Як прывіды, прыходзяць успаміны,
Імёны i жывых i нежывых.
Пад ветразем натхнення [ 2 2 Выдзеленныя сказы належаць Я. Пфляўмбаўм.
] Вы павінны
Спяваць i хвалявацца i за ix.
Расстаўшыся з далёкай маладосцю,
Ў шчаслівыя хвіліны забыцця
Іду зачараваны, як у госці,
I развінаю Ваш « Сувой жыцця ».
Твае далоні пахнуць першым снегам,
A познімі антонаўкамі — снег.
Над цішынёю нечаканым рэхам
Звініць i коціцца дзявочы смех,
Што заблудзіўся ў зорнай ночы
За ціхаю застылаю ракой
I радасць бесклапотную прарочыць
I першага кахання неспакой.
Па-стой... Паслухаем i пазайздросцім,
Пакуль праменьчык радасці не згас
Бяздумнай i вясёлай маладосці,
Якая больш не вернецца да нас.
Чаго ў нас толькі не было?
Былі i слёзы, i ўсмешкі.
Даўно снягамі замяло
Твае сляды i нашы сцежкі.
Куды б ні кідаў горкі лёс,
Як ні караў па поўнай мерцы,
Ад патаемных нашых слёз
Рубцы не загаіць у сэрцы.
Ты ix хавала ад мяне,
Маліўся я ў таежных нетрах
I спадзяваўся, што міне
Боль на апошніх кіламетрах.
Не, не мінула, не прайшла:
Гады як здані праляцелі,
I не відно дасюль святла
Ў канцы жалобнае тунелі.
Свайго гнязда мы не звілі,
Рамонкі нашыя завялі,
I мы з табою не жылі,
A толькі доўга існавалі.
Скуголіць вецер па завуголлю,
У шыбы хвошча бясконцы дождж,
Датлела ў печы даўно вуголле,
А ты мой смутак не патрывож.
У хаце пуста. Слязіцца свечка,
Нікога побач даўно няма,
I толькі чутна, што недалечка
На раздарожжы звініць зіма.
Сняжынкі лягуць на першапутак,
Засцелюць Нёман, i Пціч, i Сож,
А ты здалёку мой светлы смутак
Халодным словам не патрывож.
Так лёгка складаліся вершы i ў сне:
Звінелі радкі, апяраліся рыфмы,
Буслы прыляталі насустрач вясне,
На золку віталі i славілі ix мы.
Пасля навальніца над намі гула,
Маланкі спляталі блакітныя ўзоры,
А бусел паволі ляцеў, i з крыла
Сцякалі крывінкі, як раннія зоры.
Ад страху тулілася ты да мяне,
Гулі ясакары, гайдалася глеба.
Пыталася ты, калі нас абміне
Бяда i ўратуюць i людзі, i неба.
Цябе не ўтрымаў. Ты растала, як цень,
Буслы адляцелі, забыліся словы,
За крыжам акна распагодзіўся дзень,
Блакітна-ружовы, зялёна-вясновы.
На чыстай старонцы пачаты радок,
Што мне журавы i маланкі прынеслі.
Хапаю паветра гаючы глыток,
Пішу, углядаюся, крэслю i крэслю.
Яе, як ляльку, нёс у клуб
I аж трымцеў увесь ты.
Ты не ішоў, ляцеў пад шлюб
Ад дотыку нявесты.
Міналі тыдні i гады,
Былі, як будні, святы.
Забыўся ты, што малады
Ў нялёгкім чыне таты.
Далёка першая вясна,
Няма як маладзіцца,
I заблішчала сівізна
На скронях маладзіцы.
Бацькоў сыны перараслі,
Не рвуцца да сталіцы,
Каханых па сабе знайшлі, —
Прыйшла пара жаніцца.
Пасля вяселля прывялі
Сыны дамоў нявестак.
Паўхаты тыя занялі
Дзеля сябе i дзетак.
Каторы год у хаце — чад,
Што нават гінуць мухі...
I дзіўна, як растуць з дзяўчат
Злавесныя свякрухі.
Я ўсё яшчэ пішу лісты
Мне не вядомым адрасатам
I ўзводжу хісткія масты.
Між буднямі i тлумным святам.
Я ўсё ж пішу, бо не магу маўчаць,
Каб гаварыць зусім не развучыцца,
Хоць часта не ўяўляю, як пачаць
I чым мае пасланне завяршыцца.
Я ні пісаць, ні думаць не магу.
Мінае ноч. За вокнамі світае.
Магчыма, нехта i маю тугу
Ці радасць выпадкова прачытае.
Мяне не вабяць званні, ні пасада,
Бо ўсё жыццё шукаю адрасата.
Да поўначы, укленчыўшы, хрышчуся,
У неба, у зорак i ў Бога малю
Даць волю i долю маёй Беларусі,
Вярнуць нашу мову, душу i зямлю.
Даўно мы знямелі, аглухлі, аслеплі,
Зайшоўся ад болю i голас, i зык,
Нас прыхадні гналі пад кулі i ў петлі
I вырвалі ў нашага Бога язык.
Читать дальше