Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вечарамі стыхійна пачыналіся канцэрты. Васіль Шашалевіч ціха пачынаў сваім прыгожым тэнарам:

Спускается солнце за степи,
Вдали золотится ковыль,
Колодников звонкие цепи
Взметают дорожную пыль.

Прыпеў: «Динь-бом, динь-бом, слышен звон кандальный, динь-бом, динь-бом, путь сибирский дальний» — падхоплівала ўся камера. Кожнае слова, як стогн, выдыхалі з глыбіні душы. У многіх на вейках блішчалі слёзы. Наглядчыкі стукалі ў дзверы: «Прекратить! Староста, пойдешь в изолятор!» Песня пераходзіла на шэпт, але не змаўкала. Яе змяняла напісаная некалі нашым земляком Іванам Гольцмілерам папулярная на ўсіх этапах, у царскіх турмах «Слушай!». Тут ужо не зважалі на стук наглядчыкаў, больш за сотню глотак цягнула: «Слу-у-шай!» Калідорныя прыадчынялі дзверы, слухалі самі і толькі прасілі спяваць цішэй. Шашалевіч і Удовін дуэтам выконвалі «Не искушай», «Средь шумного бала», пісьменніцкі хор спяваў «Зорку Венеру». Аднойчы з вуліцы пачуліся воплескі.

Мы з Сяргеем Ракітам часта дэкламавалі вершы Купалы, Багдановіча, Багрыцкага, Маякоўскага, Лугаўскога. Струнеўскі на грабянцы з папяроснаю паперкаю імітаваў ігру на балалайцы і дайшоў да такой віртуознасці, што здавалася, гучыць сапраўдная балалайка.

Праз некалькі дзён у камеру ўварваўся начальнік корпуса і некалькі наглядчыкаў.

«Стараста, здаць балалайку!» — «Якую балалайку? Сюды іголку нельга пранесці, не тое што балалайку». — «Не аддасі сам, на дзесяць сутак загрыміш у карцэр, а камеру пазбавім прагулак і перадач». Усе маўчалі. «Прыступайце!» — загадаў ён наглядчыкам. Тыя рынуліся ператрасаць арыштанцкія транты, лазілі пад нары, капаліся ў печы і нічога не знайшлі.

«Гайдукевіч, прамым ходам у карцэр!»

Што такое карцэр у колішняй магілёўскай турме, я адчуў уласнай скурай і касцямі. Не давядзі гасподзь нікому туды трапляць. Горшых я не бачыў. Гайдукевіч стаяў па камандзе «смірна», камера маўчала. Да начальніка падышоў Струнеўскі са сваім грабянцом і зайграў «Турэцкі марш» з усімі пералівамі і варыяцыямі. Наглядчыкі разявілі раты. Закончыў і працягнуў начальніку грабянец. «Вазьміце. А балалайка вось тут», — і ён пастукаў сабе ў грудзі… «Ну артысты, маць в-а-шу вош», — начальнік вылаяўся і выскачыў з камеры, за ім, азіраючыся на Струнеўскага, выходзілі наглядчыкі.

Калі ўсё сціхла, Васіль Антонавіч заспяваў:

Как дело измены, как совесть тирана,
Осенняя ночка черна…
Чернее той ночи встает из тумана
В идением мрачным тюрьма.

Да яго далучыўся Удовін, а потым і Афтар:

Кругом часовые шагают лениво,
В ночной тишине, то и знай,
Как стон, раздается протяжно, тоскливо
«Слу-шай!»

I пакацілася па камеры водгуллем: «Слу-у-шай! Слу-у-шай!»

Мароз прадзіраў па скуры ад гэтага хору. Пасаромленыя наглядчыкі больш не стукалі ў той вечар, а Струнеўскі даваў цэлы віртуозны канцэрт. Васіль Антонавіч Шашалевіч стаў душою ўсіх загнаных лёсам у гэтую камеру людзей з рознымі характарамі і густамі, адукаваных і малапісьменных калгасных «тракцыстаў». Некаторыя з іх ад голаду і бясконцых цяжкіх дум трацілі прытомнасць і рэальнае ўяўленне, дзе знаходзяцца. Кожную ноч, у адзін і той жа час, прахопліваўся сівы і сухенькі дзядок, глядзеў на мноства людзей і крычаў: «Грамадзяне, калі ж гэта скончыцца? Трэці год — усё на агульным сходзе». Пракрычыць, як начны певень, паківаецца, пакруціць галавою, упадзе на пасланую на падлозе світку і засне цяжкім сном да пад’ёму, а ўвесь дзень ён сядзіць моўчкі і перабірае худыя, збялелыя без работы пальцы.

Без спадзявання і суцяшэння ў бядзе чалавеку жыць вельмі цяжка. Калі хто-небудзь занудзіцца і даходзіць да адчаю, яго ўгаворваюць і суцяшаюць суседзі, пераконваюць, што да амністыі застаюцца лічаныя дні: дваццатая гадавіна Кастрычніка вызваліць усіх невінаватых. Суцяшалі і пачыналі верыць самі. Гэтую веру падтрымліваў Коўтун. Ён пераканаўча даводзіў, што раней шкодзіў Ягода, а цяпер Сталіна ашуквае Яжоў. Заявы ад зняволеных і іх родзічаў адкрыюць праўду Генеральнаму сакратару ЦК, і ён выправіць усе памылкі і перагібы.

Як мы чакалі Кастрычніцкага свята! Нават самыя песімісты на нешта спадзяваліся. Амаль усе гэты дзень адзначалі своеасаблівым «балем»: тыдзень па лустачцы эканомілі хлеба і па драбочку цукру, на сёмы дзень набіралася цэлая пайка. Свята можна было адзначыць дзвюма пайкамі, кубкам салодкага чаю і ўспамінамі пра апошняе свята на волі.

Пасля вячэры быў святочны канцэрт: Сяргей Ракіта чытаў раздзелы з рэвалюцыйных паэм Маякоўскага, я дэкламаваў «Смерть пионерки» Багрыцкага, потым спявалі «Вяршавянку», «Наш паравоз, вперед лети», «Широка страна моя родная». Асабліва натхнёна гучалі радкі: «Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x