюдзёнай тайгі
Два акенцы да самае раніцы свецяць.

Увайшоў, a ў хаціне нікога нідзе,
Толькі ў печы агеньчык яшчэ дагарае;
На услоне карэц у крынічнай вадзе,
Соль у шклянцы i свежага хлеба акраец

На шырокім i чыстым піхтовым стале,
На паліцы газеты за першае снежня.
Нехта печ напаліў i паехаў далей,
I знікае у замеці снежнай.

Нехта хлеба пакінуў i трэсак насек,
Запаліў каганец, каб у змроку не збіўся
Незнаемы, ды блізкі яму чалавек,
Што за ноч перамёрз i ў дарозе змарыўся.

Вось i я, абагрэўшыся, дровы прынёс,
Хлеб пакінуў, крыху пастаяў ля napoгa.
Завіруха змаўкае, не страшны мароз,
I ніякая болей не зморыць дарога.

1956 г.

МАЛЯР

Цвітуць да замаразкаў астры.
На ціхі сонечны бульвар
У крэйдзе, вапне, алебастры
Выходзіць з вёдрамі маляр.

За ім па вуліцах пасёлка
Ляціць празрысты лёгкі пух,
Усімі фарбамі вясёлкі
Яго распісаны фартух.

Сярод асенняй пазалоты
Высокіх клёнаў i дубоў
Узняўся дом яго работы,
Адменны ад усіх дамоў.

Яшчэ пусты — ані фіранкі
Няма ні ўнізе, ні ўгары.
Сюды, напэўна, заўтра зранку
Пачнуць з'язджацца жыхары.

Нарваў маляр бярэма кветак,
Прынёс, паставіў за акном.
Здалося, што цяпло i лета
Прыйшло адразу ў новы дом.

1956 г.

НАРОДНАЯ НАСТАЎНІЦА

Дакошаны лугі, адшапацела жыта,
На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты,
Пра што ты думаеш i марыш, раскажы ты,
Куды ідзеш, каго шукаеш ты?

Ці мо сяброў сваіх успамінаеш
I думаеш, што тут зусім адна?
Чаму начамі роснымі блукаеш,
Чаму не спіш да самага відна?

Усе заснуць, а ты святла не гасіш,
У шыбу стукае асенні матылёк,
Ты доўга думаеш, якім у першым класе
Твой будзе першы у жыцці урок,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x