Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб спасцігалі ўсё, што захацелі,
Каб не сустрэлі гора i пакут...
Мае равеснікі у вырай адляцелі,
Але заўсёды юны інстытут.

12/ІХ—92

Павал

Яшчэ непатрывожаныя намі,
Не верачы ў пагібель без пары,
Зачараваныя завеямі i снамі,
Яны маўчаць на студзеньскай зары.

Глядзяць у неба i ратунку просяць,
Крутой слязою застые смала,
I толькі пошчак у глушы даносіць,
Як снег рыпіць i як звініць піла.

Яны стаяць магутныя на ўзвеі,
I кожная, як непаўторны цуд,
Пад імі — мітуслівыя пігмеі —
Нявольнікі выконваюць прысуд.

Яшчэ паўзмрок, і снег неабтаптаны,
A вогнішчы палаюць і гудуць...
Пахукаем на рукі і... тытаны,
Ламаючы падлесак, упадуць.

Я не спяшаюся, я пазіраю з жалем
На гонкі стан i пасівелы чуб
I раюся, куды i як павалім,
А пара замярзае каля губ.

Бяру настылую i вострую сякеру,
А мне сумленне шэпча: «Не валі!..»
Я поглядам да верхавіны змераў,
I паляцелі смольныя скрылі.

Жывіца заліла жывую рану.
Пакутую, хоць i не мая віна,
Хіснулася... i знікла нечакана
У снежным дыме гонкая сасна.

За ёй — другая, трэцяя, дзесятак
Кладзецца, як гарматныя ствалы,
I капаюць на снег з ружовых пятак
Бурштынавыя кропелькі смалы.

О, Божа, Божа! Колькі я ix спляжыў!
Шкадуючы, ў пагібельнай глушы,
Замшэлым каменем той грэх на сэрца ляжа
I застанецца ў змучанай душы.

Снягі расталі, адгулі завеі.
Адкочваўся за валам грозны вал.
A толькі ўспомню — сэрца пасівее...
Ішоў на волі i ў тайзе павал.

20/ХІ—92

Расінкі

Расцвіла канвалія
Ў лузе, на юру,
I букецік Валі я
З росамі збяру.
Вочы ледзь замглёныя,
Спелая каса,
На павекі сонныя
Скоціцца раса.
На такую мілую
Гляну i замру
I расінкі стылыя
Вуснамі збяру,
Нашы сэрцы зверу я,
З ласкай пагляджу,
У твой сон паверу я
I не пабуджу.

28/V—92

* * *

Залочанымі трубамі аргана
Гудзе на ветры шчыры бор,
Трывожна мне i на душы пагана,
Што не знайшоў сябе да гэтых пор.

Жыццё мінае ў пошуках дарэмных,
Я ўсё збіраўся нанава пачаць,
A быў i заставаўся пад'ярэмным, —
На вуснах i душы была пячаць.

Блукаў па чарналессі без звароту,
Знікалі назаўжды мае сляды,
Трашчалі аканіцы i вароты
Пад націскамі лютае бяды.

Я сам хаваўся ад сябе самога, —
Здавалася, нягода абміне,
Але яе пякельная дарога
Вяла няўхільна да мяне.

Змяркаецца, i вечар дагарае,
Датлеў у пушчы парадзелы ўбор,
Журботную мелодыю іграе
На дзікім ветры пасівелы бор.

На сконе веку

Цнатліваю ружоваю дзяўчынкай
Ca мною засталася ты навек,
Як з-пад прыжмураных павек
Паблісквалі іскрынка за іскрынкай,
Як пахлі залатыя валасы
Даспелымі рамонкамі i мятай,
I кожны дзень падобны быў на свята
У тыя незабыўныя часы.

На сконе веку ты i я — не тыя,
I ўсё даўно не тое на зямлі,
I мы з табою некалі былі
I грэшныя, i трошачкі святыя.
Ранейшага нічога ўжо няма:
I лета іншае, i восень, i зіма.

Равесніца

Давай i памаўчым i пасумуем,
Дап'ём апошняе віно,
I ўсё, што не збылося, падсумуем,
I ўсё, што ў вечнасць канула даўно.

Успомнім, чым былі, якімі сталі,
Прыкінем, колькі нам яшчэ прайсці
Без лозунгаў i «гартавання сталі»,
Што нас вялі аслеплых па жыцці.

Не па евангеллі, не па карану
Вучылі нас дабру i дабраце,
I кожны нізавошта пакараны
Паверыў, што да волі дабрыдзе.

I дабрылі. Стаміліся, i годзе,
Гасподзь, грахі бязгрэшным адпусці
На рубяжы наступнага стагоддзя,
Хоць да яго наўрад ці нам дайсці.

Без крыўдаў, скаргаў i без злосці
Гатоў я абавязкі ўсе злажыць,
На юных паглядзець i пазайздросціць,
Што ім наканавана доўга жыць,

Магчыма, ў радасці i поўнай згодзе
За перавалам новага стагоддзя.

Пакаянне

Табе i мне

Дарагая! Ну, вось мы з табой i сівыя,
Дачакаліся ўнукаў, а шчасця чакаем дарма.
За акном то дажджы, то завея завые,
То пастукае ў дзверы сівая зіма.
Мы з табою былі пад захмараным небам,
Нам здавалася — шчасця з гарчынкай стае,
Як настылае пайкі казённага хлеба,
Як усмешкі, як горкай слязінкі твае.
Мы чакалі сустрэч, але толькі разлукі
Чарадою адна за другою ішлі.
Сэрца сэрца шукала, а кволыя рукі
Нечакана настылыя рукі знайшлі.
Маладосць нечакана ўваходзіла ў сталасць,
I з паўслова душа разумела душу.
На апошнім вітку нам чагось не ставала...
Я i суд над сабой i расправу вяршу,
I караю сябе за пралікі i страты
I за тое, што ў многім адзін вінаваты.
Нас калісьці лічылі шчаслівымі ў свеце:
Гасцявалі ў сяброў i збіраліся ў нас.
Мы любілі дзяцей, шанавалі нас дзеці,
A з гадамі i гэты агеньчык пагас.
На апошняй вярсце, на апошнім парозе
Сэрца сэрцу патрэбна, рука —
саслабелай руцэ,
Каб у згодзе прайсці, што яшчэ засталося,
Покуль знікнем бясследна ў бяздоннай рацэ.
Ты прыйшла на зямлю пад Каляднаю зоркай.
Я цябе не збярог. Нас не мілуе лес.
Як цяпер ні балюча, ні цяжка, ні горка,
Ты ўсё церпіш адна i маўчыш, як Хрыстос.
Дай Табе, Усявышні, хоць трошачкі шчасця,
Без трывог,і пакут, i бяссонных начэй,
Каб яшчэ пратрымацца, каб разам не ўпасці,
Покуль дзецям i ўнукам не стане лягчэй.
Божа, дай табе сілы да новага веку,
Як святому няскоранаму Чалавеку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x