Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут у галаве Якуба ўсё склалася: ён зразумеў, пра што была размова з Карынай. У іх былі свае планы. Надзя не хацела іх мяняць. Ён зірнуў на яе.

– Не хвалюйся пра Грузію, яна нас пачакае, – сказаў ён, намагаючыся заставацца спакойным.

Узяў пару алівак, паклаў у рот, потым дастаў косткі і паклаў на талерачку. Роўна. Адну побач з другой. Нібыта гэта было цяпер самым важным.

Надзя маўчала, нервова сціскаючы заплечнік.

– Калі табе трэба там быць? – неўзабаве спытаў Якуб.

– Трэцяга жніўня.

– А вернешся калі?

– У пачатку лістапада.

– А ўніверсітэт?

– Карына ўжо напісала дэкану. Мне залічаць гэта як практыку, а экзамены трэба будзе здаваць як усім.

Якуб апусціў галаву, разважаючы, ці варта пытаць, калі адказ вядомы. Яму некалі задалі гэтае ідыёцкае пытанне: «Ты хочаш ехаць?» Тады яму было шаснаццаць, а пыталіся пра Кліўленд. Жорсткае пытанне. Ён усміхнуўся і вырашыў, што пытаць не будзе. Узяў Надзіны рукі ў свае, пацалаваў і ціха сказаў:

– Дык Карына пра ўсё паклапацілася. Супер. Я буду да цябе прыязджаць, да Мюнхена тут два крокі.

Надзя кусала вусны. Па яе шчоках цяклі слёзы, якіх яна не магла выцерці, бо Якуб трымаў яе рукі ў сваіх, адчуваючы, як яны дрыжаць. Ён стараўся, каб у яго голасе не прарывалася расчараванне, ён ведаў, што гэта вельмі важна. Трэба прыкідвацца, што нічога такога не здарылася.

– А што сказаў Алекс? Бухгалтэрыя ж уся на ім.

Надзя сціснула яго рукі пальцамі.

– А што ён мог сказаць, – уздыхнула яна. – Нічога новага. Паўтарыў тое, што гаварыла Карына, толькі па-нямецку. Яны абое ведаюць, што чыноўнік мае рацыю. Я мушу быць там, гэта недзе ў кантракце напісана. І зусім не дробным шрыфтам. Яны проста не думалі, што нехта захоча той кантракт так дакладна выконваць. Хаця Алекс педант і строга прытрымліваецца ўсіх дамоўленасцей. Спаць спакойна любіць. Ён мяне пераконваў па-свойму, зусім не як Карына. Рацыянальна, без эмоцый. Як бізнесовец. Ён мне прызначыў мінімальны заробак, хоць і з магчымасцю ўзгаднення. А потым… потым ён папрасіў. Ведаеш, калі Алекс просіць, у яго голас мяняецца. І вось ён ужо не той прынцыповы і ўпэўнены ў сабе вараціла. Хацела б я яго бачыць у гэты момант. Ён папрасіў мяне паехаць у Мюнхен. Але не так, як Карына. Яна ўскрай ірацыянальная. Рамантычная. Пра грошы размаўляе толькі тады, калі можа ад багацеяў нешта для бедных атрымаць. Пра сябе яна дбае мала, я гэта з часоў Руанды ведаю. Яна за цябе больш хвалявалася, – дадала Надзя з усмешкай. – І за мяне. Пішчала, што яны цябе ў мяне забіраюць. Пра тое, што яны забіраюць мяне ў цябе, ужо не падумала, – Надзя пацягнулася па бутэльку з вадой і падняла руку, даючы афіцыянтцы знак прынесці рахунак. – Ну што, пайшлі дадому? Хачу застацца з табой сам-насам. Хачу кахаць цябе.

Калі яны з роварамі ішлі да «васьмёркі», Якуб спытаў:

– Проста цікава… а колькі, паводле Алекса, складае мінімальны заробак студэнткі з Польшчы?

– У Мюнхене? Па дамове падраду? Дзесяць штук, – адказала Надзя.

– Дзесяць штук за тры месяцы?!

– Не. За месяц.

– Дзесяць тысяч? Еўра? За месяц? – Якуб спыніўся як аслупянелы.

– Так. Еўра. За месяц. А што?

– І гэта, на думку Алекса, мінімум?! – хлопец недаверліва зірнуў на Надзю.

– Так, Алекс – ён эканомны. Я б нават сказала, скупы. Ні ў Германіі, ні ў Швейцарыі, ні ў Аўстрыі ён такой таннай бухгалтаркі не знайшоў бы. Ды гэта і не бухгалтэрыя зусім – так, ацэнка. Каб палічыць гэта ўсё ў еўра і цэнтах, трэба добра ведаць сістэму CAD 3D/2D, умець шукаць базы дадзеных з матэрыяламі, ведаць, дзе прадаюць хлам, а дзе – вартае. І хутка рабіць разлікі. Кошт усяго пралічыць – ад звычайных шпаталяў, пэндзляў і напільнікаў да рыштаванняў. Я такое трохі ўмею, і Алекс пра гэта ведае. Лепш, чым хто іншы.

Калі яны дайшлі да дома, Надзя паклала ровар на ганку, падышла да Якуба і прашаптала:

– Але давай пакуль не будзем пра гэта, добра? У нас ёсць прыемнейшыя справы, а часу няма, – яна пачала шукаць у заплечніку ключ. – Фердамт нох маль! Дзе ён? Нешта ў мяне рэчаў зашмат, – прашыпела дзяўчына.

Заплечнік выпаў з яе рук і пляснуўся на падлогу. Пачуўся гук разбітага шкла, і Якуб схіліўся па сумку.

– Бутэлька! – закрычаў ён. – І што нам цяпер рабіць? Як я цябе раздзену? Фердамт!

– Я табе дапамагу, – засмяялася Надзя, здымаючы кашулю. – Часу шкада! Хадзем! – яна схапіла яго за руку і павяла да парэчак.

Унутр яны трапілі з боку палісадніку, праз дзверы, што вялі на тэрасу. Вітай лесвіцай Якуб пабег за Надзяй на паддашша…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x