Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Упаўнаважаны стрымаў слова. Шашалевіча пагналі ў лес, але ні пілаваць, ні грузіць ён не мог — даўнія сухоты абвастраліся часцей і часцей. Яго пасадзілі на складзе каля кастра адзначаць, колькі хто з возчыкаў вывез драўніны. Лес ад складу валяць далёка, а тут, на колішніх дзялянках, пакідаюць некалькі дзесяткаў адборных дрэў-семеннікоў. Пройдзе час, і высечаны квартал зарасце самасейкамі.

Шашалевіч сядзеў каля вогнішча і на фанернай дошцы адзначаў, колькі кубаметраў вывез кожны возчык. I раптам невядома хто непадалёк ад вогнішча падпілаваў семянную бярозку і спусціў прама на Шашалевіча. Яна прыціснула яго да палаючага кастра. Возчыкі пачулі гул зваленай бярозы і раздзіраючы душу крык. Падбеглі, а ў вогнішчы жыўцом гарэў патрушчаны і прыціснуты дрэвам учотчык. Падняць бярозу не падужалі. Пабеглі на лесасеку па пілу. Распілавалі тоўстую дзеравіну і выцяглі з-пад яе абгарэлага, з выцекшымі вачыма ўчотчыка. Толькі пад вечар яшчэ ледзьве жывога Шашалевіча прывезлі ў санчасць. Урач, медсястра і санітаркі плакалі, як па самым родным чалавеку. Усе разумелі, хто вынес такі страшны прысуд на пакутніцкую смерць гэтаму сумленнаму і таленавітаму чалавеку, а сказаць ніхто не адважваўся.

Калі, дзе і з кім разам пахавалі Васіля Антонавіча Шашалевіча, ніхто не ведае і не дазнаецца ніколі. Там цяпер шуміць у адвечнай жалобе тайга.

Трагічная пакутніцкая смерць і незабыўны вобраз гэтага светлага, таленавітага і чыстага, як самое сумленне, пісьменніка і старэйшага таварыша — мой незагойны боль.

Але гэта яшчэ не ўсё. На гэтым трагедыя не канчаецца. Думаючы пра Васіля Антонавіча, я часта ўспамінаў яго беленькую негаваркую Веру з іх першым сыночкам. Дзе яна апынулася ў часе вайны, ці жывая, ці дазнаецца калі пра лёс свайго Васіля?

Ішлі гады. Жыццё мяне круціла і матала на ўсе бакі: было кароткае вызваленне, новы арышт, следства, турмы, перасылкі і вечная ссылка ў Сібір. Нарэшце — рэабілітацыя. У 1956 годзе я вярнуўся ў Мінск на ранейшую працу ў радыёкамітэце. Згаладалы па творчай рабоце, я часта выступаў перад мікрафонам і ў друку. Аднойчы вераснёвым днём у рэдакцыйны пакойчык зайшла жанчына з абветраным тварам, пасмамі сівізны, у старой злінялай кофце. Павіталася і маўчыць. Гляджу на яе і нічога знаёмага ў твары не знаходжу. «Няўжо не пазнаеце?» — сарамліва спытала яна. Маўчу і разводжу рукамі. «Я — Вера Шашалевіч». — «Божачка, адкуль?» — я ухапіў яе шурпатую руку, запрасіў садзіцца і пачаў распытваць. Яна расказала, што да вайны зрэдку прыходзілі ад Васіля лісты то з Уладзівастока, то з Томска, а потым з Горкаўскай вобласці. А пасля вайны куды ні стукалася, нічога дазнацца не магла. Толькі нядаўна паведамілі, што пасмяротна рэабілітаваны. А калі, ад чаго памёр і дзе пахаваны, невядома. Каб неяк пракарміцца і зберагчы адзіную ўцеху — сына, з’ехала з горада ў вёску Волма Дзяржынскага раёна. Сына выгадавала. Ён другі год служыць у Савецкай Арміі.

У калгасе цяпер самая гарачая пара — усе на бульбе, і яна ледзьве выпрасілася ў старшыні на дзень з’ездзіць у Мінск, каб што-небудзь даведацца пра Васіля. У мяне закалацілася сэрца, і я ледзьве стрымаўся, каб не расказаць страшную праўду і не дабіваць гэтую няшчасную пакутніцу. Яна спытала, можа, я што ведаю. Я моўчкі пакруціў галавою. Каб перавесці гаворку, сказаў, што яна можа за рэабілітаванага мужа атрымаць у Літфондзе грашовую кампенсацыю. (Чым жа можна кампенсаваць загубленае жыццё чалавека?) Я павёў Веру Сымонаўну на вуліцу Энгельса ў колішні Дом пісьменнікаў. Дырэктар Літфонда хутка аформіла дакументы аб выплаце кампенсацыі ў памеры дарэформенных шасці тысяч рублёў. Але ў касе не знайшлося ў наяўнасці такой сумы. Паабяцалі выплаціць праз два дні. Вера сказала, што старшыня калгаса яе нізавошта больш не адпусціць, пакінула свой адрас, каб пераслалі грошы па пошце.

Мы паабедалі з Вераю ў прывакзальным кафэ, развіталіся каля аўтобуса, а праз два дні мне сказалі, што грошы адпраўлены, і я супакоіўся, заняты сваімі клопатамі.

Мінулі восень і зіма, увесну выпадкова разгаварыўся са знаёмым крытыкам. Ён расказваў пра свае паездкі з лекцыямі пра беларускую літаратуру. Ужо развітваючыся, спытаў, ці ведаю я, што здарылася з удавою Шашалевіча, і расказаў мне жахлівую гісторыю. Вера кватаравала ў рэдка цвярозага калгасніка Міхася Крыловіча. Пасля яе прыезду з Мінска па сяле пакацілася погаласка, што Шашалевічыха за мужа атрымала аж шэсць тысяч. У той час на працадзень плацілі капейкі, а такая сума ўяўлялася неверагодным багаццем. Не давала гэта спакою і кватэрнаму гаспадару. Відаць, у прыпадку ачмурэння, калі Вера нагнулася да прыпечка, ён адным ударам засек яе. Ператрос куфэрак, але замест грошай знайшоў новенькую ашчадную кніжку. Працверазеўшы ад замарачэння, ён пайшоў у пуню і павесіўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x