Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мала што лагернік пазбаўлены волі, дык ён ператвораны ў бяспраўную і бязмоўную рабсілу, у звычайнае цягло, у якога няма нават арыштанцкіх правоў, кінутае на здзек і пагібель. У гэтае пекла загналі і дзяцей, забраных ад мацярок, ад родных, з-пад бацькоўскага даху. Калі не на пагібель, дык на маральнае растленне кінулі іх. За паўгода, за год з хлапчукоў выходзілі кваліфікаваныя зладзеі і жорсткія бандыты, з непаўналетніх дзяўчынак — разбэшчаныя прастытуткі за міску баланды. З «школы Віткова» ўсе яны выйшлі «адукаванымі» кішэннікамі, скокарамі, майданнікамі, фармазонамі, а дзяўчынкі прымітыўнымі «начнымі матылькамі». Я памятаю прозвішчы і імёны многіх дзетак з паламанымі на ўсё астатняе жыццё лёсамі. Многія з іх праз некалькі месяцаў пасля вызвалення зноў вярталіся ў зону маўчання, дзе нема крычалі душы SOS, якога ніхто не чуў і не мог пачуць, дзе начамі плакалі і кусалі губы, стагналі «мама, мамачка» дзеці, у якіх не было дзяцінства, якія не ўмелі смяяцца і спагадаць бліжняму.

Дзе яшчэ гінула і гіне столькі дзяцей, як у турмах і лагерах, дзе так калечацца душы і норавы, як у нашых «папраўчых установах»? А яны ж ледзь не з пялёнак крычалі: «Заўжды гатоў!», «Дзякуй вялікаму Сталіну за шчаслівае дзяцінства!» I верылі, бо не ведалі іншага, на ўвесь голас гарлалі: «Ура-а-а!» — і да знямогі пляскалі ў ладкі.

Этапы, этапы, этапы…

Колькі іх прыбывала на маёй памяці! Вялікія і малыя, грузінскія і малдаўскія, польскія і ўкраінскія, беларускія і маскоўскія, вайсковыя і цывільныя знікалі, як дым, як снег пад дажджом. Прыходзілі сваімі нагамі, — вывозілі патаемна начамі шкілеты былых вучоных, чыгуначнікаў, ветэрынараў, паэтаў, карабелаў, непісьменных у зрэбніках «тракцыстаў», жонак «ворагаў народа». Ніхто іх не палічыў і наўрад ці палічыць, а сосны, што выраслі на касцях пакутнікаў, састарэлі і ціха шумяць адвечную песню тугі і жалобы.

А план патрабаваў новых і новых ахвяр. З начальнікаў спаганялі «кубікі», гналі састаў за саставам пад пагрузку, а грузіць не было каму. Пасля разводу ў зоне заставалася болей, чым выходзіла за вахту. Паміж баракамі, на сметніках за сталоваю і пякарняю сланяліся абшарпаныя, з азызлымі шэра-блакітнымі тварамі і спустошанымі поглядамі смертнікі. У многіх пачынаўся галодны псіхоз.

Начальства лютавала і звярэла: патрабавалі з яго, а яно з нас выціскала апошнія сілы. Кароткія зімовыя дні дабівалі бязлітасна: пілуем, колем, складаем і з туфтою не дацягваем да нормы на шасцісотку. Менее пайка — знікае сіла, а начальства замест харчу гоніць у кандзей, карае за сабатаж. Вечарэе, дагараюць вогнішчы, марым дапаўзці да барака, але дудкі! Недзе паблізу падае гудкі паравоз — на чыгуначную ветку ўпаўзае даўжэзны састаў пульманаўскіх вагонаў, платформаў, вуглянак. Усіх здымаюць з лесасекі і — на ўсю ноч на пагрузку. Штабелі з кожным днём адыходзяць далей і далей — падноска за трыста метраў. Каля вагонаў раскладаем вогнішча, каб бачыць, куды ісці, у які вагон грузіць.

Ад штабеля да вагона — суцэльныя пянькі. Ідзеш, спатыкаешся, падаеш, зноў узвальваеш на плячо лясіну, шпалу, падтаварыну, клянеш усё на свеце і свой дзень нараджэння, але трэба несці, грузіць пад свіст бізуна: «Давай! Давай!» Начальнік канвою, майстры лесу, дзесятнікі паганяюць такімі мудрагелістымі мацюкамі, што пудзяцца коні. А мы сноўдаемся, як механічныя здані. Знясіленыя падаюць і не здалеюць устаць, іх прыводзяць у прытомнасць дрынам і выспяткамі.

На золку канчаем пагрузку. Адзіная мара — пасёрбаць гарачай баланды і зваліцца на нары, але начальнік канвою доўгім жалезным прэнтам пора кожную шчыліну ў загружаных вагонах, каб часам не заклалі дрыўмі ўцекача. Бывае, парне, а за папярэдняю клеткаю пуста. Разумны змаўчыць, а дурань усчынае вэрхал, прымушае дагружаць, а потым усю брыгаду гоніць у кандзей. Калі ўсё абыдзецца, вядуць у зону. Ідзеш і на хаду спіш, сусед пільнуе, каб толькі не хіснуўся ўлева або ўправа. З вахты вядуць у сталоўку; даклыпаеш да барака, ускараскаешся на нары і правальваешся ў цяжкі пакутлівы сон.

Гадзіны праз тры дзяжурны грукае кіем па нарах і зычна крычыць: «Па-а-д’-ём! Канчай начаваць!» Расплюшчваеш нібыта засыпаныя пяском вочы, марудна ўстаеш і адразу не разумееш, дзе ты, працінаюць дрыжыкі, і ўсё цела, як тарка, укрываецца пупышкамі. Зноў на вахту, пілы ў зубы — і на лесасеку, а ўвечары, як бязлітасны ўдар, зноў гудзе паравоз і суне цёмныя прывіды вагонаў.

Пасля разводу ўсіх жывых выганяюць да вахты. Начальнік сам правярае інвалідаў, хворых, слабасільных, лапцяплётаў і прыдуркаў, не зважае на заключэнні медыкаў, хто стаіць на сваіх нагах, даводам гоняць у лес, абы падняць у справаздачы выхад на работу па групе «А». Выгналі за вахту вызваленага доктарам высокага чарнявага хлопца з Магілёўшчыны Лявона Гарэлага. Ён паказвае абмарожаныя, як слівы, пальцы, але ніхто не зважае. Мароз градусаў на трыццаць, курыцца густы туман, над лесам выпаўзае злавесна-чырвонае сонца. Лявона цягнуць у строй. Ён кінуў на зямлю шапку, бушлат, целагрэйку, сасмыкнуў кашулю, бахілы і штаны. Стаіць босы на заледзянелай да бляску дарозе ў адных сподніках. Падскаквае раз’юшаны камандзір узвода аховы, хвошча дубчыкам пачырванелую на марозе спіну. Гарэлы стаіць нерухома. Нарэшце не вытрываў: «Калі ў цябе ёсць маці, няхай бы паглядзела, якога яна выкарміла звера».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x