Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Этап развялі па бараках. Пра пасцелі не было чаго і думаць. Калі ёсць што, падсцілай, а няма — курчыся на голых нарах.

Прыгажуні з калінінскага этапу занялі палову барака. З клуначкаў, сабраных у дарогу сплаканымі мамамі, даставалі нейкія посцілачкі, фіраначкі, запіналі імі свае закутачкі, торбачкі набівалі стружкамі каля сталяркі, каб было на што прыхінуць галаву. Старастам барака абралі вядомую калінінскую настаўніцу Анастасію Рыгораўну Андрэеву. Яна была дэпутатам гарсавета, дырэктарам школы. У акупіраваным горадзе Андрэева берагла былых вучаніц. Каб не пагналі іх у Нямеччыну, яна ўсіх сабрала ў школу і адкрыла кравецкую майстэрню. Калі не было чаго шыць, латалі старое, даводзілася падкарочваць і расточваць афіцэрскія і салдацкія мундзіры і шынялі, абшываць дзяцей.

Як толькі вызвалілі горад, за «супрацоўніцтва з ворагам» уся майстэрня апынулася ў турме. Пасядзелі два тыдні, і пачалася разгрузка камер, яны спатрэбіліся для новых «пасобнікаў». Так цэлы этап «следственных» апынуўся ў лагеры. Усе дзяўчаты паважалі і слухаліся сваю колішнюю настаўніцу. Ад фашысцкага рабства яна іх уратавала, а тут не дала рады. Андрэева супакойвала і суцяшала дзяўчат, што вось-вось прыедзе следчая камісія, разбярэцца і адпусціць дадому. Амаль усе дзяўчаты збераглі свае камсамольскія білеты і нідзе сябе нічым не заплямілі.

Акружэнцаў разбілі на тры лесапавальныя брыгады, жанчын прызначылі ў калону грузчыкаў. Вагоны падавалі пераважна ноччу, а ночы з дня на дзень станавіліся ядраней і сцюдзёней. У сонны жаночы барак, грукаючы па стойках нараў, з ліхтарамі «лятучая мыш» урываюцца дзяжурнякі: «Пад’ём, бабы. Дзесяць хвілін на зборы. Андрэева, давай стопрацэнтны вывад на пагрузку!» Неапрытомненыя, спрасоння ўскакваюць жанчыны, адразу не ўцяміць, дзе яны і што з імі. Сарамяжа прыкрываюць ногі, грудзі і плечы, а нахабныя дзяжурнякі лыпаюць вачыма, прыспешваюць і адпускаюць цынічныя жарцікі.

Андрэева абураецца: «Выйдзіце, дайце апрануцца дзяўчатам. Не бойцеся, усе будуць на вахце». Жарабцы з дрынамі і ліхтарамі агрызаюцца: «Фрыцаў не саромеліся, а тут цыпачак з сябе строяць». Калоцячыся ад холаду, нервовага напружання, нявыспаныя і галодныя жанчыны цягнуцца на вахту. Пры цьмяным святле ліхтароў яны зрабіліся непазнавальнымі зданямі з чорнымі праваламі вачніц. Доўга дрыжаць на вахце, пакуль прыйдуць не вельмі таропкія стралкі. Нарэшце ідуць, грукаючы абцасамі і прыкладамі, канваіры, адчыняецца брама, пры святле ліхтароў вахцёр уголас лічыць нявольніц і адзначае колькасць на доўгай і вузкай фанерцы.

Я ўсё часцей думаю пра тую кволенькую, у сіняй сукеначцы, дзяўчынку. З многімі я ўжо гаварыў, распытваў пра жыццё на волі, пра акупацыю; да яе падысці ніяк не адважваўся. Некаторыя яе сяброўкі ўжо круцілі з дзесятнікамі і брыгадзірамі, а яна, як бездапаможнае птушаня, што выпала з гнязда, цуралася людзей, хадзіла адна і блізкіх сябровак не мела.

Лагернай вопраткі на ўсіх не хапала, таму новенькія дадзіралі на пагрузцы свае сукенкі, жакецікі і чаравікі. У канцы жніўня раздажджылася. Твань на дарогах і ў зоне была непралазная, ліпкая і чорная, як каламазь, а нудны і сцюдзёны дождж ліў удзень і ўначы. Коўзаючыся па гразі, мокрыя, панурыя ішлі ў сталоўку дзяўчаты, а яна паўзла, як на лыжах, у вялікіх лапцях на босых маленькіх ножках. Мне здалося, што яна ўжо на мяжы пагібелі, і захацелася хоць чым-небудзь ёй дапамагчы.

Я быў лагерным старажылам, каб мы не выручалі адзін аднаго, пазагіналіся б усе. Кухарам рабіў мінскі зямляк Андрэй Андросік, хлебарэзам — друг па самадзейнасці Ванька Воранаў, пякарняй загадваў ленінградскі караблебудаўнік Васіль Краўцоў, капцёркаю — Якаў Міхайлавіч Смірноў. Мы з ім разам вандравалі з лагпункта на лагпункт і даўно папрыціраліся. Шаўцом стаў колішні днявальны на дзевятым лагпункце, што некалі лічыў мяне блацяком, а цяпер стаў лепшым другам. Ды і я ўжо круціўся каля прыдуркаў, то пры КВЧ, то начальнік, ведаючы мае філалагічныя схільнасці, часта выклікаў перапісваць справаздачы і «састаўляць» даклады для вольнанаёмных.

Здаровых лагерных служачых праглынула вайна, а да нас зноў прыбывалі эвакуіраваныя з Пскоўшчыны, з Тарапца і займалі вызваленыя пасады ў КВЧ, УРЧ, бухгалтэрыі, планавым аддзеле. Спецыфікі лагернага ўліку, жыцця і ўзаемаадносін яны не ведалі і не адразу асвойваліся, таму было шмат блытаніны і недакладнасцяў. Начальнік выклікаў мяне і загадаў весці ўлік рабсілы, усю справаздачнасць, а «бабы няхай падпісваюць». Я разгубіўся і напомніў, што ў мяне пяцьдзесят восьмы артыкул. «А ты не высоўвайся, а там неяк адбрэшамся». I я шчыраваў ад пад’ёму да поўначы. Тады ж уся краіна працавала начамі, пакуль пакутаваў ад бяссоння крамлёўскі гаспадар. А раптам аднекуль пазвоняць, некаму спатрэбіцца нейкая лічба. I так не драмаў увесь ланцужок ад Масквы да самых да ўскраін. Такі быў стыль — «гарэць на рабоце». Гарэлі і дагаралі і ў лагеры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x