Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мулярам і гэта спадабалася. Зноў разоў два насунулі яму шапку на вочы, але гарэлкі не дамагаліся і прачуханца не далі.

Так яны весела дайшлі да месца і ўзяліся за працу. Майстры ўзлезлі на высокае рыштаванне, а дзеўкі і падлеткі пачалі насіць цэглу. Міхалку, як навічка, паставілі перамешваць лапатай вапну з пяском.

Так ён стаў мулярам.

Назаўтра яму далі на дапамогу дзеўку, такую ж бедную, як і ён. Усяго і вопраткі ў яе было, што старая хустка, дзіравая спадніца і кашуліна — божа, злітуйся! Прыгожай яна не была. Смуглявая, сухая з твару, нос кароткі, задзёрты, нізкі лоб. Але Міхалка быў непераборлівы. Як толькі яна з'явілася каля яго з лапатай, ён зацікавіўся ёю, як хлопец дзяўчынай. А як зірнула на яго з-пад спалавелай хусткі, адчуў, што ў грудзях пацяплела. Ён нават так асмялеў, што спытаўся:

— Адкуль жа вы? Далёка ад Варшавы? Даўно працуеце з мулярамі?

Распытваючы, ён казаў ёй «вы». Але таму, што яна пачала гаварыць яму «ты», дык і ён ёй «ты».

— Не бяры так цяжка, — казаў ён, — я ўжо і за цябе, і за сябе зраблю.

І рабіў так шчыра, што ажно пот з яго ліўся, а дзеўка толькі коўгала лапатай па версе, туды ды назад.

З таго часу яны хадзілі ўдваіх увесь дзень, і заўсёды асобна. Часамі да іх далучаўся адзін чаляднік. Дзеўцы ўсялякага нагаворыць, з дзецюка накпіць — толькі і ўсяго. Увечары Міхалка заставаўся начаваць у камяніцы, якую яны муравалі, бо не было яму куды ісці, а яго сяброўка ішла ў горад разам з іншымі і з тым чаляднікам, які ўвесь час лаяў яе, а то і па карку даваў.

— Нешта не любіць ён дзеўку, — сам сабе гаварыў Міхалка. — Але нічога не зробіш: на тое ён і чаляднік, каб нас падштурхоўваць...

Затое ўжо сам ён стараўся за ўсю тую крыўду рабіць дзяўчыне палёгку. Увесь час працаваў за сябе і за яе. Снедаючы, дзяліўся з ёю хлебам, а ў абед купляў ёй баршчу за пяць грошаў, бо ў дзеўкі амаль ніколі не было за што купіць.

Калі іх прызначылі насіць цэглу наверх, дзяцюк не мог ужо выручаць сваю сяброўку, бо тут прыглядаліся майстры.

Аднак па гнуткіх дошках рыштаванняў хадзіў ён за ёю след у след і вельмі ж баяўся, каб яна не спаткнулася і цэгла не прываліла яе!

Бачачы такую яго заклапочанасць, той чаляднік пакепліваў з Міхалкі і паказваў на яго іншым. Тыя таксама смяяліся і крычалі зверху:

— На, дурань, на!..

Неяк апоўдні чаляднік паклікаў дзяўчыну ўбок, чагосьці ўсё ад яе дамагаўся, нават і штурхануў мацней, чым заўсёды. Пасля той гутаркі яна падышла да Міхалкі заплаканая і спыталася, ці не пазычыць ён ёй дваццаць грошаў.

Чаго б у яго для яе не было! Ён хуценька развязаў вузельчык, дзе былі грошы, яшчэ прывезеныя са станцыі, і адлічыў ёй, колькі прасіла.

Дзяўчына занесла дваццаць грошаў чалядніку, і з той пары не было амаль ніводнага дня, каб дзяцюк не рабіў ёй тых безнадзейных пазыкаў. Потым аднойчы нясмела спытаўся ў яе:

— Навошта ты даеш грошы гэтаму нелюдзю?

— Ды так ужо, — адказала дзеўка.

Неяк раз чаляднік пасварыўся з пісарам і пакінуў працу. Мала таго, што сам пакінуў, дык яшчэ і дзяўчыне загадаў, нібы служанцы якой, зрабіць тое самае — ісці за ім.

Дзяўчына завагалася. Аднак, калі пісар прыгразіў, што калі яна не дабудзе да вечара, дык ён не заплаціць ёй за ўвесь тыдзень, — зноў узялася за працу. Беднаму чалавеку капейка, так цяжка заробленая, не можа не быць дарагой.

Чаляднік узлаваўся.

— Ідзеш ты, сука, — крычаў ён, — ці не ідзеш?

— Як жа я пайду, калі яны не хочуць заплаціць? За рубля таго хоць спадніцу якую купіла б!..

— Ну, дык цяпер, — гыркнуў чаляднік, — на вочы мне не паказвайся, на парог мой не ступі, бо затаўку насмерць!..

І пайшоў у горад.

Увечары, як заўсёды, муляры разышліся. У новым доме застаўся начаваць Міхалка, а з ім — дзяўчына.

— Не пойдзеш? — спытаўся здзіўлены дзяцюк.

— Куды ж я пайду, калі ён сказаў, што прагоніць...

Толькі цяпер Міхалка пачаў здагадвацца.

— Дык гэта ты з ім жыла? — спытаўся з крыўдай у голасе.

— Ага, — сарамліва шапнула дзяўчына.

— І яму аддавала ўвесь заработак, хоць ён і біў цябе?

— Але.

— А чаму ж ты так брыдка рабіла?..

— Бо любіла яго, — ціха адказала дзеўка, хаваючыся за слупы рыштавання.

Дзецюка нібы хтосьці нажом укалоў. Недарма людзі з яго смяяліся!..

Міхалка падсунуўся да дзяўчыны.

— А цяпер не будзеш яго любіць? — спытаўся ён.

— Не, — адказала яна і пачала горка плакаць.

— Будзеш толькі мяне любіць?

— Але.

— Я не буду цябе біць і грошай тваіх забіраць не буду.

— Вядома ж!

— Са мной табе будзе лепш!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x