Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У натоўпе пачуўся шэпт:

— Зірніце!.. Што ён робіць?..

— Ціха!

— Божа добры, злітуйся! — гукаў паранены, рыдаючы ад болю.

— Іду! Іду!.. — сказаў Міхалка і... пайшоў у руіны.

— Абодва загінеце! — крыкнуў цесля.

Міхалка быў ужо каля прыціснутага. Убачыў яго раструшчаныя ногі, лужыну крыві, і ў вачах яго пацямнела.

— Браце мой! Браце! — шаптаў паранены, абдымаючы яго за калені.

Дзяцюк падсунуў друк пад бэльку і адчайным рыўком падважыў яе. Пачуўся трэск, а з вышыні трэцяга паверха звалілася некалькі кавалкаў цэглы.

— Валіцца! — закрычалі, разбягаючыся, рабочыя.

Але Міхалка не чуў, не думаў, нічога не адчуваў. Дужым плячом ён зноў падпёр свой друк і ўжо зусім адсунуў бэльку з раструшчаных ног няшчаснага чалавека.

Зверху пасыпаліся кавалкі цэглы. Заклубіўся чырвоны пыл, запаўняючы сярэдзіну будынка. За сцяной чулася нейкая тузаніна. Паранены застагнаў мацней, а потым раптам змоўк.

У праёме раздзёртай сцяны паказаўся Міхалка — прыгорблены, ён цяжка нёс чалавека. Паволі перабраўся цераз мяжу небяспекі і, спыніўшыся перад натоўпам, сказаў з наіўнай радасцю:

— Едзе!.. Едзе!.. Толькі адзін яго бот там застаўся!..

Рабочыя падхапілі параненага, які самлеў, і асцярожна занеслі ў найбліжэйшыя вароты.

— Вады! — крычалі.

— Воцту!

— Па доктара!..

Міхалка павалокся за імі, думаючы:

«Глядзі, якія добрыя людзі ў гэтай Варшаве!..»

Убачыўшы, што рукі яго акрываўлены, памыў іх у лужыне і падышоў да варот, каля якіх ляжаў паранены. Усярэдзіну не палез. Што ён, доктар? Што ён — паможа?..

Тым часам на вуліцы збіралася ўсё больш ды больш людзей. Беглі цікаўныя, ляцелі рамізнікі, здалёк пачуліся нават званкі пажарнікаў, якім таксама хтосьці паведаміў.

Новы натоўп ужо такіх, якім толькі падавай цікавыя ўражанні, тоўкся каля варот, а гарачэйшыя прабіваліся наперад, каб самому ўбачыць крывавае відовішча.

Аднаму з такіх Міхалка, які стаяў каля варот, перашкаджаў.

— Ану, адсунься! Разявіўся тут! — крыкнуў ягомасць, убачыўшы, што босы мужык не вельмі адступае ад націску яго рукі.

— А што? — спытаўся Міхалка, здзіўлены гэтай раз'юшанасцю.

— Ты што такі за тып? — закрычаў цікаўны. — Што гэта, паліцыі няма, каб разагнаць такіх лайдакоў?..

«О, тут трымайся!..» — падумаў дзяцюк і спалохаўся, каб часам не трапіць у кутузку.

І ён, каб не наклікаць бяды, палез далей у натоўп...

Праз некалькі хвілін ад варот пачалі гукаць таго, хто вынес няшчаснага з руінаў.

Ніхто не адгукнуўся.

— Як ён выглядае? — пыталіся людзі.

— Гэта мужык. У белай сярмязе, круглай шапцы і босы...

— Няма там такога на вуліцы?..

Пачалі шукаць.

— Быў тут такі, але пайшоў, — крыкнуў нехта.

Разбеглася паліцыя, разбегліся рабочыя і... не знайшлі Міхалку.

Заўвагі

1

Карэц — даўнейшая мера, каля 129-ці кілаграмаў.

2

Кантаніст — салдацкі сын, выхаванец ніжэйшай вайсковай школы.

3

Клеманс фон Меттэрніх (1773-1859) — аўстрыйскі князь, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

4

Тут — у сэнсе ад аднаго начальніка да другога.

5

Прага — правабярэжная частка Варшавы.

6

Няхай над табой злітуецца ўсемагутны бог! ( лац .).

7

У імя айца і... ( лац .).

8

І з духам тваім... ( лац .).

9

Навекі вякоў... ( лац .).

10

І набліжуся да божага алтара... ( лац .).

11

Падобна да таго, як было спачатку... ( лац .).

12

Дараванне, пазбаўленне і адпушчэнне грахоў нашых... ( лац .).

13

Пахвалёны Езус Хрыстус! ( лац .).

14

Анджэй, вядзіце сябе прыстойна! ( франц .).

15

У імя айца... ( лац .) .

16

На векі вякоў!.. ( лац .)

17

Лапы — гарадок на Беласточчыне..

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x