Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За морам Хвалынскім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За морам Хвалынскім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.

За морам Хвалынскім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За морам Хвалынскім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну дык i колькі ж ён йракорміць? — вохкаюць, слухаючы гэта, якая баярская дачка i яе нянькі.

— У вялікага шаха Харэзма болей за шэсцьсог жонак i наложніц,— адкажа весела таўстун, прагна гледзячы на тварык, што, як ружа, выглядае з-пад сярэбранага абручыка.— Есць старэйшыя, ёсць маладзейшыя жонкі, такія, як ты, ханум.

— Дык ён жа, відаць, стары? — наіўна раскрывае вочкі ханум...

— Які ж ён стары? Пяць дзесяткаў усяго налічыў. Якраз той узрост, калі мужчына па-сапраўднаму прыгажосць цэніць, вось такую, як у цябе, ханум...

Пачырванее дзяўчына ці маладая жанчына, але тварык так i свеціцца: надта любіць кожная з ix салодкія як мёд словы! Толькі мужчыны незадаволена моршчацца: ведаюць, што купец цяпер сем скур пачне драць.

Даўно не быў у княстве Полацкім Абдурахманбек, але за гэтыя гады нібы i не змяніўся, толькі патаўсцеў яшчэ болей. I калі прыйшоў ён у двор, адразу прывялі яго да Брачыслава.

— Салям алейкум! — пакланіўся купец ва ўсе бакі, i адказаў яму Брачыслаў, не чакаючы, пакуль перакладзё талмач:

— Дзень добры, дзень добры, Абдурахманбек!

I — пачакаў крыху. Ведаў — зараз пачне купец пытацца, ці здаровы ён, ці добра сябе адчувае, якія навіны ў хаце. Хаця, канешне, усё ведаў хітры Абдурахманбек, але так рабіць патрабуе ягоны звычай. Толькі самы апошні невук адразу пачне са справы, не распытаўшы гаспадара, як справы, не паказаўшы яму, што цікавяць госця ўсе ягоныя клопаты. Таму князь цярпліва адказаў на ўсе роспыты i тут жа сам пацікавіўся:

— Няўжо ты не баішся такіх далёкіх шляхоў?

— Гаспадзін мой,— схіліўся ў паклоне Абдурахманбек,— канешне, баюся. Але...

— Шмат прыбытку, праўда?

— Не, не так многа. Мы гандлюем ледзь не ва ўбытак сабе, павер...

— Не кажы! — махнуў рукою Брачыслаў.— Каб не было прыбытку, не загнаць бы вас так далека!

— Ну, хай сабе ёсць, але ж самы маленькі...

— Я не хачу падлічваць, колькі ты маеш, павер! — Брачыслаў зняважліва скрывіўся.— Мяне цікавіць, што ты прывёз нам цяпер.

«Ну, што за варвар,— думаў, схіляючыся ў нізкім паклоне, Абду-рахманбек.— Ён не разумев асалоды доўгай, няспешнай бяседы, калі словы служаць, каб песціць слых i захіляць нас у джалабу мудрасці, каб мы, бедныя людзі, не адчувалі дыханне бархута, куды, у рэшце рэшт, адправяцца душы многіх з нас... Але ж ён затое сапраўды Джалуг - Галіаф... Нічога, трэба пацярпець. Можа, гэта дапаможа мне ў справе...»

A назаўтра княгіня i дочкі адправіліся на купецкі струг, каб паглядзець тавары, а заадно i дзівосы, якімі поўны той струг — іншаземны посуд, тканіны, якімі абцягнутыя маленькія, ледзь над зямлёю, канапкі, тоўстыя коўдры, на якіх сядзяць гэтыя людзі, замест таго, як гэта вядзецца ва ўсіх іншых народаў, сядзець на крэслах, каб не прадзьмула...

А вяртаючыся са струга, аступілася княгіня на лесвщы, што пралажылі паміж стругам i прыстанню, аступілася i цяжка ўнала ў ваду. I амаль тут жа вялікая хваля — не іначай, надаслаў яе нячысцік! — скалыхнула струг, i ён бы, пэўна, раздавіў княгіню, каб не кінуўся ўслед за ёю купец — у тым, чым стаяў, і, не ўпёршыся тоўстымі, жылістымі рукамі — адною ў прыстань, а другою у струг, не ўтрымаў яго на тыя некалькі хвілін, праз якія сыпанулі ў ваду дружыннікі i варта...

Белую, як мука, у непрытомнасці, княгіню выцягнулі i тут жа, паклаўшы на насілкі, подбегам папеслі, ў церам, а наперадзе бег отрак, каб папярэдзіць лекара. Купец жа сам вылез на бераг, цяжка крэхчучы, a акрываўленыя яго рукі слугі тут жа памазалі жоўтаю маззю, якую купец, як i зброю, заўсёды вазіў з сабою.

Назаўтра Абдурахманбек быў званы на ўрачысты прыём да полацкага князя.

Нізка пакланіўся яму князь Брачыслаў, пасадзіў побач з сабою. Распытваў пра дом i жыццё, пра незнаёмыя землі, адкуль прыехаў купец. Дзякаваў за дапамогу i дзівіўся, адкуль у яго ўзялася такая сіла, каб спыніць струг?

— На дапамогу мне, я мяркую, прыйшоў мудры Джырджыс,— кланяючыся, адказваў Абдурахман i пачаў ціха мармытаць нешта.

Талмач растлумачыў:

— Джырджыс — гэта Георгій-Перамаганосец. I яшчэ слаўны бек моліцца, каб прыйшлі на дапамогу мудры Георгій i Джыбрыл, ці, як кажуць арабы, Рух-ал-Кудс, бо яны вельмі часта дапамагаюць яму... Епіскап, які стаяў каля Брачыслава, насцярожыўся:

— Каб не было якой бяды... Добра, што кліча купец на дапамогу святога Георгія, але другі, як там яго... Джыбрыл? Ці не злы гэта дух?

— У вас Руха-ал-Кудса пазываюць святым Гаўрыілам,— талмач позіркам пашукаў іконы.

— Што ж гэта — у ix тыя ж святыя, што i ў нас? А мы ж ix нячыстымі лічым? — звярнуўся Брачыслаў да епіскапа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За морам Хвалынскім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За морам Хвалынскім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ольга Ипатова - За морем Хвалынским
Ольга Ипатова
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «За морам Хвалынскім»

Обсуждение, отзывы о книге «За морам Хвалынскім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x