Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За грыўню, за грош чалавека прадаць
Для ix найвялікшае свята.
Паклёпнік здалёку i зблізку відаць
Па хітрай усмешцы Пілата.

A зробіш паклёпніку часам дабро,
Ён дзіду шпурне наўздагонку
Ці крукам падчэпіць цябе пад рабро
I ўесца ў жывую пячонку.

Шчыруе паклёпнік i сыкае злом
Пры розных сістэмах i зменах,
Каб часам яго сярод нас не было,
Ніхто б не заўважыў сумленных.

А што ў яго незвычайнае ёсць?
Нянавісць, i зайздрасць, i лютая злосць.

4/ХІІ—92

«Купляю ардэны»

Дзядок у пінжачку стракатым,
Відаць, з мясцовае шпаны,
Стаіць з маленечкім плакатам:
«Купляю ардэны».

«Героі тылу» — інтэнданты
Гешэфт з барыгамі вядуць,
За тры «мядзведзі» з пляшкай «Фанты»
Душу i ордэн аддадуць.

Хто ж выпаўз пашматаны з бою,
A ў полі засталася часць,
Залітыя сваёй крывёю
Узнагароды не прадасць.

Калі ж нарэшце люты голад
Скарынкі пазбірае ўсе,
Медаль апошні ў дождж i ў холад
На Камароўку панясе.

На развітанне шапку здыме,
Успомніць, з кім насмерць стаяў,
Цішком падзякуе Радзіме
За ўсё, што ён заваяваў.

3/ХІ—92

Бежанцы

— Куды бяжыце, бежанцы, куды?
— Ад горкай да крывавае бяды,
— Адкуль бяжыце вы, адкуль?
— Ад полымя i ад шалёных куль.
Бяжыць за намі i страляе- ўслед
Не прышлы вораг, а сусед.
Яго стрымаць не можа анішто,
Хоць ён i сам не ведае за што
Застрэліў i бабулю i дзіця —
Святыя іскаркі жыцця.
— Ці ёсць у вас над галавою дах?
— Хутчэй прытулак знойдзем на кладах.
— Куды бяжыце, бежанцы, куды?
— З семнаццатага ў дзевяностыя гады.

28—29/Х1—92

Маці

Ты не знала спачыну,
Бо карміла паўсвету,
Не выпроствала спіну
Hi зімою, ні летам:

Ўсё рабіла з ахвотай,
Не зважала на змены,
I з пякельнай работай
Дзень канчаўся імгненна.

Дратавалі калісьці
Працаднём i прыгонам,
Калацілася лісцем
Ты ў таварных вагонах,

Скарб палілі агнём
Не аднойчы, не тройчы,
Ты ж ні ноччу, ні днём
Не заплюшчвала вочы:

Серп зубіла,
Kacy адкляпала уранні,
I рабіла, рабіла
Ад зары да змяркання.

На жніве, на сяўбе
Дбала: хлеба прыбудзе,
Каб было i сабе,
I нашчадкам, i людзям.

Змрок акутаў не у час:
Апускаюцца рукі,
Жар у сэрцы пагас,
Разляцеліся ўнукі.

Ты адна i адна
I на полі, i ў хаце,
Ад відна да цямна
Беларуская маці

Засталася асновай
Нашых дум, нашай песні,
З беражонаю мовай
Наш народ уваскрэсне.

Можа, век прабяжыць,
Калі-небудзь на свяце
Будзе пець, будзе жыць
Беларусь — мая маці.

4/ІІІ—93

Пытанні

Як мы жылі? I ці жылі мы?
Дзеля чаго? Дзеля каго?
Камандавалі Юзікі i Клімы
I распіналі ўсіх да аднаго.

Цягалі мы іржавыя вярыгі,
Нас ланцугі апутвалі заўжды,
Ды i цяпер палітыкі-расстрыгі
Нас гоняць ад бяды i да бяды.

Калі ж нарэшце вернуцца парадкі
На нашай пакалечанай зямлі?
Калі не мы, дай Божа каб нашчадкі
Па-людску ў родным доме зажылі.

18/XII—93

Трывога трывог

Ці гэта праўда, ці трызня, ці сон?
Знікаюць за надзеямі надзеі,
З вар'яцкім нашым часам ва ўнісон,
Здаецца, я патрохі вар'яцею.

Не ведаю, куды i як ісці:
За небасхілам дым i шал крывавы,
I дзеці ўжо не мараць аб жыцці,
Аб гонары, аб подзвігах i славе.

Падмурак пакрышыўся i дрыжыць,
Хрышчуся я ў адчаі на ікону,
Каб толькі дапакутаваць, дажыць
З душою незаплямленай да скону.

Вылазяць прывіды і, як раней, ілгуць
Жывыя i з адноўленых партрэтаў,
Ix паслядоўнікі старанна берагуць
Для ўласных «найвышэйшых» мэтаў.

Трывога за трывогаю расце,
Таму што дзікі «артадокс» люцее.
Наўрад ці давядзецца жыць прасцей,
Калі усё навокал вар'яцее.

29/XI—92

Гараць лясы

Гараць лясы...
Як помнікі пасталі
Ўчарнелыя яловыя ствалы,
На гронкі спапялелыя канвалій
Сцякаюць кропелькі гарачае смалы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x