Раніцай, калі дзед Бялун[ 1 Дзед Бялун — у славян стары смаркаты дзед, які, варта выцерці яму нос, рассыпаецца срэбрам. Апроч таго, увасабляе яснае неба i праганяе хмары.
] толькі прагнаў з неба цёмныя хмары i з-пад рухавага мроіва яшчэ не паказаўся краёчак чырвонага сонца, Алексу прыйшлі правяраць. Муж добраімяніты Векша нячутна краўся між будынкаў, пунь i гуменцаў, але востры, як у рысі, позірк Алексы заўважыў — не чалавека, a толькі краёчак цені,— i азваўся малады дружыннік суровым голасам, хаця, здаецца, зусім закружылі яго нязвыклыя мроі. I зноў хваліў яго перад князем Векша, i жыццё рассцілалася перад Алексам белым, радасным сувоем, i думаў ён пра тое, што трэба рыхтаваць вена, ці воцкае — выкуп за нявесту. Ці ў паход ісці, ці ўслед за князем ехаць на палюддзе — добра, калі ёсць каму чакаць дома, i кідаць дровы ў цяпельца, i карміць добрага дзеда Дамавіка, які за гэта будзе зберагаць скаціну ад гневу Воласа, скотняга бога, а дом — ад Агневіка, а багацце — ад цмока. Праўда, кажуць, што, калі хто спадабаўся цмоку, ён прыносіць у хату i куны, i хлеб, жытнія нівы прымушае радзіць шмат збожжа, a кароў — даваць многа малака. «Але хай ахоўвае нас Род i парадзіхі,— думаў Алекса,— пе хацеў бы я дружыць са цмокам, лепей падняць яго на кап'ё, як Георгій-Перамаганосец. Яшчэ славы б мне здабыць у бітве — i ўсё, чаго болей трэба ад жыцця?»
У княжацкай горніцы было светла: па сценах шчодра развешаныя смалякііў сярэбраных зажымах, на стале — свечкі з жоўтага воску, доўгія, вітыя. I ўсё гэта гарыць з ціхім шыпеннем, смалякі — час ад часу як бы ўзрываючыся, i тады ўсе, хто сядзіць у горніцы — князь у высокім крэсле з касцяной спінкай, астатнія — на лавах, пакрытых чырвоным аксамітам,— азіраюцца, нейкі момант няўцямна глядзяць, як трашчыць i круціцца вогненнымі іскрынкамі лучына, а пасля зноў пераводзяць свае вочы на казачніка, дзеда Мокшу.
Дзед, у доўгай пасконнай кашулі з чырвоным узорам ля шыі, з чырвонай суконнай павязкай на белых валасах, баіць свае казкі, у самых драматычных момантах дапамагаючы сабе доўгімі кашчавымі рукамі, i ягоныя выцвілыя, пабляклыя вочы ўспыхваюць маладымі агеньчыкамі:
«Рассек добры малойчык скуру ссохлую, старую, i выйшла адтуль каралевічна, ды такая прыўкрасная, што i слоў няма. I абняў яе тут добры малойчык, а яна яму кажа: «Любіць цябе, Падвей-княжыч, буду да самай смерці». Абняў тут яе Падвей-княжыч моцна-моцна...»
Княгіня Марфа i дочкі слухаюць, не прапускаючы ніводнага слова. Шчокі ix разгарэліся, вочы поўныя замілавання. Але Брачыслаў, толькі скончыў дзед Мокша казку, незадаволена прагудзеў:
— Ты лепей пра бітву нам старое паданне раскажы, пра продкаў нашых, а то гэта — як пернікі салодкія, імі толькі маладзіцы частуюцца! Бач, разабрала ix!
Княгіня i дочкі — ні слова, толькі вочы ў зямлю апусцілі. А дзед Мокша другія казкі завёў. Пра Рагвалода i Уладзіміра, якія тры дні, тры ночы тут, ля сцен Полацака, біліся, i ніхто не мог перамагчы, аж пакуль княгіня Вольга не пайшла да старога капішча, i там, разам з дружыннікамі сваімі вернымі i валхвамі, не прынесла ў дар Перуну хлопца дый дзяўчыну, а для таго схапілі ix уначы, i аднаго, i другую, каб крыку не было i каб бацькі сваімі ахвярамі іншым багам не адвялі ўдачу ад унука Вользінага, Уладзіміра. I толькі тады перамог Уладзімір Рагвалода...
