Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Успомні, Сяргей, з кім вучыўся», — здзівіў мяне такім зваротам незнаёмы. Падумалася, ці не новы «кум» з мяне нешта цягне. Нават на следстве мае школьныя сябры нікога не цікавілі. Няўжо нехта з іх засыпаўся і назваў мяне?

Незнаёмы ўстаў, пстрыкнуў выключальнікам, я зажмурыўся ад яскравага святла, прыкрыў вочы, каб агледзецца. Насупраць стаяў невысокі шыракатвары чалавек з пукатымі вачыма, у суконнай гімнасцёрцы з шырокім адкладным каўняром, глядзеў на мяне і ўсміхаўся. «Мяне ты хоць пазнаеш?» — «Здаецца, некалі бачыў, але дзе і калі, не прыпомню. Не ведаю, што ад мяне трэба». — «Тут пытанні задаём мы. А твой абавязак сумленна адказваць», — умяшаўся Надзеждзін. «Ведаю, чыстасардэчнае прызнанне і гэтак далей. У народзе гэта называюць: «кось-кось, пакуль у аглоблі». — «Эх, Сяргей, Сяргей! Як табе не сорамна? Хто цябе зацягнуў у гэтае балота контррэвалюцыі?» — «Следчыя Даўгаленка і Серашаў, а суддзя Карпік пацвердзіў і пачапіў тэрмін». — «Ну, ты даеш! Ха-ха-ха!» — зарагатаў мой субяседнік. «А Паўла Сушко помніш?» — «А як жа! Самы актывіст быў у школе, «авангардам» яго дражнілі, і сястру яго Анюту помню». — «I цяпер не пазнаеш? Я ж — Павел. Ніколі не думаў, што трапіш сюды. Ты ж быў такі прамоўца. Усе зайздросцілі табе. Значыць, ворагі не абмінулі цябе. I ты паддаўся. Эх, Сяргей, Сяргей. Мне сорамна за цябе». — «А мне няма чаго саромецца. Я і цяпер такі, як і тады ў камсамоле, такім і памру. А следчыя на маёй бядзе выканалі план, зарабілі павышэнне, а можа, і ардзянок… Я магу ісці?» — «Пачакай». — «Калі вам, грамадзянін Сушко, захацелася пацешыцца з гора пакутніка, дык у вас на лагпункце такіх і без мяне хапае». Звярнуўся да Надзеждзіна: «Дазвольце мне ісці, грамадзянін начальнік, бо прапушчу вячэру». — «Пазнаю твой характар. Ты і ў школе быў ганарысты. Вершыкі састаўляў, на сцэне іграў, задаваўся перад намі. А цяпер памяняліся ролі». Я перабіў яго: «Вязень і — турэмшчык». — «Э-э-э, не забывайся. Я не турэмшчык. Я вольны інжынер у сістэме ГУЛАГа». — «Мяне паклёп загнаў сюды, а ты па ўласным жаданні палез за калючы дрот і кожны дзень бачыш пакуты сумленных людзей».

«Маўчаць! — гыркнуў Надзеждзін. — У ізалятар захацеў?» — «Затым і выклікалі, што там не поўны камплект?» — «Заткніся! I тут прапаганду вядзеш!» — «Не трэба, Хрысанф Міканоравіч. Як-ніяк, а мой былы аднакласнічак. Пачуў знаёмае прозвішча і вушам не паверыў. Няўжо ён? I не памыліўся. Выходзіць, і ты са сваімі сцішкамі дастукаўся. Справай трэба было займацца і не думаць пра глупства. Ну што ж, ідзі, сумленна скупляй сваю віну».

Я не развітваючыся выйшаў. Сэрца закалацілася, і татахкала ў вушах. Дык вось хто той недасяжны таварыш Сушкоў? Колішні троечнік Паўлік. У школе ён хадзіў у ботах, сваёй работы суконных галіфэ і фрэнчы з накладнымі кішэнямі. На камсамольскіх сходах распінаў дзяцей «заможных бацькоў», а яго маці — Аміля Сушко была на ўвесь раён дэлегаткаю, на ўсіх мітынгах выступала. Хадзіла яна ў хромавых ботах, чырвонай касынцы, з «казлінаю ножкаю» ў зубах. Яна граміла шляхецкія засценкі, раскулачвала непаслухмяных суседзяў, на пачатку калектывізацыі ёй выдалі наган. Брахалі, што яна з ім і спала, баючыся нападу варожых элементаў. Граматы хапала на подпіс: «Суш…», а замест «ко» ставіла загагуліну. Але яна вельмі хутка засвойвала ўсе патрэбныя лозунгі і палітыку «настаяшчага мамента», ведала, хто галоўны вораг, хто падпявала, каго і як трэба знішчаць. Кожную прамову пачынала: «Таварышы, граждане і вы, несазнацельная маса! У настаяшчы мамент у кожнай шчыліне затаіўся вораг нашай савецкай улады». I ў імя сусветнай рэвалюцыі галодных жанок за жменьку каласкоў па ўказе ад сёмага жніўня 1932 года здавала на дзесяць гадоў, а іх дзетак выпраўляла жабраваць. Калектывізацыю яна праводзіла не меней як на 102 працэнты. Мужчыны цішком кпілі: «Амілька і нябожчыкаў абагуліла».

Я тады яшчэ не ведаў, што і Амілю разам з раённым начальствам пасадзілі, судзілі ў нардоме, і знікла яна разам з усімі. А Паўлік, відаць, падчысціў анкету, дадаў да прозвішча «ов» і схаваўся ў гэтай смяротнай сістэме. А сустрэцца з ім давялося яшчэ раз. Гэта ўжо на волі, пасля маёй рэабілітацыі. Вяртаўся з Дубултаў, і на Рыжскім вакзале нехта меня гукнуў. Я азіраўся на ўсе бакі і нікога не пазнаваў. Праз натоўп праціснуўся Павел Сушко, падаў руку і памкнуўся абняць, а я нагнуўся, нібыта завязаць на чаравіку шнурок, а трэба было сказаць усё, што думаў пра яго. Пашкадаваў ці пасаромеўся. Ён нібы «радаваўся» за мяне, распытваў, як жыву. «Перавыхоўваюся. Па тваёй парадзе «искупляю» віну». — «Ты, брат, не гневайся. Такі быў час. I мне было не лёгка. А стала яшчэ цяжэй: у нас цяпер адны крымінальнікі, а з імі, сам ведаеш, як упраўляцца. Чуў, што ты зноў за сцішкі ўзяўся. Брось! Прыязджай да нас, вазьму загадчыкам піларамы. Аклад — во-о! Кватэра, харч, бясплатнае абмундзіраванне. Цяпер вашага брата бяруць». Я ўсміхнуўся: «Кажаш, бяруць? Яны бралі і раней, на пэўны тэрмін, а ты ў лагеры па прымусу ці па ўласнай волі? А як жыве твая маці?» Павел заліўся чырванню, пазаікаўся і схлусіў: «Загінула ў часе вайны». — «О, у вайну асабліва ходка сыпаўся наш брат. Мабыць, і яна, пакутніца, недзе хвойкаю ўзышла». Ён нічога не паспеў адказаць, — за рукаў тузанула кароткая азызлая кабета: «Балбочаш тут, а там чарга падыходзіць» — і павалакла майго колішняга аднакласнічка да касы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x