Я сябе вінавачу, суджуся з сабою,
Я палёгкі ніколі нідзе не прашу
I, не здолеўшы вытрымаць першага бою,
Зноў да раніцы новыя вершы пішу.
Над намі словы уладараць.
Мы чуем i гаворым ix.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў i ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон i забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
A ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы.
Дык не шкадуйце шчырых слоў
A здатным толькі на дакоры,
Умельцам словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
Нельга ні забыцца, ні адкласці
На наступны, на прыёмны дзень
Нечае маленечкае шчасце,
А самому знікнуць, быццам цень,
Праз другія дзверы на нараду,
Дзе i без цябе ваду стаўкуць,
I спакойна ў доўгую шуфляду
Радасць чалавечую замкнуць.
Нельга абысці i адмахнуцца
Ад чужой трывогі i бяды,
Нельга не пачуць, як сэрцы б'юцца,
Як змаўкаюць сэрцы назаўжды.
Можа, ўзяўшы сэрца пад апеку,
Можна адагнаць адчаю цень.
Чалавек павінен чалавеку
Радасці прыносіць кожны дзень.
Маланка б'е i ўпоперак i ўдоўж
I ўспыхвае, нібы сухое сучча,
Грукоча гром, i спорны дождж
Між небам i зямлёю ніткі суча.
Рыпяць сівыя сосны на касе,
Кіпіць i вые ўспененая Нарач,
I пласкадонку лёгкую нясе
Ці ў вір, ці ў Гатавічы нанач.
Плывуць у змроку рыбакі,
А дождж сячэ бязлітасна i тупа.
Глядзяць хлапцы у розныя бакі,
Ды не відно ні Мядзеля, ні Купы.
Над Нараччу — рабінавая ноч:
Бушуюць хвалі, дождж i навальніца.
Куды ні павярні, куды ні збоч,
Нідзе не стаць, нідзе не прыпьініцца.
Да раніцы не разбярэш ніяк,
Ад берага ты блізка ці далёка...
I вось агеньчык, быццам бы маяк,
Замільгацеў у цемры адзінока.
На вёслы налягаюць рыбакі,
А неба рэжуць вольтавыя дугі,
I зіхацяць ад свежае лускі
На хлопцах курткі, як кальчугі.
У пласкадонцы б'юцца шчупакі,
Звіваюцца вугры, як бранзалеты,
Не спяць такою ноччу рыбакі
I неспакойныя паэты.
Пасохлі да восені грады,
Намокла ад поту спіна —
Настала пара вінаграду,
Пара маладога віна.
Пульсуе у скручаных жылах
Лазы вінаграднай даўно,
Нібы першабытная сіла,
Заўжды маладое віно.
У кожнай задымленай гронцы
Гатункаў усіх i парод
Злучыла паўднёвае сонца
Дажджынкі i сотавы мёд.
У белых касынках дзяўчаты
Паўнюткія носяць кашы
I песняй i спелым мускатам
Частуюць усіх ад душы.
Паклічуць на першую спробу
Свайго маладога віна
У госці к сабе вінаробы
I просяць, каб выпіў да дна.
Я шчасця жадаю i сілы,
Віно маладое п'ючы,
Дзяўчыне, што гронкі насіла,
Хлапцу, што кляпаў абручы,
Што клёпкі часаў да змяркання,
Што ставіў дубовае дно,
Жадаю, каб вечна у чане
Гуло маладое віно.
За ноч пабялелі маўклівыя сосны.
Нібыта шкляныя, ільдзінкі вісяць.
Снуе завіруха кужэльныя кроены,
Аж хочацца белыя вершы пісаць.
Завеі стагі за аселіцай вершаць,
Засыпалі сцежкі, шляхі замялі.
Ды толькі хачу я, каб белыя вершы
Чырвонымі верша мі вечна былі.
Закітавала вокны зранку,
Капусту ссекла да цямна
I вышыла за ноч фіранку
На шыбах цёмнага акна.
Платы i веснічкі пабеліць,
Усе калюжыны зашкліць
I за аселіцай пасцеле
Палотны зрэбныя бяліць.
А на дасвецці сырадою
У вёдры звонкія налье
I свежай, чыстай, маладою
Нячутна пройдзе па сяле.
Празрыстым пухам галубіным
Усе дарогі замяце
I сокам спелае рабіны
Палоску ў небе правядзе.
Читать дальше