Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I пайшлі валхвы ў цёмныя лясы, што абкружалі непраходнай сцяной Полацак. I недзе там знікла, як згінула, Расанка...

Кідаў не раз аб ёй употай Усяслаў жэрабя — ці жывая, ці ўбачацца яны? Але падалі на яе імя толькі чорныя дошчачкі, а светлыя, васковыя, не трапляліся ні разу...

Прайшлі гады. I, седзячы ў порубе ў Кіеве, пачуў Усяслаў ад сваіх людзей, што нядаўна ў Перуновым капішчы на Валоўяй гары, што была за два дні шляху ад Полацака, прынесла сябе ў вялікую ахвяру Перуну дачка Крыве-Крывейты, валхва і чараўніка, якога баяўся калісьці сам Брачыслаў. Даўно не было на Полаччыне чалавечай ахвяры, але насоўвалася на яе цёмная хмара — палавецкае войска, і, жадаючы адвесці бяду ад роднай зямлі, згадзілася валхвіца, каб пралілася кроў яе на ахвярнік Перуну, каб паслаў ён грамовыя стрэлы на паганых полаўцаў, вярнуў княству Усяслава, якога захапілі ашуканствам Яраславічы. Цалавалі яны крыж, што не прычыняць страту Усяславу, але слабым аказаліся іх багі — так нібыта сказала перад смерцю Расанка.

I, седзячы ў цёмным порубе, адзінае акенца якога было заткнута кузлачком кудзелі, адчуў Усяслаў, як нешта гарачае падкаціла яму пад грудзі, а пасля цяжка і салёна зашчыпала ў вачах...

А яшчэ праз гады, калі быў ён цяжка паранены, прынёс яму лекар піць травяны адвар. I знаёмым-знаёмым пахам павеяла на Усяслава.

— Што гэта за трава? — спытаўся ён слабым голасам.

— Расанка, княжа,— адказаў яму лекар.— Іначай яшчэ завуць людзі — зверабой. Так загадаў зваць яе епіскап,

Піў Усяслаў гаркаваты настой, які вяртаў сілы. Думаў пра лёс свой і справы свае. Пра зямлю, якую любіў моцна і да якой вярнуўся, пакінуўшы славуты і вялікі кіеўскі стол.

I пра Расанку думаў, пра траву, якая захавала яе імя.

Часам заглядаў і ён у будучае, але не ведаў, што моцным акажацца загад царквы — не ўпамінаць імя валхвіцы, што траву, якую завуць расанкай, стануць пасля зваць святаяннікам зверабоем.

Але ў самых далёкіх кутках Полаччыны захаваецца і гэтая назва — расанка...

НАБЕГ

Вечарамі, праходзячы ля борцяў, заўважаў Алёшка, што пчолы працуюць не як заўсёды, дружна лятуць да ліпы і назад; над калодаю шмат абібокаў адчайна гудуць, нібы сварацца. Ён усміхнуўся: нагадалі яму растрывожаныя пчолы полацкае веча, калі быў на ім апошні раз. Крычаў пачырванелы ад гневу тысяцкі — не далі столькі, як патрэбна, вояў Кажэвенная і Абутковая вуліцы, а купцы, што з мячамі, стаялі тут жа, гаманілі між сабою, што збіраецца іх да портаў раздзець князь Усяслаў, бо каменная Сафія патрабуе ўсё повыя сарокі [ 18 18 Сарокі – мера звярыных шкурак. ] сабалёў і вавёрак, новыя обалы жалеза і купы, купы [ 19 19 Купы – грошы ў старадаўняй Русі. ]... Дзякуй вялікаму Стрыбогу, усё гэта цяпер далёка — і тысяцкі, і цівуны. Жывецца яму тут ненамнога лягчэй, чым калісьці ў селішчы ля Полацака, ды затое вальготна, свабодна. Ніхто не стаіць над табой з бізуном — няхай так будзе заўсёды!

А пчолы бесталкова таўкліся ля калоды, нібыта залез да іх пчаладзёр — з тых, што абіраюць чужыя борці. Гэта мог быць толькі аблог [ 20 20 Аблог — калі пчолы збіраюцца пакінуць вулей. ], і таму вечарам, памыўшыся на ноч, Алёшка паказаў сямейным, сыну ды нявестцы, каб заўтра нікуды не ішлі з хаты — ні па ягады, ні на загатоўку борцяў, а нацягалі раненька з крыніцы колькі кадушак вады ды добра вымыліся самі.

Ледзь толькі ўзнялося над лагчынаю чырвонае Ярыла, ля хаты заварушыліся — пабегла за кароваю ў лес малая ўнучка, ляскаючы пугай па зараселых кустах і весела скачучы ля зялёнага, нявыспелага жыта, што, заціснутае лесам, квола, але дружна пачало каласіцца. Як заціснутая магутнымі дубамі і ялінамі, стаяла ў лагчыне і хата, ля якой ціха звінела і булькатала лясная рэчачка, што пачыналася непадалёку адсюль. У ёй шмат вёснаў назад упершыню вымачыў Алёшка зерне і рабіў так тры ранішнія зары — і што ж? На лапіку зямлі, тады зусім малым, толькі што выпаленым, такое вымахала жыта, што і дасюль помніць Алёшка смак першай лусты хлеба. У крыніцы ж мылася Дасада, нявестка. Перад тым як абвёў іх з сынам жрэц вакол свяшчэннага дуба, замову ён сказаў старадаўнюю: «мыю я чырвоную дзеўку з загорнага студзянца ключавою вадою, сціраю я з чырвонай дзеўкі ўсе ўзарокі з прызарокамі» — і колькі жывуць разам — не нагледзішся на маладых. Вось і цяпер — толькі падоена карова, а сын з нявесткаю ўжо ідуць ад крыпіцы, узяліся за рукі,. і валасы ў абодвух не прасохлі яшчэ — у Дасады — цёмна-русыя, у Івашкі — мяккія і светлыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x