— Ты што гэта вярзеш? Не магла Вольга такое рабіць, святая яна i веры праваслаўнай! — зноў загудзеў Брачыслаў, i ручкі ягонага крэсла жалобна заскрыпелі пад магутным целам. Баяры i стольнікі пераглянуліся: Брачыслаў — патомак i Вольгі, i Рагвалода, не хоча ён аддаваць перавагу нікому з ix. Свечнік нячутна падышоў да стала, перамяніў свечку.
— Добра, тады я раскажу пра вялікага воіна, Аляксандра, ці Іскандэра Двухрогага, як называлі яго ў далёкіх краінах, якія ён пакарыў сваім мячом,дзед смірэнна схіліў сівую галаву, нізка, ажно кашчавыя рукі яго дакрануліся да свежых ліповых лапцяў, пакланіўся, пачаў новы сказ. Княгіня i дочкі сядзелі нерухома. Зірнуць на ix — нібы. вясновы луг убачыш. Сукенкі з заморскіх тканін, вышытыя жэмчугам i абвешаныя жоўтым празрыстым каменнем. На галаве ў княгіні — вянец, понізь з залатымі вісюлькамі, што спускаюцца па скронях, a каснік ззаду ўплецены ў касу шаўковы. Старыя жанчыны па кутах шапталіся, што надта вялікая шчыгаліха княгіня, любіць насіць сукні з тафты чэраўчатай, з атласу. Але князь дазваляў жонцы многае — любіў яе за прыгажосць i розум.
Ціхі вясновы вечар глядзеўся ў вокны горніцы. Не часта выпадала князю i яго сям'і вось так ціха, па-сямейнаму, правесці вечар. Часцей вяртаўся ён позна, стомлены i грозны, з палюддзя ці палявання, з далёкага ж паходу не бывала яго ў Полацаку месяцамі. А часцей па вечарах грымелі ў грыдніцы піры, прымаў ён то гасцей заморскіх, то баяр імянітых, то з дружынай гульбу наладжваў, бо дружына — гэта тое, што бліжай дзяцей i жонкі, таму што толькі на ix, адданых воінаў, уся надзея ў цяжкі час бітвы, яны i жыццё ратуюць, i тое, што даражэй жыцця — Князеву славу. Але не толькі падчас піроў, калі ніводнай з жанчын няма ў грыдніцы i віно зеляное i медавуха ўволю туманяць буйныя галовы, бываюць у Князевым доме вешчыя старцы, што ўмеюць спяваць пра славу Баянаву i на тонкіх струнах гусляў выводзіць старадаўнія песні пра подзвігі маладзецкія; прыходзяць у церам i смірэнныя манахі, якія чытаюць у вялізных, акаваных жалезам i серабром кнігах пра подзвігі Сімяона-столпніка, Настассі Блажэннай i іншых святых угоднікаў. Моцна задумаюцца мужы імянітыя, прымоўкнуць... але таму толькі, што кране ix адна дума — пра душу, пра мукі яе вечныя пасля смерщ, пра загадкі, якія нікому ca смяротных не разгадаць... Але адыходзіць мапах, ціха адчытаўшы бажэсцвеннае, а назаўтра ізноў да самай поўначы гараць лучыны ў грыднщы, i толькі паспяваюць насіць маладыя стольнікі з брэцьяшц чашы ды бочкі, глякі ды кумганы з квасам наліваюць, i грыміць слова застольнае, i пра бітвы былыя i будучыя гавораць дружыннікі, грыдні i іншыя людзі імянітыя. Расказваюць сівыя воіны пра паходы, пра замовы, якія шэпчуць над імі вядунні, калі адпраўляецца мужчына ў далёкую дарогу, а маладыя слухаюць, i гарачыя ix рукі ўслед за старшымі нібы сціскаюць баявыя мячы. Справа воіна — паход i бітва, i няма яму мілейшай песні, як завыванне ветру ў шаломах ворагаў, што раскіданыя на крывавым полі сечы...
Читать дальше