Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось ён стаіць, над ім звісае вецце,
Шуміць праспект, гамоніць людны сквер,
I ён, здаецца, зараз усміхнецца
I прачытае самы лепшы верш.

Над ім яшчэ i лісце не апала,
Асмужыў шчокі сонечны прамень.
Маўчыць, маўчыць, задумаўся Купала.
Я шапку зняў, сказаўшы: «Добры дзень!»

с. Біаза, 1955 г.

ПЕСНЯ БУДЗЕ ЖЫЦЬ

Памяці Якуба Коласа

Сягоння журацца бары на Беларусі,
Прыбіты сцежкі кроплямі расы,
Замоўкла песня на шырокім лузе,
I падаюць на пожню каласы.

Над Нёманам схіліліся рабіны,
Маўчаць над Сожам пушчы i сады.
Мой родны кут, якога сына,
Якога друга страціў ты!

Ён у цябе вучыўся песням.
Шукаў дарог i шлях знайшоў.
Да зор Крамля з глушы Палесся
З табою разам ён ішоў.

Цвітуць палі у кроплях буйных рос,
Шумяць бары, а сэрца плача ўголас.
Мой родны кут, упаў буйнейшы колас,
Што на тваёй зямлі узрос.

Ён не паспеў аб нашым слаўным часе
Усяго сказаць, усіх паэм злажыць.
Пайшоў пясняр, а песня засталася,
Памёр паэт, а песня будзе жыць.

1956 г.

УРАЛЬСКАЯ РАБІНА

Ідзе цягнік Масква — Пекін.
I каля кожнага вакзала
Сузор'і восеньскіх рабін
Гараць рубінамі Урала.

Плывуць за вокнамі бары,
Мільгаюць бездані i кручы,
Стаяць рабіны на гары,
Нібы нявесты ў дзень заручын,

I ў завадзь ціхае ракі
Губляюць звонкія каралі.
Такіх бароў, рабін такіх
Няма нідзе, як на Урале.

А дзе умеюць так спяваць —
Гарэзна, ласкава i шчыра?
У песнях тых душа чуваць
Шырокай Волгі i Сібіры.

Ідзе цягнік паміж бароў,
Шугае восень залатая.
I песня дарагіх сяброў
Гучыць да самага Кітая.

1956 г.

БЕЛЫЯ ЛІПЫ

Горад цудоўны юнацтва шайго
Кветкамі скверы усыпаў,
I на праспектах i плошчах яго —
Белыя, белыя ліпы.

Белыя ліпы здалёку прыйшлі,
Ix напаілі жывыя крыніцы
Водарам нашае шчодрай зямлі.
Голле раскінулі i зацвілі
Белыя ліпы сталіцы.

Тут прызначае юнацтва сустрэчы,
Мараць пра заўтрашні дзень юнакі.
Белыя ліпы каханым на плечы
Сыплюць i сыплюць з пялёсткаў вянкі.

Модна сплятуцца гарачыя рукі
Шчырых i самых шчаслівых людзей,
Так, каб ніколі не ведаць разлукі,
Так, каб любіць, як не любяць нідзе,

Так, каб сагрэтыя дружбай далоні
Нават гады астудзіць не змаглі б,
Так, каб i ў старасці белыя скроні
Часам нагадвалі замеці ліп.

с. Біаза, 1955 г.

НОЧ НАД МІНСКАМ

Ясныя, зорныя ночы над Мінскам.
Што ж ты блукаеш адзін уначы?
Чуеш, спявае каханая блізка,
Мабыць, насустрач табе ідучы.

Сад закіпае ружоваю пенай,
Зоры плывуць у вясновай вадзе.
I па завулку, закончыўшы змену,
Тая, што сэрца трывожыць, ідзе.

Ціха ідзе i кагосьці шукае,
Кліча i, мабыць, яму аднаму
Песню ад шчырага сэрца спявае,
Толькі не ведае добра, каму.

Лёгкі туман праплывае над Мінскам,
Быццам пялёсткамі сыплюць сады.
Ты не хвалюйся — каханая блізка,
Хутка яе напаткаеш i ты.

1956 г.

ПЕСНЯ

Яна зусім з другімі не такая —
Прыпыніць кожнага, без жарту не міне,
Ды раптам чырванее i змаўкае,
Угледзеўшы на вуліцы мяне.

I я маўчу, хаваючы усмешку,
I смеласці, прызнацца, нестае,
А вечарам ізноў прыводзіць сцежка
Да хаты невялічкае яе.

Зачыненыя шчыльна аканіцы,
Паволі расцвітаюць на сцяне.
Яна заснула, ёй, напэўна, сніцца...
Ёй, мабыць, сніцца тое, што i мне...

Лугi у квецені, i росная дарога,
I неба сіняе, i сінія ільны —
На нашай сцежцы не відаць нікога,
Здаецца, ў цэлым свеце мы адны.

Ды не адны. Выходзяць на змярканні
У поле пары, ходзяць i маўчаць,
Адвагі не хапае закаханым
Аб самым запаветным расказаць.

Разыдземся, i песня узаўецца,
Што нам здаўна спакою не дае,
I зноў мая каханая смяецца,
Пра што маўчым, аб тым яна пяе.

1956 г.

КОСЫ

Я часта глядзеў на цябе пры сустрэчы,
На вочы i бровы дзівоснай красы,
I падалі, быццам праменні, на плечы
Твае дзве касы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x