Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За морам Хвалынскім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За морам Хвалынскім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.

За морам Хвалынскім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За морам Хвалынскім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Пакарыў Аляксандр пад сваю ўладу зямныя царствы,— голас дзеда Мокшы напаўняе ўсе куткі горніцы,— i пасля зайшоў на край свету i пабачыў там такія народы, што сам жахнуўся: свірэпыя болей за лютых звяроў i ядуць жывых людзей. У іншага толькі адно вока, i тое на лобе, a ў іншага i па тры вокі. У аднаго толькі адна нага, а ў іншага тры, i бегаюць яны так хутка, як ляціць з лука страла. Імёны гэтых народаў былі Гогі i Магогі. Пачаў ваяваць з імі Аляксандр: дзівія тыя народы не ўстоялі i кінуліся ад яго бегчы. Ён за імі, гнаць-гнаць, i загнаў ix у такія глухія мясціны, горы i пустэчы, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. Звёў над імі адну гару з другою зводам, паставіў на той звод трубы i пайшоў назад. Падуюць буйныя вятры ў тыя трубы, паднімецца страшнае выццё, a дзівія народы крычаць: «О, гэта ж, відаць, сам Аляксандр! Жывы ён, жывы!» Гэтыя Гогі i Магогі i дасюль жывыя, i баяцца цара, а выйдуць з гор перад самым канцом свету...»

— Ох, няшчасце якое! — уздыхнуў стары ключнік Лоб Вязавы. — Нам яшчэ тых Гогаў i Магогаў не хапае!

Алекса i другія отракі з малодшай дружыны сабраліся пад дзвярыма горніцы, каб паслухаць казкі i песні старога дзеда Мокшы. Слаўна расказвае ён — ніколі не забудзе ўспомніць пра славу продкаў, што засялялі балоцістую, нялёгкую гэтую зямлю, баранілі яе ад ворагаў, не шкадуючы жыццяў, палівалі яе чырвонай рудой — крывёю. I колькі волатаў магутных падчас бітвы, колькі красунь i дзядоў старых прыняла яна ў сябе — тады, калі гналі ix па дарогах захопнікі, каб прадаць у далёкіх краях як нявольнікаў! А цяпер вось пра Гогаў i Магогаў расказаў — a колькі яшчэ дзівос ёсць на свеце, неспазнаных, нязведаных!

Стаяў Алекса пад дзвярыма, i сэрца ягонае білася. Эх, убачыць бы ix сапраўды, дзівосных людзей з трыма вачамі, паспрабаваць на ix меч востры! Праўда, не загавораны яшчэ ў яго меч, але, перш чым ісці супраць тых далёкіх чараўнікоў, няхай бы паляжаў ён у адвары плакун-травы. Сабраная на Іванаў дзень, скарае яна нячыстую сілу, ратуе ад д'ябальскай спакусы. А яшчэ трэба ўзяць з сабой адалень-траву — без яе ніхто не адпраўляецца ў чужую зямлю. I памаліцца трэба Перуну i багіне-Грамоўніцы. Канешне, лепей бы меч-кладзенец, ды толькі пастрабуй знайдзі тое месца на акіян-моры, дзе на Латыр-камні ляжыць, закаваны сямю ланцугамі, той чароўны меч...

— Эй, хлапчына! Заснуў ты, ці што? — гукнуў Алексу Лоб Вязавы. Ачомаўся хлопец адзін стаіць ён непадалёк ад дзвярэй, усе выйшлі з пакоя, толькі ў горніцы князь i княгіня i чалядзінцы не разыходзяцца: у малодшай княжны пачаліся колікі ў грудзях, уздыхнуць не можа. Можа, сурочыў хто яе, можа, падумаў нядобрае, гледзячы на прыгажосць дзявочую. Паслалі за вучоным грэкам — многа ён ведаў, бывала, таксама чытаў з вялікай кнігі пра подзвігі багатыроў, i кнігу тую неслі за ім два малайцы, таму што была яна заключана ў дзве дубовыя дошкі, а па дошках ішло сярэбранае ліццё, па ліццю ж гэтаму яшчэ ззялі каштоўныя каменні. Але не надта слухаў тое чытанне Алекса, хаця i гаварылі ў горніцы, што напісаў кнігу вучоны грэк, Георгій Амартол: невыразна, суха чытаў лекар, i на твары ягоным была напісана нудота, нібыта рабіў ён вялікую ласку тым, што ўвогуле згаджаўся нешта тлумачыць навакольным варварам. Неўзлюбілі яго ўсе ў двары, але быў ён пад абаронай самога князя, i таму пры сустрэчы нізка кланяліся Лісістрату, а за вочы клікалі яго Лісіцай i Тхаром.

