Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыпомніў шэпт i пацалункі
Ў блакітнай месячнай цішы,
I каляровыя карункі
I на грудзях, i на душы,

Знарок прыплюшчаныя вочы
I ледзь пачутае «Люблю».
Я ўпершыню на крылах ночы
Спусціўся з неба на зямлю.

На золку бліскалі зарніцы,
I хмеліў водар светлых кос,
А шчасце першай таямніцы
Я праз усё жыццё пранёс.

Праз паўстагоддзя на руінах
Здаецца, ў вочы мне глядзіш,
I ў непаўторных успамінах —
Ты, таямніца, ноч i ціш.

3/IV—92

Адна надзея

Я заўтра ўстану рана-рана
I працай смагу наталю,
Каб зажыла старая рана,
Масты ў мінулае спалю.

Улягу ў марную работу,
Хоць i не ведаю, калі
Па віражах, праз павароты
Я адарвуся ад Зямлі

I палячу ў такія высі,
Якіх не бачыў чалавек,
Хоць i загадваюць: «Вярніся»,
Імчуся ў дваццаць першы век,

Бо век, што ўжо даўно на сконе,
Прапах крывёй i дзікім злом,
Ад нараджэння i па сёння
Кляймёны д'яблавым таўром.

Вядзе пякельнымі кругамі
З пякельных i бяздонных сфер
Аслеплы, з вострымі рагамі
Люцыфер люты i цяпер.

A ў рай закрэслена дарога, —
Усталяваны гвалт i здзек,
Адна надзея што на Бога,
Каб блаславіў наступны век.

Усё, што рупіла, старанна
Зраблю, каб раны залячыць,
Таму i сёння ўстану рана,
Каб хоць душою адпачыць.

21/11—94

* * *

Лісты не прыходзяць, няма тэлеграм,
Табе дазваніцца ніяк не магчыма,
I нават з адчаю не вып'еш сто грам,
Каб ты ажыла прад вачыма.

Магчыма, цябе i на свеце няма,
A ў памяці быццам — Мадонна святая,
Магчыма, сухімі снягамі зіма
Ці восень лістамі твой след замятае.

Пакуль я жывы, ты жывеш як жыла,
Адданая, прагная i трапяткая.
Шкада, што гняздо на дваіх не звіла,
Што сёння мяне ўжо ніхто не спаткае.

I я не праводзіў цябе назаўжды
У дождж ці ў крутыя марозы.
Імкліва бягуць за гадамі гады,
Як познія горкія слёзы.

19/11—94

Каляндарны дзень

Колькі дзён яшчэ мне засталося?
Быццам i стары, i не стары.
Ці пабачу новае калоссе
I рабіну ў чырвані зары?

Ці пачую жаўранка на полі
I зязюлю шчодрую ў бары?
Паспрабую вынік горкай долі
Ў новым адшукаць календары:

Прагартаю да канца старонкі,
Пагляджу на свой сагнуты цень.
Можа, будзе змрочны, можа, звонкі
Мой апошні каляндарны дзень.
Добра, што не ведаю які,
Бо дагэтуль вабяць бальшакі.

20/XII—93

* * *

Гучыць адна i тая ж нота,
Нібы парваная струна,
I адзінота адзінота,
I сум, i востры боль здаўна,

I зайздрасць прашчурам i продка
Што i на гэтай жа зямлі
Хто доўгі век, а хто кароткі
Па-людску некалі жылі

У дабраце i поўнай згодзе
Ад першых да апошніх дзён,
Бо i ў людзей, як i ў прыродзе,
Сумленне — быў адзін закон.

1—2/11—94

* * *

Снег завейвае плечы
I маю галаву.
Да жаданай сустрэчы
Я наўрад дажыву.

Праз снягі i завею,
Праз начную жуду,
Я хутчэй пасівею,
Чым да любай дайду.

Толькі ўспомню аб свяце
У былыя гады
I адчую, што страціў
Я цябе назаўжды.

Незваротнаю стратай
Пакараў мяне Бог.
Мабыць, сам вінаваты,
Што цябе не збярог.

2/II—94

Вяртанне

З гадамі Дантэ i Гарацый
Мяне хвалююць i часцей
Вяртаюць у маё юнацтва,
Дзе ўсё сумленней i чысцей.

Дакоры, здзеклівыя кпіны
Ў душы пакінулі сляды.
I толькі цешаць успаміны
Пра незваротныя гады.

3/1—94

Снегапад

Ты помніш за парканам ліпу,
Усю з зялёнага святла,
Калі без стуку i без скрыпу
Неспадзявана ты ўвайшла?

У вузкім i пустым пакоі,
Як сон,міналі вечары,
I мы не ведалі спакою
З табой з зары i да зары.

Гарэлі, быццам вугалёчкі,
Іскрынкі незабыўных воч,
I карацей тваёй сарочкі
Здалася чэрвеньская ноч.

Я ўсё часцей жыву мінулым
I азіраюся назад,
Калі ўсю ноч з трывожным гула
Не заціхае снегапад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x