Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— З чаго вы ўзялі, што ў мяне няма жонкі? — запытаўся Пінчук, адчуўшы нечаканае раздражненне і разгубленасць.

Цяпер усе глядзелі на яго, ён адчуваў на сабе цікаўныя позіркі, як дотыкі, таму закарцела пайсці хутчэй адсюль, але пакінуць размову ён не мог.

— Ды ўжо ж адчуваю,— коратка адказала Галіна. Дадала, ледзь усміхнуўшыся: — Па вачах відно!

I, сціснуўшы ружовыя, ледзь падфарбаваныя вусны, адвярнулася, твар яе стаў халодным і непрыступным.

Патаптаўшыся, нібы чакаючы, што яна зноў паглядзіць на яго, Пінчук няёмка павярнуўся, пайшоў, пасля азірнуўся, каб хаця кіўнуць ёй галавой, развітацца, ці што... Але жанчына стаяла да яго спіпой. Ён паскорыў крокі, пабрыў па пяску, пасля, выбраўшыся па асфальт, зноў азірнуўся... На сэрцы зрабілася моташна ад думкі, што зараз прыйдзе ў няўтульную кватэру, якая некалі так радавала іх з Вандай і была напоўнена цяплом і згодай, а цяпер была нейкай прымоўклай, нібыта пакінула яе ранейшае цяпло — сям'і і жытла...

Не, ніколі но думалася раней Пінчуку, што ён можа застацца на белым свеце адзін, без Ванды, без яе раўнівай увагі, без кахання, што сагравала ў самыя цяжкія гады, калі яны, маладыя настаўнікі, жылі на прыватнай і ўласная жыллёвая плошча ўяўлялася, як мара, амаль нязбыўная. Тады яны з вялікімі цяжкасцямі «абарахляліся», як казаў Пінчук: збіралі грошы на мэблевы гарнітур, на шубу для Ванды і касцюм для яго, і кожная новая рэч прыносіла радасць, нібы падцвярджаючы, што яны пераадольваюць прыступку за прыступкай нейкай нябачанай, але адчувальнай лесвіцы.

Ванда любіла прыгожа апранацца, амаль усё шыла сабе сама. Праўда, нечаканыя яе жаданні часам істотна вырывалі з наладжанага бюджэту істотныя сумы. Але з цягам часу набывалі рэчы ўжо без намагання. У апошнія гады Ванда нават пачала крыху транжырыць грошы, у яе шыфаньеры мільгалі каўняры, шалікі, запахла ад адзення французскімі духамі. Але ён не сварыўся: помніў тыя цяжкія гады, калі Ванда майстравала сабе кофтачкі з ягоных старых кашуль, перакройвала, пераліцоўвала паліто, з апошніх сіл цягнучы Пінчука, прымушаючы яго вучыцца, спярша ў інстытуце, пасля на курсах удасканалення настаўнікаў. Калі ён стаў дырэктарам школы, настояла збіраць на машыну, а налета яны паехалі ў сталіцу і патрацілі процьму грошай, то шыкуючы ў рэстаране, то наведваючы старых знаёмых. Цяпер ён успамінаў, што справа была не ў рэстаранах, а ў адчуванні маладосці і заможнасці, такім новым для іх, а яшчэ — у нечаканым адчуванні свабоды, таму што Уладзік паступіў у інстытут, з'ехаў у сталіцу, і яны ўпершыню зразумелі, што жыццё — гэта не спрадвечная гонка, што ёсць магчымасць спыніцца і як бы агледзецца. Тое, што раней рабілася па нейкай неабходнасці, каб не адставаць ад іншых — тэатры, карцінныя галерэі, музей,— цяпер прыносіла задавальненне. Ці то галава, вызваленая ад надакучлівай будзённасці, радасна ўбірала ўсё новае, ці справа была ў абуджанай нечаканай, але магутнай, празе абнаўлення, але з таго часу Пінчукі рэгулярна ездзілі ці ў сталіцу, ці ў суседнюю Прыбалтыку, ці на поўдзень, кожны раз вяртаючыся перапоўненымі ўражаннямі — так соты напаўняюцца маладым майскім мёдам, імкліва, паспешліва, нібы пчолы, стомленыя зімой, ніяк не нарадуюцца працы і вольнасці...

Ванда памерла нечакана: яшчэ раніцай праводзіла яго — вясёлая, як заўсёды, прыгожа апранутая, а праз дзве гадзіны ў школу прыбегла суседка, і ён, схапіўшы першую свабодную машыну, прымчаўся і ўбачыў жонку другой. Яна ляжала на канапе, бледная, з сінізнай, нікога не пазнаючы. «Інсульт»,— коратка канстатавала ўрач, і ён не зразумеў, што значыць гэтае слова — не зразумеў да самага канца.

Ванда, такая імклівая, маладая, неўтаймаваная, памірала ад хваробы, якая раней наступала толькі ў пажылым узросце!

Чаго не вытрымаў нейкі кволы сасудзік: нейкай былой ягонай няўдачы, што прымусіла яе перажываць не адну ноч, ці, можа, недаяданне часоў вайны?

А можа, гэта адгукнулася раніца, пра якую неяк яму расказвала ўначы: у час вайны раніцай прыбегла да сяброўкі. Але ў хаце начавалі партызаны, і немцы, даведаўшыся аб тым, выгналі ўсіх, хто быў у ёй. Ванда прыспела к расстрэлу, яна яшчэ бачыла, як каля сцяны стаяла сяброўка, маленькі брацік трымаўся за спадніцу. Стаялі маці і бацька, і яшчэ невядомыя людзі. Выстралы пачалі касіць іх якраз у тую хвіліну, калі Ванда выходзіла з-за пуні. Кінуўшыся ў пуню, яна бачыла ўсё скрозь вузкую шчыліну ў сцяне і да самай цемры так і не змагла выйсці адтуль, хаця немцы паехалі. «Трўсілася»,— казала пра гэта маці Ванды...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x