I цяпер, хутка ідучы ў Князеву горніцу, надменна штурхануў ён, нават не гледзячы, Алексу, які не паспеў пастараніцца. Штурхануў — i пайшоў сабе далей, толькі прашалясцеў па жоўтых палавіцах яго белы шарсцяны з карычневай каймой плашч дзіўнага пакрою, i пасля Лісістрата застаўся пах нязвыклы, не падобны ні на што знаёмае — нібыта прагрэтая кара дуба, толькі гарчэйшая i болыи духмяная.

Адышоўся Алекса пад нязлосны смех Лба Вязавага, пацёр плячо, яшчэ раз глянуў услед грэку, які ўжо зачыняў дзверы горніцы, пачуў плач малодшай княжны — i нешта працяла яго, нядобрае, балючае, як быццам на сэрцы таксама штурхануў, ударыў высакамерны грэк. А можа, проста стала шкада, што нельга адплаціць яму ні выклікам біцца на мячах, ні кулаком добрым — так, каб ляцеў ён, збіты з ног адным ударам, i белы плашч з гэтай звілістай каймой за ім услед!

А праз нейкі час прыйшоў аднойчы ў дом князя арабскі купец Абдурахманбек. Два тыдні пражыў ён у Полацаку, i ўжо нямала дабра з прывезенага ім перайшло ў двор самога князя i баяр імянітых — i парны, i аксаміту, i кісяі, i тонкага кітайскага посуду — белага i зеленаватага, i серабрыстых падносаў з зіхоткімі ўзорамі. Апроч таго, прывозіў купец Абдурахманбек у Полацкае княства i зусім дзівосныя тавары — зялёную гліну, якая імгненна здымала з цела валасы, i пахкую зямлю, якою мыюцца ў лазнях, i ружовае масла, ад якога лягчэе дыханне i паляпшаецца работа страўніка, i вараныя ў мёдзе арохі, i многае іншае, што так любяць жанчыны. Здаўна ведаў Брачыслаў вясёлага таўстуна, ахвочага да медавухі, невялікага росту, што заўсёды коціцца, як шар. Парчовы халат на ім каляровай хусткай перавязаны, на галаве доўгая белая хуста, завязаная канцамі ўверх i на галаву накручаная, на нагах — пантофлі з насамі, што ўверх загінаюцца. Заўсёды ля сябе талмача трымае, але i сам можа тавар наказаць. Толькі вось цэны за свае тавары просіць ён надта высокія. Моршчацца купцы імянітыя, баяры ды i сам казначэй княжацкі — але як жа жанчынам адмовіць, так i разгараюцца ў ix вочы на тавары невядомыя. Дый на салодкія гаворкі гандляра надта яны падкія. Гатовы днямі слухаць ягоныя расказы: як ён па магутным Дняпры свой карабель вядзе, як з разбойнікамі змагаецца. Расказвае часам Адбурахманбек i зусім неверагоднае: быццам там, дзе ён жыве, жанчына ніколі на вочы мужчыне не паказваецца іначай, як твар чорнай сеткай прыкрыўшы, а знатныя жанчыны i ўвогуле з двара не выходзяць, а жывуць свой век, толькі мужа бачачы. А жонак у мужа бывае памногу, столькі, колькі ён утрымаць можа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За морам Хвалынскім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За морам Хвалынскім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ольга Ипатова - За морем Хвалынским
Ольга Ипатова
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «За морам Хвалынскім»

Обсуждение, отзывы о книге «За морам Хвалынскім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x