Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Бог уваскрос, i жывы, i нязводны,
Распяты не раз без адходнай імшы,
У памяці нашай, у долі народнай,
У кожнай жывой акрыялай душы.

Зацятыя прыхадні енку не чуюць,
Бо ведаюць толькі: «крышы» i «карай»!
Пагардай i лютай знявагай лінчуюць
I мараць пра «Северо-Западный край».

Яго нашы продкі i мы паспыталі,
Але не здаліся пякельнай бядзе:
Прарока нам Бог дараваў на Купалле,
Каб ён запытаўся: «А хто там ідзе?!»

О, Божа магутны, малю i малюся:
Спрадвечныя нашы пакуты згадай,
Хоць ты заступіся за лёс Беларусі
I згінуць не дай.

30/ VI—3 /VII—92

* * *

Іду дарогай без звароту,
Над прорваю, на самы край,
I ўжо віднеюцца вароты
У пашчу пекла, а не ў рай.

Ніколі раю я не бачыў,
Hi ў родным, ні ў чужым краі,
Бо на зямлі так мала значыў,
Тырчаў, як тычка на буі.

Мяне ламалі i крышылі
У сцюжу лютыя вятры,
I нумар на спіну прышылі
Майго жыцця гаспадары.

Хто ж гэты знак пякельны здыме?
Мне ж не сплаціў ніхто даўгі,
I я з Радзімаю любімай
Прайшоў пякельныя кругі.

Хоць ты, Гасподзь, не пакарай
I пакажы здалёку рай.

Хвіліна развітання

Кахала ты мяне ці не кахала,
Не разумеў я ўсё жыццё,
Ты ласкаю душу закалыхала,
А вочы засцілала забыццё

Ўсяго, што адцвіло на раздарожжы,
Што знікла за асенняю смугой,
I за сібірскай колкай агароджай
Здавалася ты самай дарагой,

Бо верыла ў будучае шчасце,
А шчасце — не расстацца у жыцці,
i гора, i наступныя няшчасці
Адолець, абмінуць i абысці.

Не абышлі, не абмінулі гора,
Яно паўзе за намі, быццам сліж,
Закрэсліла, што радавала ўчора,
На плечы наваліўшы цяжкі крыж,

Увесь у стрэмках, на вятрах настылы,
I нам з табой у поцемках густых,
Відаць, без паратунку да магілы
Яго данесці суджана ўдваіх.

Не дачакацца яснага світання.
Я ўсё, што лесам суджана, сцярплю,
I ў горкую хвіліну развітання
Прашэпчуць вусны: «Я цябе люблю».

5/IV—92

Салаўіная ноч

Блакітны месяц i ліловы бэз
Дурманілі табе i мне галовы,
А недзе побач непрыкметны бес[ 3 3 Бес — д'ябал (руск.). ]
Шаптаў не сказаныя намі словы.

Я траціў i развагу, i спакой,
Пачуўшы голас ціхі i спакусны,
Лавіў руку гарачаю рукой
I вуснамі — асмужаныя вусны.

Усё трымцела ў сэрцы i ў душы,
Мы апрытомнелі з палёгкай,
Калі ў заранкавай цішы
Прачнуўся салавей i радасна зацёхкаў.

Стрымаць свае пачуцці не змаглі
У тыя таямнічыя хвіліны
I ўсё, што бераглі, не збераглі
Блакітнай ноччу салаўінай.

Нас акрапіў расою чадны бэз.
Гайдаўся на галлі i пасміхаўся бес.

25-26/VIII—93

Майму інстытуту

Былі i радасці, i хваляванні тут,
Узлёты, i правалы, i трывогі,
Мой родны, вечна юны інстытут,
Пачатак вашай i маёй дарогі.

Тут мы кахалі i кахалі нас,
Палалі ў спрэчках, як запалкі,
Хоць быў галодны i шчаслівы час,
Былі «хвасты», i двойкі, i шпаргалкі

Дзе б я ні быў, у памяці жылі
Духоўныя настаўнікі заўсёды,
Як зоркі пуцяводныя, вялі
Яны мяне цераз усе нягоды.

Запомніўся ix кожны жэст i гук
Натхненнем усхвалёванага слова.
Замоцін, Барычэўскі i Бузук
Нам адкрывалі ўсіх асноў аснову, —

Свет Пушкіна, i Блока, i Сафо,
I дзеясловы у загадным ладзе,
I байранаўскай звонкаю страфой
Здзіўлялі ў беззаганным перакладзе

Сваіх сяброў не забываю я
I нашы ўсе няздзейсненыя мэты.
Жылі мы як адзіная сям'я,
Плебеі, летуценнікі, паэты,

I скептыкі, i крытыкі сістэм,
Спрачаліся да хрыпаты i стомы,
Бо ў пекле не прадбачыўся Эдэм,
I гэта стала не-ка-му вядома.

Натхнёна лірыку пісалі Маракоў,
Лявонны, i Сяднёў, i юны Розна,
Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоў
На ix глядзелі ўчэпіста i грозна.

Усе злачынцы вершаць свой кашмар
Начамі, учарнелымі ад страху,
I гналі, як загадваў «гаспадар»,
I вучняў, i настаўнікаў на плаху.

«Тот ураган прошел, нас мало уцелело»
Засведчыў i Ясенін малады...
Апошні сведка я. I сведчу смела,
Каб вы такой не зведалі бяды,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x