Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дадому ён вярнуўся апошнім трамваем. Зірнуў на гадзіннік – амаль дзве гадзіны ночы.

Пачынаўся аўторак, васямнаццатага ліпеня.

@3

– Што такое, мама? Чаму ты тут сядзіш? Чаму плачаш? – пачула яна голас Якуба і падняла галаву: сын стаяў перад ёю. Яго вачэй яна не бачыла.

– Што здарылася? – занепакоена спытаў ён, сядаючы побач.

– Нічога, сынку. Нічога не здарылася. Я заснуць не магла. Ноч такая прыгожая, – схлусіла яна, спрабуючы ўдаваць бесклапотнасць. А памаўчаўшы, дадала: – Узрушылася.

– І таму закурыла? Ад узрушанасці? Ты ж не курыш! Мама, што такое? – павысіўшы голаc, спытаў Якуб і пацягнуўся па цыгарэты.

Яна схапіла яго за руку, выцягнула з пачка адну і закурыла.

– Ёсць такія дні, сынку, калі куру. А дакладней… – яна выдыхнула дым. – Адзін дзень у годзе. Уласна, акурат сёння. Акрамя гэтага, нічога асаблівага не здарылася.

– Сёння? Чаму менавіта…

Яна не дала яму дагаварыць і, спрабуючы ператварыць усё ў жарт, сказала:

– Вядома, апроч таго, што сын заспеў маці за курэннем. Звычайна бывае наадварот. Ты ж ніколі не курыў, так? – яна зацягнулася. – Я аж крыху хвалявалася, бо сыны ўсіх маіх сябровак спрабавалі. Баялася, што ты мамчыным сынком вырасцеш. Ты заўсёды адрозніваўся ад іншых. Ты ж і цяпер не курыш, так?

– Так. У сэнсе не, – збянтэжана адказаў Якуб.

Яна абняла яго, моцна прыціснула да сябе і пяшчотна пагладзіла па галаве.

– Усё добра, сынку. Я цябе з вячэрай тут чакала. Ты ў пятніцу абяцаў, што мы павячэраем разам, вось і чакала. Апошнім часам я цябе толькі ранкамі бачу. Раней ты хаця б у нядзелю быў побач. Спаў да полудня і сыходзіў толькі пасля вячэры. А цяпер ты дома толькі начуеш, і тое не заўсёды. Вось учора, напрыклад, не было цябе. Нядзелі я ўжо і не згадваю. Ты нават не пазваніў. І слухаўку не браў. Раскажаш мне, што адбываецца?

– Апошнім часам у мяне шмат важных спраў, мама, – змучана адказаў ён, кладучы галаву ёй на плячо.

– Якіх спраў, сынку? – спытала маці і пакпіла: – І як іх завуць?

І тут жа пашкадавала пра неабачлівыя словы. Закусіла вусны і затрымала дыханне, чакаючы ад Якуба агрэсіі ў адказ. Але нічога такога не здарылася. Якуб ціха ўздыхнуў і адказаў:

– Надзя.

Яна пракаўтнула сліну. Узяла яго руку, пяшчотна прыціснула да вуснаў, адчуўшы палёгку і радасць…

І задумалася.

Ён

Амаль тры гады яна свядома і паслядоўна, душачы цікаўнасць і мацярынскую трывогу, пазбягала размоў «на тэму дзяўчат, захапленняў ці сябровак», як аднаго разу сфармуляваў гэта Якуб. Ёй пашанцавала, што сын не толькі яе любіў, але і сябраваў з ёю. Гэта здараецца не так часта, як можа падавацца. Яна сама любіла сваю маці, але сяброўкамі яны ніколі не былі. Любоў – гэта вынік вялікага захаплення, а бацькі ў нейкі перыяд захапляюць нас нечувана. Вось у той вельмі важны час на самым пачатку. У дзяцінстве яны для нас багі, ад іх залежыць усё. Самая галоўная – маці-багіня, потым ідзе бацька, часта яшчэ бывае бабуля, радзей – дзядуля. Гэтае захапленне, заснаванае на бязмежным даверы, і нараджае любоў. З прычыны недахопу ведаў і магчымасці ацэньваць – безумоўная. Вельмі падобная да інстынктыўнай любові сабакі: калі яго рэгулярна кормяць і пояць, яму ўсё адно, выводзіць яго гуляць апошні нягоднік або чалавек высакародны. У вачах сабакі абодва заслугоўваюць аднолькавай любові. А ў людзей з нейкага моманту ўжо не так. Яна, напрыклад, свайго бацьку любіла толькі ў дзяцінстве, а калі трохі падрасла і зразумела, што ён кепскі чалавек, яе любоў вельмі хутка ператварылася ў нянавісць. І гэта таксама нармальна. Да таго, каму мы бязмежна давяралі і хто аказаўся пачварай, ставіцца абыякава немагчыма. У такіх выпадках любоў робіцца не менш гарачай нянавісцю.

А вось сяброўства паміж дзецьмі і бацькамі – гэта зусім іншае. Крыніца сяброўства – здзіўленне ад таго, што існуе чалавек, чый погляд на ўсё супадае з тваім. Бацькі звычайна глядзяць на свет зусім іначай і да таго ж катэгарычна хочуць, каб іх дзеці ставіліся да яго гэтак жа, а з прычыны сваёй перавагі яшчэ і часта гэтага ад дзяцей патрабуюць. Бывае, што з непахіснай бязлітаснасцю. Мала таго што яны забываюць пра бездань паміж пакаленнямі, дык яшчэ і нярэдка праецыруюць свае погляды і перакананні – а таксама нерэалізаваныя планы і мары – на сыноў і дачок.

У выпадку Якуба гэта было нават не здзіўленне. Хутчэй канстатацыя. Яны з маці былі настолькі падобныя, што проста мусілі пасябраваць. Немагчыма падобныя. Нібыта ў яго геноме рашуча перамаглі матчыны гены. У Якуба былі вочы такога самага колеру, якія пад уплывам эмоцый з зялёных рабіліся шэрымі, вусны такой самай формы і ямачкі на шчоках. І невялічкая радзімка пад грудзьмі – акурат тамсама, дзе ў маці. Ад яе ён успадкаваў худыя рукі, доўгія пальцы і колер валасоў. Хутка выявілася, што ён таксама ляўшун. Нягледзячы на тое, што яны з Ёахімам з дзяцінства развівалі ў Якубе праварукасць, ён застаўся леўшуном. Цяпер яна адчувала сорам за тое, што паддалася тады мужавым угаворам – маўляў, «леварукім у жыцці даводзіцца цяжэй і праблем у іх вышэй за галаву», што бездапаможныя яны, непаўнавартасныя. Несусветная лухта родам з сярэднявечча, калі леварукасць не толькі лічылася боскаю карай, але і… «лячылася». Напрыклад, пабоямі, купаннем у ледзяной вадзе, прывязваннем левай рукі да цела, а яшчэ – калі папярэдняе не дапамагала – ламаннем пальцаў. Яна памятала, як ёй было крыўдна, калі аднойчы, падчас сваркі, яна нагадала Ёахіму, што ён ажаніўся з жанчынай, якой «у жыцці давялося цяжэй і з праблемамі вышэй за галаву», а ён адказаў, што «бабам прабачаюць болей». Яна дазволіла ўгаварыць сябе на гэтае дэбільнае «перамяненне» Якуба ў праварукага, бо яе зачаравала захапленне, з якім муж ставіўся да іх першынца. Ёахім так любіў сына, што калі б яна яму дазволіла, то пакінуў бы на памяць усе Якубавы засіканыя пялюшкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x