Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вечарамі прыбягала ў шалман маленькая касавокенькая цыганачка. Яе цягнулі то ў адзін, то ў другі закутак. Нікому яна не адмаўляла ў сваіх «пяшчотах» за пайку хлеба або скварку, украдзеную з торбы рабацягі. На кароткія гастролі забягалі і больш прыстойныя «шалашоўкі» да «свайго мужыка». Нагледзеўся і наслухаўся я ў шалмане, чаго больш нідзе не пачуеш і не ўбачыш. I я ж ім хлусіў і фантазіраваў бессаромна, расказваючы «романы». Я іх упрыгожваў таямнічымі палацамі і незямнымі прыгажунямі, закаханымі ў няўлоўных рабаўнікоў банкаў, галаваломнымі ўцёкамі і таемнымі сустрэчамі на шыкоўных курортах і ў казачных вілах. У маіх слухачоў аж слінкі цяклі ад задавальнення. Часам да адбою чытаў вершы. Слухаючы «Мцыры» і «Ліст да маці» Ясеніна, некаторыя непрыкметна выціралі слёзы, а каб прыхаваць расчуленасць, давалі вышэйшую ацэнку: «От, у рот ёдам мазаны, хапае за душу і, як панчоху, выварочвае. А Ясеніна часта «менты» забіралі? Свой хлопец быў, а піса-а-аў як!» Тады я мяняў рэпертуар на «Біблію» Крапівы. Усе разумелі і дружна рагаталі. Так я заслужыў імунітэт недатыкальнасці, павагу і нават некаторую палёгку.

У нашай брыгадзе былі ўцекачы, рэцыдывісты, «цяжкавагавыя» злачынцы, таму яна лічылася рэжымнаю і мела пэўную перавагу. Пакуль добра не развіднее, рэжымнікаў з зоны не выводзілі, з пагрузкі здымалі, як толькі змеркне. Усе ўкалваюць, а нас вядуць з работы. Звычайныя брыгады дзень пілуюць, а як толькі пададуць паражняк, усю ноч грузяць, прывядуць у зону паснедаць, дадуць гадзіну пагрэцца ў бараку, і зноў на павал.

Брыгада Лебедзева лічылася ў перадавых. Пакуль не было вагонаў, рабацягі рыхтавалі фронт пагрузкі — цягалі дровы бліжэй да рэек, а нашы архараўцы «ціскалі раманішкі» або шасталі па нечыіх торбах. А падавалі паражняк, займалі чужую нарыхтоўку, гразіліся брыгадзіру сякераю і хуценька загружалі вагоны. Былі ў нашай «гоп-брыгадзе» вялікія майстры туфты. Як яны гэта рабілі, расказваць не буду, каб часам не перанялі гэты ашуканскі спосаб у наш час. Вагоны адыходзілі напалову пустыя. Начальства на гэта заплюшчвала вочы. Яму было выгадна, што на складзе астаюцца сотні кубаметраў, якія «паехалі» толькі ў накладных. Было гэта на руку грузчыкам, якія разгружалі нашы вагоны. Яны ў паражняку нам у падзяку прысылалі некалькі пачкаў махоркі і запіску: «Братцы, давайце болей туфты».

«Лебедзеўцаў» днявальныя не пускалі ні ў адзін барак. «Куды прэшся, зладзюга?! Я табе пашастаю тут!» — звычайна сустракаў і мяне днявальны ў брыгадзе Куўшынава. У ёй працаваў мой інстытуцкі таварыш і друг па няшчасці Міша Плашчынскі. Яго днявальны папярэджваў: «Глядзі мне, Плашчынскі, калі што прападзе, будзеш адказваць. Знайшоў мне дружка з шалмана. Інстытуцкі, кажаш? Ён, відаць, зладзейскую акадэмію прайшоў». Крыўдна было, але я цярпеў. Неўзабаве перайшоў у брыгаду Куўшынава, і мы з днявальным сталі добрымі сябрамі. Я зноў стаў кольшчыкам дроў. Тут было куды цяжэй, як у рэжымнай брыгадзе Лебедзева: дзесяць гадзін укалвалі на павале, а калі ноччу падавалі вагоны, нашу рабацяшчую брыгаду ўспорвалі першаю і гналі на вахту. Там доўга чакалі канвою, калаціліся і скавыталі ад сібернага ветру і сцюжы. Падноска была за сотні метраў. Пад грузам рудстойкі, балансу ці дроў дарога яшчэ даўжэйшая. На пагрузках і па дарозе ў зону я навучыўся спаць на хаду: механічна пераступаеш з нагі на нагу, самі заплюшчваюцца вочы, і нават пачынае нешта вярзціся. Часам думалася: «У шалмане хлопцы спяць або рэжуцца ў карты». Але не шкадаваў, што развітаўся з імі: бо адчуваў, як душа абрастае брудам, а разбэшчанасць нораваў, жорсткасць, крадзеж, распуста страшэнна абуралі. Я часта задумваўся, што іх, на першы погляд нармальных хлопцаў, зрабіла такімі, а яны ж яшчэ задаваліся адзін перад адным. Былі ж нармальнымі хлапчукамі, акцябратамі і піянерамі, вучыліся і чыталі Пушкіна і Гогаля, Горкага і Гайдара. Дзе ж зламалася іх жыццё? Хто вінаваты ў бядзе гэтых хлапчукоў, а яшчэ больш дзяўчынак? Прычын было шмат, і ў кожнага свая. Усе крымінальнікі прыдумлялі сабе прыгожыя біяграфіі: былі сынамі не меней як «генералаў», «акадэмікаў», «славутых артыстаў». Хлусілі па-майстэрску, аж самі пачыналі верыць у свае легенды, а пра ўласныя злачынствы расказвалі такія байкі, што і ў дэтэктыўных раманах не знойдзеш.

Я часам сустракаўся з імі, зайздросціў, што яны ідуць у зону, а мы на пагрузку. «Што, у рагацікі запісаўся? Ну давай, давай, студэнт, чашы ў фіцілі, сасновы бушлат па табе плача». Хоць было і цяжка, а на душы — чысцей і святлей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x