• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Перакат

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Перакат? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Годзе, годзе мілавацца,— буркатліва загаварыў Алёшка, адной рукой гладзячы белую бараду, другой моцна трымаючы венік.— Ты бяры клякотку [ 21 21 Клякотка – калатушка. ] Дасадушка, а ты, сыне, ля борцяў бярозкі паўтыкай...

Сам ён падхапіў прынесеную Івашкам кадку з вадою і таропка пайшоў да борцяў, дзе насіліся ў паветры непакорныя пчолы, што хацелі адысціся ад сваёй пчалінай сям'і і цяпер выманьвалі з борці матак.

Першая матка выпаўзла, калі Івашка тыцнуў у зямлю апошнюю бярозку. Алёшка борзда злавіў яе яшчэ на лятку, загнаў у матачнік. Другую матку злавіць ён не паспеў — тая ўжо разам з роем пасела на адно з пастаўленых сынам дрэўцаў. I адразу загуў рой, збіраючыся ў дарогу. Тым часам Дасада з усяе сілы біла ў клякотку, і Алёшка праворна трасянуў на рой мокрым венікам, і той, аглушаны, як перад навальніцай, абкружыў з усіх бакоў матку і клубком павіс на галінцы. Алёшка перадаў сыну драўляную клетку-матачніцу — пчолы трывожна гулі над імі — і, асцярожненька выцягнуўшы дрэўца з мяккай зямлі, панёс рой у раёўню [ 22 22 Раёўня – карушка з бяросты. ]. Ссыпаўшы туды клубок, ён абвязаў раёўню лясёнкай і панёс яе ў хату, каб вечарам адшукаць у ім матку і перанесці ў новую борць. Але паляванне за пчоламі не закончылася: пад трэцяй борцю зноў закружыўся рой, і Дасада зноў закруціла сваю клякотку — шум аглушаў пчол.

Ніхто з іх не пачуў тупату коней, што нечакана паказаліся з лесу. Атрад воінаў з баявымі сякерамі, у наглуха зашпіленых чырвоных ахабенях [ 23 23 Ахабень — каптан. ] абкружыў Алёшку і маладых.

— Чые вы?— строга спытаўся галоўны — з усмешлівымі вачамі на загарэлым твары — дружыннік.

«Чые вы? — гэтага пытання баяўся Алёшка ўсе нялёгкія, але вольныя гады, што пражыў ён у адзінокай лясной лагчыне, як зацёртай між балотаў, збегшы аднойчы з селішча, дзе хацеў быў цівун забраць з сабою маладуго жонку Алёшкі. Тут ён зрабіў сабе хату, дзе нарадзіўся Івашка, тут год за годам выпальваў ляда і сеяў жыта, не мерачы нікому долі, тут збіраў мёд і рабіў свечы, што раз у год вазіў на продаж — і таксама не аддаючы нікому свайго, заробленага... і вось не абараніў Стрыбог — дайшлі да яго князевы слугі!

— Бірку [ 24 24 Бірка – расшчэпленая надвое палка, на якой адзначаліся паборы. ] пакажы нам сваю! — яшчэ стражэй загадаў дружыннік. Здагадаўся, што нездарма так спалохаліся гэтыя людзі — не тацяў жа ўбачылі перад сабою, а князевых слуг!

Алёшка ўпаў на калені. За ім, блытаючыся ў доўгай кашулі, бухнулася Дасада. Івашка з-пад доўгіх саламяных валасоў глядзеў воўкам.

— Казаў табе, Пуцята,— вольныя гэта і даніну не плоцяць! — задаволена вышчарыўся чорны, зарослы барадою ледзь не да вачэй, дружыннік, звяртаючыся да сотніка. Той заклапочана пачасаў патыліцу:

— То што будзем рабіць?

— Што тут думаць?— загарачыўся чарнявы.— За імі столькі наляцела, што яны даўно обелі — рабы княжыя. Хапайма!

— Стой! — перапыніў яго Пуцята.— Возьмем аднаго — якраз у дружыну падыдзе.— Ён тыцнуў пальцам у Івашку.— Ну, хочаш воем быць? Меч табе дадзім, стрэлы ёсць у цябе. Чужыя землі ўбачыш, крыві чужой твой меч нап'ецца. Ну?!

Івашка, зверавата бліскаючы вачыма, адмоўна паківаў галавой. Любіў ён сваю хату ля рэчкі, роўнае гудзенне пчол у ціхі чэрвеньскі дзень, любіў драўляным нарогам узрываць цёплую зямлю, бачыць перад сабой Дасаду, што вядзе каня за аброць, і валасы яе, па плячах распушчаныя, якімі гуляе вецярок, любіў гладзіць заскарузлымі далонямі.

— Не забірайце Івашку, мужа майго! — загаласіла яна.

— Які ён табе муж? — здзекліва загаварыў дружыннік.— У царкве вянчалі вас?

— Не...— прашаптала жанчына.— Але жрэц...

— Не? Значыць, проста жывеш у блудзе...

— У блудзе? Няхай вас Пярун грамовымі стрэламі заб'е!— слёзы высахлі ў Алёшкавай нявесткі.— Не аддам вам Івашку!

Стары бортнік разгублена глядзеў знізу на коннікаў. Івашка, які нерухома стаяў каля васкабойкі, калупаючы яе пальцам, раптоўна выпраміўся і кінуўся ў лес.

Праз некалькі скачкоў ён схаваўся б між дрэў, хаця і кінуліся паўздагон дружыннікі, каб не чарнявы: вокамгненна ён выхапіў з калчана стралу, крутануў плячом, так што лук з-за спіны апынуўся ў руках, і, амаль не цэлячыся, спусціў цеціву.

Звон стралы зліўся з крыкам Дасады. Івашка на хаду як спатыкнуўся і з усяго маху расцягнуўся на зямлі. Зараз жа да яго кінуліся дружыннікі.

— Не памрэ,— задаволепа ўсміхнуўся стралок.— Ведаем, куды цэліць. Пакульгае крыху — і цішэйшым стане...— Ён войкнуў — пчала, што кружылася пад ім, раптоўна ўджаліла яго ў нос. Адмахваючыся рукой, ён адступіўся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Вольга Іпатава: Раніца
Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Парасткі
Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Ліпеньскія навальніцы
Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім
За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.