Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля вартаўнічай будкі ён завагаўся.

— Што з табой? — спытаўся чаляднік.

— Не ведаю, пане, ці мяне тут прапусцяць? — адказаў Міхалка.

— Дурань ты! — грымнуў на яго чаляднік. — Калі хто-небудзь зачэпіць цябе, дык скажы, што ідзеш са мною.

«І праўда ж», — падумаў дзяцюк і здзівіўся, што такі адказ раней не прыйшоў яму ў галаву.

Пасля ён здзіўляўся, убачыўшы купальні і баркі: як гэта яны не топяцца ў вадзе, хоць і вялікія, і не хацеў даць веры, што ўвесь мост — з чыстага жалеза.

«Тут, відаць, нейкае ашуканства, — думаў ён. — Столькі жалеза, пэўна ж, і на ўсім свеце няма!..»

Ішлі яны так, чаляднік і Міхалка, адзін за адным, цераз мост, па адной вуліцы, па другой. Каля замка дзяцюк зняў шапку і перахрысціўся, думаючы, што гэта касцёл. Каля кляштара бернардынаў яго амаль не задушыў амнібус. Каля фігуры маткі боскай перад багадзельняй ён хацеў стаць на калені і памаліцца, ледзь той чаляднік адцягнуў яго.

На вуліцах гоман, брычкі адна за адной, процьма людзей. Міхалка адным саступаў дарогу, на другіх натыкаўся і аж бялеў са страху, каб часам не адлупцавалі. Нарэшце ў галаве яго ўсё пераблыталася — і ён згубіў чалядніка.

— Пане!.. Пане!.. — пачаў крычаць у адчаі і паляцеў цераз вуліцу.

Нехта затрымаў яго, кажучы:

— Ціха ты, сабака!.. Тут крычаць не можна!

— Дык жа пан мой прапаў!

— Які пан?

— Чаляднік.

— Ну ж і пан!.. А куды табе трэба?

— Туды, дзе дом муруюць...

— Які дом?

— Такі... з цэглы, — адказаў дзяцюк.

— Ат, дурань!.. Дык жа і тут дом муруюць... І там вунь! І тут!

— Ды я ж не бачу...

Яго ўзялі за плячук і пачалі паказваць.

— Во, глядзі! Тут адзін дом будуюць... Тут другі...

— Ага! Ага! — сказаў Міхалка і пайшоў да таго другога, бо не трэба было перабягаць цераз вуліцу.

Дабраўшыся на месца, ён спытаўся пра чалядніка. Аднак не знайшоў яго тут, і яму паказалі на іншы дом. Але і там пра чалядніка Настазія ніхто не чуў; трэба было ісці далей.

Такім чынам ён абабег некалькі вуліц і аглядзеў дзесятка паўтара пачатых будоўляў, сам сабе думаючы, дзе ж цяпер жывуць тыя людзі, якім дамы яшчэ толькі будуюцца.

Паступова ён аддаляўся ад цэнтра горада. Гоман на вуліцах цішэў, прахожых было менш, брычак амаль не відно. Затое ўсё больш ды больш рыштаванняў, горбаў цэглы і чырвоных сцен.

Дзяцюк страціў надзею знайсці чалядніка і падумаў пра работу.

Зайшоў у двор нейкай новабудоўлі пры дарозе, спыніўся сярод рабочых і пачаў прыглядацца. Час ад часу ён далучаўся да гутаркі, а то і памагаў сяму-таму. Каму цэглу складаць паможа, каму ражку падасць, а тым, што вымешвалі вапну, сказаў, як гэта належыцца рабіць. І паказаў, ажно майстра абляпаў з ног да галавы.

— Што ты тут круцішся, вахлак? — спытаўся ў яго пісар.

— Работы, пане, шукаю.

— Няма тут для цябе работы.

— Няма цяпер, дык, можа, потым знойдзецца. А вам жа не шкодзіць, калі я каму дапамагу.

Прайдоха пісар адразу ўцяміў, што дзяцюк без капейкі. Ён выняў сваю кніжыцу і аловак, пачаў перакрэсліваць, падлічваць і ўрэшце зрабіў ласку — прыняў Міхалку.

Людзі казалі, што зарабляў ён на ім дваццаць грошаў у дзень — чыста.

Тут Міхалка працаваў да восені. З голаду не памёр, за начлег не плаціў, аднак нават ботаў сабе не купіў. Толькі і ўсяго, што разоў колькі напіўся ў нядзелю, як парсюк. Хацеў нават вэрхалу нарабіць у карчме, але часу ў яго не хапіла, бо ўзялі ды выкінулі за дзверы.

Дом рос на вачах. Яшчэ муляры не закончылі флігеляў, а фасад ужо быў пад дахам, атынкаваны, ашклёны, нават і людзі пачалі ўсяляцца.

Пад канец верасня задажджыла. Працу спынілі і ўсіх чорнарабочых звольнілі. У ліку такіх быў і Міхалка.

Пісар кожны тыдзень трошкі не дадаваў яму, кажучы, што аддасць зараз. Калі ж прыйшоў канчатковы разлік, дзяцюк, хоць і непісьменны, уцяміў, што пісар яго, відаць, абдурыў. Даў яму тры рублі, а належалася з пяць ці з шэсць.

Міхалка ўзяў тры рублі, зняў шапку і пачаў чухаць галаву, пераступаючы з нагі на нагу. Але пісар быў так заняты сваёю кніжыцай, што доўга не заўважаў дзецюка, а потым нарэшце спытаўся:

— Ну, што табе яшчэ трэба?

— Відаць, пане, мне больш належыцца, — пакорліва сказаў дзяцюк.

Пісар зачырванеўся. Палез да Міхалкі, штурхануў яго грудзьмі і сказаў:

— А пашпарт у цябе ёсць?.. Хто ты такі?..

Міхалка змоўк, а той далей:

— Ты думаеш, можа, хамула, што я цябе ашукаў?

— Ага...

— Дык пайшлі са мной у паліцыю, там я табе дакладна пакажу, што ты злодзей і прайдзісвет...

Пашпарт і паліцыя ўстрывожылі Міхалку. І ён сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x