Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку яна не магла гэтага зразумець. Пачуўшы, што яна чакае дзіця, ён паводзіўся мярзотна. Яна ніколі не забудзе, што ён тады сказаў: «Ты ж жартуеш, праўда? Мы ж дамаўляліся! Ты не можаш са мной так! Я не гатовы! Ты абяцала! У мяне праекты на год наперад распісаныя! Ты са мной гэтага не зробіш!» Гэта быў адзіны раз у жыцці, калі яна была гатовая ад яго сысці. Але калі яна моўчкі пакавала валізкі, здарылася нечаканае. І гэта былі не ўпрошванні не кідаць яго, не прабачэнні. Гэта быў адзін сказ: «Я змянюся, павер мне».

Яна засталася.

І ўбачыла, што пасля таго выбуху з Ёахімам пачало рабіцца нешта незразумелае. З кожным днём ён усё больш нагадваў таго сябе, якім помніўся ёй з часу заручын і якім перастаў быць пасля шлюбу, калі яна ад яго аддалілася. Настолькі, каб паехаць у Парыж.

Гэта былі не змены, гэта было – так яна тады гэта бачыла – ператварэнне. Нежаданае спачатку дзіця раптоўна зрабілася чаканым і выпакутаваным. А Ёахім зрабіўся ўважлівым і чулым, пяшчотным і клапатлівым, як раней.

І гэта не было спектаклем, які муж граў, баючыся, што жонка сыдзе. Што б там ні казалі пра Ёахіма, крывадушнасць, няшчырасць і хлуслівасць былі не ў яго характары. Ён не быў стрыманым чалавекам, што пры яго просталінейнасці часта стварала яму рэпутацыю блазна ці ўвогуле палена неабчасанага. Не даводзіцца спрачацца, што калі даходзіла да непаразуменняў, канфліктаў ці дыскусій, Ёахіму не хапала ветлівасці і эмпатыі, і ён мог чалавека абразіць ці нават раніць. Колькі разоў яны праз гэта сварыліся! І ўсё ж яна аддавала перавагу яму перад брахуном і пазёрам.

У таго ператварэння была яшчэ адна прычына. Чаканне Якуба стала для іх абаіх часам трывогі і няпэўнасці. Да самага канца ўвогуле было невядома, ці ўбачыць дзіця гэты свет. Апошнія тры месяцы яна ляжала ў бальніцы на захаванні. У яе за плячыма ўжо быў адзін аборт, яна мела амаль трыццаць гадоў, і прагнозы былі не найлепшыя. Дактары часта паўтаралі, што варта быць гатовымі да ўсяго. Гэтае бездапаможнае чаканне і адмова думаць пра найгоршае на Ёахіма паўплывала мацней, чым на яе. Калі ж першынец урэшце нарадзіўся, то быў сапраўды маленечкі, дробненькі, з жаўтаватым зморшчаным цельцам. Дактары пацвердзілі, што ён абсалютна здаровы, і Ёахіма ахапіла эйфарыя.

З таго часу ён лічыў свайго сына ідэальным. Леварукасць, што ў пэўны момант стала відавочнай, гэты ідэал крыху парушала. Да спроб «выправіць» гэта – на шчасце, ненадоўга – далучылася і яна. А сёння сціскала зубы, калі ўспамінала, якой была ідыёткай. Не магла сабе прабачыць, што паддалася мужавым забабонам.

Калі Якуб з дзіцяці ператварыўся ў падлетка, падабенства паміж імі стала відавочным і ў іншых сферах. Як і яна, ён быў нясмелы, адстаронены і рэфлексіўны, але ўпарта стаяў на сваім, не зважаючы на меркаванне большасці, пры гэтым вельмі рэдка выказваючы ўласныя думкі ўголас. Яшчэ ён быў страшна самакрытычны і з любой нагоды пачынаў сумнявацца, пасля чаго яго даводзілася доўга і пакутліва пераконваць. Але калі ўжо ён у чымсьці ўпэўніваўся, то не саступаў са сваёй пазіцыі нізашто. З цяжкасцю заводзіў сяброў – ды і не шукаў іх, зрэшты. У школе, як і яна, лічыўся ізгоем – чуллівы да несправядлівасці маўчун, што з цяжкасцю цэдзіць словы. Некаторыя настаўнікі называлі яго канфліктным вучнем, пыхлівым і фанабэрыстым. І гэта цалкам супярэчыла таму, як бачылі яго равеснікі: для іх ён быў крыху дзівак, але свой у дошку братан, які сячэ фішку. Ацэнка настаўнікаў грунтавалася збольшага на тым, што Якуб задаваў нязручныя пытанні, часта выкрываў іх невуцтва, а часам дэманстраваў большыя веды, чым іхнія. Яна цудоўна памятала, што ў ліцэі была такая самая: яе таксама лічылі інтравертнай, хоць часамі і дзёрзкай, мудрылай.

Затое да бацькі Якуб быў зусім не падобны. Ёахім гэта альбо ігнараваў, альбо сапраўды не заўважаў. У адрозненне ад іх абаіх, Якуб жыў цалкам у сваім свеце. Так адасоблена, што нават бацькам цяжка было да яго дастукацца. Прытым ён не быў ні сумны, ні злосны, ні асацыяльны ў любым сэнсе гэтага слова. Проста часцей, чым іншыя, ні з кім не хацеў размаўляць. Яна неўзабаве гэта прыняла, а Ёахім усё яшчэ лічыў такія паводзіны дурнымі дзіцячымі выбрыкамі.

Зрэшты, часам Якуб паводзіўся як поўны эгаіст, а часам – як бязмежна эмпатычны альтруіст, гатовы да ахвяр. Яна памятае выпадак, калі яго клас – Якубу тады было адзінаццаць – збіраўся на экскурсію ў Кракаў і Вялічку. Выдаткі былі вялікія, а для некаторых бацькоў – дык і непад’ёмныя. Прынамсі, для бацькоў Ігара, Якубавага суседа па парце. І Якуб зрабіў незвычайны ўчынак: сабраў у скрынку ўсё, што адкладаў на новы камп’ютар, – кішэнныя, грошы, падораныя на дзень нараджэння і Каляды, тое, што атрымаў ад бацькі за мыццё машыны, выручанае з продажу цацак на блышыным рынку – і паставіў перад імі за сняданкам, просячы, а потым і настойваючы, каб яны перадалі гэта Ігаравым бацькам – на экскурсію. Справа была вельмі далікатная: яны ж не маглі проста пазваніць тым людзям і паведаміць ім пра Якубаў жэст, бо гэта тое самае, што сказаць: «Вы такія бедныя, мы хочам вам дапамагчы». Бедных людзей шмат, але ніхто не хоча чуць гэта ад іншых. Яна сустрэлася з выхавацелькай Якуба і перадала грошы ёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x