Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маральную прыстойнасць зняволеных ахоўваў вольнанаёмны дзяжурны, губасты, юрлівы стралок Мацвей Капітонаў. Ён некалькі разоў за ноч абыходзіў баракі, каб, барані божа, на адных нарах не тырчала чатыры нагі і не пуставала месца ў жаночым бараку. Ён не вельмі налягаў на службу. Часам на месцы жанчыны ляжала набітая трантамі лялька, а яна начавала ў «кабінцы» якога-небудзь прыдурка. Капітонаў ведаў, хто да каго ходзіць, і браў з таго «кантрыбуцыю». Сам пасля абходу тушыў ліхтар, пракрадаўся ў выгараджаны посцілкамі закутак да тэлефаністкі Маруські Мікалаевай і цешыўся да пад’ёму. Гэта ведалі ўсе, апрача начальства, а каб дазналася, Капітонаў загрымеў бы ў далёкі запалярны лагер, а Маруська — на штрафны лагпункт. За сувязь вольных з лагерніцамі належала суровая кара. Сувязей хапала, а вось пакаранняў нешта не прыпомню. Усе былі замазаныя. Канспірацыя была на вышэйшай ступені вынаходніцтва. Чаго толькі не прыдумлялі, як ні хаваліся, але нехта нешта бачыў, ведаў і маўчаў.

Чалавек, упрэжаны ў штодзённую лямку, у безнадзейным горы і бядзе, часам прагне ласкавага слова, клопату, увагі, жаночага дотыку і ласкі. I жанкі нудзіліся без апекі і падтрымкі, без заступніцтва аднаго дужага, каб не зацерціся, не размяняцца, не гібець у адзіноце. Забароненая, крадзеная любоў у лагеры часта была трывалаю. Там маглі скласціся моцныя сем’і на ўсё жыццё, каб начальнікі знарок не разганялі закаханых у розныя этапы. Колькі было слёз, і пакут, і незваротных страт. Раскіданыя нават у адным лагеры рэдка маглі знайсці адно аднаго. Каб толькі пабыць разам, пасёрбаць з аднаго кацялка, людзі пускаліся на самыя вытанчаныя хітрыкі.

Не была выключэннем і Герта Карлаўна. Яшчэ не дабітая непасільнаю працаю, яна часам сустракалася з Жэнькам Івановым. На некага з іх Капітонаў «меў зуб», «папутаў», абаіх загнаў у кандзей і раніцай далажыў начальніку. Ён выклікаў «выгнаных з раю грэшнікаў», бессаромна смакуючы, здзекаваўся з іх і на першы раз выпісаў ордэр на пяць сутак з вывадам на работу. Без вячэры яны кожную ноч «астывалі», па формуле начальніка, на голых нарах. Толькі маглі перастуквацца праз сцяну і ганяць нахабных рудых пацукоў. Пасля другога прыводу начальнік адправіў Герту Карлаўну ў лес.

Пачалася лютая і завірушная зіма. Ні бушлата, ні целагрэйкі на Варламаву нельга было падабраць. Яна хадзіла на лесасеку ў сваім абшарпаным скураным паліце, берэт абвязвала хусткаю, на боцікі накручвала парцянкі і нацягвала лапці. Пра норму на павале не было чаго і думаць. А яна была аднолькавая на кожную адзінку спісачнага складу. Герта Карлаўна паліла сучча і часцей сядзела каля вогнішча. Іскры папрапальвалі хустку, рукі і шчокі былі ў сажы і ў попеле. Яе вялікія вочы пабляклі і яшчэ пабольшалі. Яна ўжо не іграла скуколенага Яўтуха, а сама высахла, на твары і шыі абвісла пасінелая скура, неасэнсаваны погляд, здавалася, нічога не бачыў. Яна стала маўкліваю і абыякаваю да ўсяго. Адзіны быў клопат — есці. Іванова перакінулі на другі лагпункт, і ёй ніхто болей не прыносіў скрутачкі.

Болей чатырохсоткі, рэдзенькай баланды і лыжкі запаранага вотруб’я Герта Карлаўна не зарабляла. Даведзены да галоднага псіхозу чалавек траціць сорам і пачуццё годнасці, і пайшла выдатная спявачка Варламава збіраць у сталовай пустыя міскі і выскрабаць з іх падонкі брудным пальцам. Пасля арыштанта ў той драўлянай лаханцы і мыш наўрад ці што знайшла б. Яна хадзіла зашушканая ў нейкае рыззё, нямытая, недагледжаная, з непрыемным пахам гнілі і мёрзлай бульбы. У гэты час прыйшоў ліст ад сястры, што яе ўпарта расшуквае Галівуд для ўдзелу ў нейкім шматсерыйным фільме. Шукалі яе ў Харбіне, потым у Маскве, натрапілі на сястру. Тая паведаміла незвычайны адрас: «п/я 286, олп 24». Калі дайшоў адказ, дык і ў Галівудзе знайшліся кемлівыя людзі і не сталі больш шукаць патрэбную ім артыстку, каб яшчэ больш не нашкодзіць ёй.

Хутка зусім знясіленую Варламаву перавялі ў «слабасілку» — асобны барак для бездапаможных дахадзяг. Ад цынгі высыпаліся некалі белыя, як часнок, зубы, пасекліся густыя залацістыя валасы і тырчалі нейкімі тыфознымі касмыкамі. Яна моўчкі глядзела на сцяну ў клапіных разводах, не скардзілася, не енчыла, не стагнала. Са «слабасілкі» яе забралі ў стацыянар. Там адбывала свае дзесяць гадоў маладая дакторка Вольга Мантэйфель, далікатная, чулая маскоўская інтэлігентка. Яна рабіла ўсё магчымае ў яе становішчы, каб выратаваць Герту Карлаўну. Паклала ў асобную баковачку, выпісала дадатковае харчаванне, але і яно было настолькі поснае і мізэрнае, што не магло вярнуць сілы змардаванаму целу і разбудзіць спакутаваную душу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x