Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надзя гаварыла больш за дзесяць хвілін. З гэтай прамовы Якуб зразумеў няшмат: рускай мовы ён не любіў і ніколі не хацеў яе вывучыць – у асноўным таму, што не бачыў сэнсу. Ён выхопліваў толькі асобныя словы: «музыка», «культура», «Рахманінаў», «Чайкоўскі», «Украіна», «Польшча» ва ўсіх склонах. Таксама, здаецца, адзін раз прагучала прозвішча Шапэна. Звычайна нясмелая, інтравертная, крыху адстароненая Надзя, якая заўсёды трымалася ўбаку, цяпер жэстыкулявала, усміхалася, ківала, згаджаючыся з журналісткай, або, наадварот, круціла галавой, малітоўна складала рукі, моршчыла лоб. Якуб бачыў яе такою ўпершыню. У святле пражэктара ён злавіў у яе вачах водбліск невядомай яму дагэтуль дзёрзкасці.

Аператар глядзеў на яе не міргаючы. Атласная сукенка з узорам з жакардавых кветак абцягвала Надзіны грудзі, што час ад часу калыхаліся, і выглядала яна проста чароўна з гэтай кучмай светлых валасоў, заплеценых у касу. Надзя, яго дзяўчына. Яна гаварыла нізкім меладычным голасам, а руская мова, што злятала з яе вуснаў, цалкам супярэчыла стэрэатыпу, у які верыў Якуб, бо была пяшчотная, пачуццёвая і мяккая.

Потым часамі здаралася так, што, калі за вокнамі згушчалася ноч, а яны ўсё яшчэ пілі віно на кухні, Якуба агортвала пачуццё невымоўнай утульнасці. Тады ён глядзеў на Надзю, і яго ахоплівала немагчымая замілаванасць, а яго закаханасць у яе… Надзя аднекуль ведала, што ён хоча, каб яна прачытала яму які-небудзь верш па-руску, і тады замаўкала, усміхалася, брала ў рукі абкладзеную газетай кніжачку, якая ляжала на зэдліку каля пліты, клала яе на стол, не разгортваючы, і чытала верш на памяць, гледзячы ў вочы Якубу. Бывала, што ён, прыціскаючыся да яе ў ложку, ніяк не мог суняць дрыжыкі, а Надзя цалавала яго ў скронь і нешта шаптала па-руску. Тады ён засынаў.

У парку пад вярбой яны праседзелі да вечара – складалі маршрут падарожжа. На гугл-картах лічылі кіламетры і выбіралі месцы, якія хацелася наведаць, на «Букінгу» і «Эйр-Бі-Эн-Бі» вывучалі кватэры, шукалі кемпінгі і палатачныя лагеры. Больш за ўсё дапамагаў ім пошукавік «Яндэкс», расійскі аналаг «Гугла». Паколькі «Яндэкс» не быў у палоне сетак інтэрнэт-малоха, Якуб з Надзяй часта знаходзілі інфармацыю, якой «Гугл» не індэксаваў увогуле, а калі нават індэксаваў, то ўрыўкамі і недакладна. «Яндэкс» стварылі як адказ на нібыта адгароджаны ад астатняга свету высокімі сценамі «рускі мір», і з тым, што датычыла гісторыі постсавецкай Грузіі, ён даваў рады выдатна. Але Якуб не мог зразумець, якім цудам на запыты пра Польшчу гэты «Яндэкс» даваў адказаў больш, чым польскі «Гугл»! Ды яшчэ і нашмат падрабязнейшых. Надзя з характэрным для яе сарказмам прыпячатала: «У расіян заўжды былі добрыя сакрэтныя службы, да таго ж яны любяць ведаць, што дзеецца на свеце, а потым гэтым хваліцца». І Якуб вырашыў, што з гэтага часу, шукаючы нешта ў сеціве, дакладна будзе пачынаць з «Яндэкса».

Ён так радаваўся гэтаму падарожжу. Цэлыя тры тыдні разам! У радасці і ў горы. У дарозе, пад адным дахам ці спальнікам. Радаваўся, нават прадчуваючы ежу з аднаго кацялка. Але больш за ўсё радавала яго перспектыва супольных перажыванняў. Гэта самае важнае, гэта яднае людзей мацней за ўсё. Так гаварыла яго маці.

Ён рэдка размаўляў з маці пра каханне. Даўным-даўно, калі Якуб ужо быў гатовы да такіх размоў, здарылася тое, чаго ён доўга не мог ёй дараваць. Ён паводзіў сябе як смаркач, ахоплены дурной дзіцячай пыхай, а калі зразумеў гэта, то зрабіў як яшчэ большы ідыёт і маці не прабачыў. Яго кінула дзяўчына, якую маці любіла, таму захацела паслухаць і яе версію таго, што здарылася. Калі Якуба не было дома, маці запрасіла тую дзяўчыну да сябе, а ён раптоўна вярнуўся, убачыў гэта і збег, ляснуўшы дзвярыма, бо быў упэўнены, што маці за яго спінай згаворваецца са здрадніцай, якая зруйнавала яго жыццё. Вось і ўсё. Якуб не спытаў у маці, навошта тая яе запрасіла, не ўсвядоміў, што маці мела на гэта права, не бачыў у гэтым клопату – толькі змову. Істэрычным крыкам ён забараніў «залазіць у сваё жыццё бруднымі ботамі», а паколькі маці была вельмі гордая, такім чынам Якуб адрэзаў яе ад любой інфармацыі пра свае пачуцці, пра дзяўчат, закаханасці, сумневы і смуткі. Напрыклад, маці дагэтуль не ведала пра Надзю. Безумоўна, яна падазравала, што ён кожны тыдзень сыходзіць у пятніцу і вяртаецца ў нядзелю ад жанчыны, але паважала яго рашэнне і ніколі ні пра што не пытала.

Пра каханне яны з таго часу размаўлялі толькі аднойчы – калі вярталіся дадому з канцэрта польскага інды-музыканта Кортэза. За рулём – рэдкі выпадак – быў Якуб. Дома маці выпіла віна, а на канцэрце – яшчэ і віскі з колаю з бляшанкі. Яна ўсё яшчэ напявала сабе пад нос, калі ён спытаў, чаму яна так любіць Кортэза, а потым, крыху падумаўшы, адказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x