Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лагер не разлічваў на такую колькасць жаночага «кантынгенту» і не меў адпаведнай бялізны, таму выдавалі мужчынскія кашулі і споднікі з матузкамі. У іх патаналі худзенькія, змізарнелыя дзяўчаты.

Зноў на развод выходзіла ўсё меней і меней людзей, а план не скарачаўся, вагоны падавалі кожны вечар. На пагрузку выганялі ўсё жывое: на кухні і ў пякарні пакідалі па два чалавекі, і тыя ўпраўляліся з дапамогаю дахадзяг, у бухгалтэрыі пайкі налічваў аднаногі інвалід, астатнія пры святле вогнішчаў і смаляных квачоў грузілі дровы, піловачнік, рудстойку і шпалы.

Два баракі цалкам занялі пелагрознікі і цынготнікі, выпаласканыя няспыннымі паносамі. Каля гэтых баракаў усе затыкалі насы. Саладкаваты трупны дух стаяў над зонаю. На лагпункт пачалося нашэсце велізарных рудых пацукоў. Яны, нікога не баючыся, шасталі каля ног, нападалі на саслабелых, праточваліся ў хлевушок Лясэра. Аднойчы ён заўважыў, што не толькі там харчуюцца пацукі, а нехта паабразаў ягадзіцы ў нябожчыкаў. Гэта было ўжо зусім страшна, сакрэт перастаў быць сакрэтам, а людзі сябе адчувалі кінутымі на пагібель: «Сягоння ты, а заўтра я». Каб вырвацца ў цэнтральны ізалятар на шасцісотграмовую пайку, рэцыдывіст Генка Серабракоў без дай прычыны разваліў сякераю чэрап брыгадзіру будаўнікоў, ціхаму і далікатнаму пскавічу Андрэю Іванову. Акрываўленую сякеру прынёс на вахту, кінуў на стол: «Я там кокнуў нейкага чорта. Завіце кума, няхай афармляе новы «строк» (так яны вымаўлялі тэрмін).

На Лапшанцы прафесар Бурцава выратавала Андрэя, але вярнуўся ён без памяці, бездапаможны, як малое дзіця. Яго камісавалі па інваліднасці, але выпусціць не адважыліся, каб часам «не вёў агітацыю». Свае спагадалі Андрэю, а блацякі кпілі з яго. Серабракоў тры месяцы пракантаваўся на турэмным пайку. Лагерны суд накінуў яму пяць гадоў «за хулиганство с нанесением телесных повреждений осужденному по ст. 58 заключенному Иванову». З дзесятай судзімасці Серабракоў праседзеў паўтара года, яны касаваліся, і пачынаўся тэрмін па новым прысудзе. Ён ведаў, што вайна рана ці позна скончыцца і надзейныя «сябры народа» атрымаюць амністыю, і не памыліўся, так яно і было.

Каб неяк зацыраваць прарэху ў рабсіле, з бальніцы, з іншых лагпунктаў прыбывалі невялічкія этапы. Але хто адправіць добрага рабацягу? Сплаўлялі дахадзяг або рэцыдывістаў. Колькасць павялічвалася, а рабацяг не прыбаўлялася. У этапе з бальніцы кінуўся ў вочы высокі мужчына ў некалі белым бушлаце і дзіравых бахілах на тоненькіх, як цурачкі, нагах. У вялікіх сумных вачах свіціліся іронія і розум. «Апарын Сяргей Дзмітравіч. Артыкул 58, пункт 10, тэрмін 10 і 5 пазбаўлення правоў». Каля яго круціўся невялічкі чалавечак у навейшым бушлаце, пацёртай цыгейкавай кубанцы з габардзінавым верхам. Такія зімою насілі следчыя Наркамата ўнутраных спраў. Няўжо каторы з іх? Прыбыла і куртатая чарнявая Марыя Дарошка, вясёлая сакатушка, з усімі загаворвае, бядуе, што разлучылі з добрым чалавекам Лёшкам Філатавым. Ён хоць аднарукі, але больш грознага кандзейшчыка на лагпункце не было, а ў любошчах і рукаты не дакажа. Яна балбоча адкрыта і бессаромна. А адбывала яна свае дзесяць гадоў за… нават пісаць гідка і страшна. За людаедства. Маленькая, куртатая, гаваркая — канібал новай фармацыі.

Калі ў 1933 годзе галодная смерць выкошвала ўкраінскія сёлы і ўжо не было каму хаваць нябожчыкаў, Марыя засекла і з’ела сваё дзіцятка. Потым бажылася, што ў яе адняло розум: «Тількі адно було в голові — істы, істы і істы. А воно вжэ ходыть не здоліло, хоч і годувала його як могла. Як цэ було, хоч забі, не пам’ятаю». Марыя Дарошка была не адна. Трапляліся з такою ж віною, як яна, прыстойныя з выгляду кабеты, але з імі нават за адным сталом было сядзець гідка: кусае хлеб, а вярзецца — грызе чалавечыну. Хто ж вінаваты ў гэтай бядзе? Хто давёў жанчыну, маці да канібалізму, да страты памяці, да такога падзення? На Украіне, у Паволжы ў 1932–1933 гадах памерла ад голаду каля дзесяці мільёнаў няшчасных, дзяржава ў той жа неўрадлівы год прадала за мяжу 12 мільёнаў цэнтнераў збожжа, а дарошкі елі сваіх дзяцей.

У гэтым этапе больш за ўсіх мяне зацікавіў Апарын. У яго доўгім абліччы і ў выразе вачэй было нешта трагічнае і глыбакадумнае. Мы разгаварыліся. Ён — буйны інжынер-энергетык. Дайшоў на павале і, на мяжы пелагры, трапіў у бальніцу, а выйшаў адтуль інвалідам. Што ж, будзе мець гарантаваную чатырохсотку, пойдзе на кухню абіраць мёрзлую бульбу, збіраць у сталоўцы слізкія драўляныя міскі за порцыю баланды. Мы з ім зайшлі ў мой закутак у бараку, каб спакойна пагаварыць. Частаваць не было чым. На тумбачцы стаяла поўная сальнічка. Апарын угледзеўся, і ў яго прагна захадзілі жалвакі. «Дазвольце мне трошкі солі». Я прапанаваў адсыпаць колькі трэба, а ён дрыжачаю рукою сыпаў буйныя драбкі ў рот, сквапна перамолваў доўгімі пачарнелымі зубамі і глытаў як найлепшы ласунак. Потым растлумачыў, што ў яго пачынаўся псіхоз ад недастачы солі. Мы сталі з ім сябрамі. Яго забралі з арміі «за вальнадумства». Ён і тут абураўся, што бяздарныя камандзіры губяць цэлыя дывізіі, а лепшыя палкаводцы вынішчаны напярэдадні вайны. Я яго перапыняў, мігамі паказваў на баковачку «кума», казаў, што тут і сцены маюць вушы, а ён не зважаў і гаварыў сваё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x