Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заўсёды спяшаўся, каб толькі паспець,
He дбаў i не думаў, што заўтра чакае,
Прытулак сабе не сабраўся займець,
A ўжо безнадзейная старасць гукае.

О як неўпрыкмет праляцелі гады.
Здабыткі? Здабыткі амаль нулявыя.
Hi шчасця няма, ні ранейшай хады,
І сэрца, i думы, i скроні сівыя.

Наперадзе толькі слата i туман.
Апошняй дарогай ужо без звароту
Паспешна даставіць маўклівы фурман
I клікне: «Хутчэй адчыняйце вароты!»

Спяшаецца: многа заўсёды работы.

28/X—91

Збавенне

І помніка не будзе, i магіла
Праз два гады зраўняецца з зямлёй,
Бо за жыццё душа наскрозь настыла,
А сэрца мулкаю аблытана пятлёй,

Таемнаю, нябачнаю, атрутнай,
Што сцежку скарачае з году ў год
I прыдушыла доляю пакутнай
Мяне i мой няшчасны род.

Страшней за смерць такая доля:
Аснова — з гора, уток — з бяды...
Развеяцца б хутчэй у чыстым полі
I ў змроку знікнуць назаўжды.

25/XII—93

Памяць

О, памяць, што з табой рабіць?
Ты днём i ноччу не даеш спакою:
То Ціхі акіян пад Месяцам рабіць,
То нам ніяк не уцячы з пакою,

Каб не пачулі, i сысці ў палі
I да світання праблукаць паволі,
Ты толькі жарцікамі сэрца не палі,
Зажуранаму па табе i волі,

Па спелых вуснах, па тваіх вачах,
Пакуль дзівосны вобраз не растане,
Пакуль агонь у сэрцы не ачах
I не настала горкае расстанне,

Якое не забудзецца павек
У адзіноце, у журбе, у скрусе,
Калі, прыпаўшы да тваіх павек,
Я прашаптаў, што назаўжды скаруся.

О, памяць, што з табой рабіць?
Усё жыццё, як акіян рабіць,
Пераліваецца, іскрыцца прад вачамі
На досвітку i доўгімі начамі.

3/IV—94

ІІ.

Балючыя элегіі

He столькі «хамскія» натуры

На карках вынеслі сваіх!

I свіст даносчыкаў пануры,

Паверце, не запудзіць ix!

К свабодзе, роўнасці i знанню

Мы працярэбім сабе след!

I будзе ўнукаў панаванне,

Там, дзе сягоння плача дзед!

Янка Купала — «Ворагам Беларушчыны».

Прадмова

Боль за сябе i за народ
Скалечыў i маю душу,
Таму ужо каторы год
Крывёю ўласнаю пішу,

Пакутую, але не лгу,
Бо я іначай не магу:
Адзін гаруе дзень пры дні
I моліць літасці у неба,

Няма ў кішэні — ані-ні,
Сям'я жадна скарынцы хлеба.
Другі — разбойнік барыша,
Мастак на хітрыя рашэнні.

Пустая ў яго душа,
Затое поўныя кішэні.
Надзейны спрат
Я ноччу пішу,

А на золку закрэслю,
Каб часам ізноў
Вертухаі не трэслі
Кішэні, каўнер

I рубцы на кашулі,
Каб спрат не шукалі
Ў падстрэшшы i ў шуле,
Туды б не заглядваў

Наглядчык стары,
Куды зазіраюць
Адны дактары.
Я ціха сказаў абшуканцу

«Хоць трэсні,
Не знойдзеш крамольнай
Hi казкі, ні песні.
Яны ні пад бэлькаю,

Hi на паперцы.
У думках — яны
I глыбока у сэрцы».
Ніхто ix не знойдзе,

Бо прагна хачу я
I веру, што праўду
Хоць нехта пачуе.

31/111—92—2/IV—94

Новыя каралі

У кожнага свая парафія.
Выгода там, дзе ўсё з рукі,
Вышэйшага парадку мафія
Далярамі пакуе сундукі.

Змянілі шыльды ўсе функцыянеры:
Прапагандыст зрабіўся каралём,
Хоць i вядома, што міліянеры
I грош не зарабілі мазалём.

Махлярствамі i страчаным сумленнем,
Як ліпку, абдзіралі свой народ,
I вучаць маладое пакаленне
Ступаць па трупах толькі «упярод»!

З дзяржаўных кабінетаў да бытовак
Даюць, бяруць i зноў даюць дары,
Ад экспарту да дробных нарыхтовак
Адзіны клан стварылі махляры.

Рабаўнікі займаюць авансцэны
I нажываюць на крыві працэнт,
У тысячу разоў раздуюць цэны,
Каб скараціць галодны кантынгент.

Свабоду думак i свабоду слова
Аратарская абяцала раць,
I вось нарэшце большая палова
Свабоду атрымала паміраць.

Стварылі, потым знішчылі Саветы
Няўмекі, махляры i прайдзісветы,
I ходка адыходзіць з году ў год
Замардаваны чэргамі народ.

Цярпенне

Жывём, як за апошнім перавалам,
Над прорваю, заўсёды на мялі,
Нягода нас ізноў не мінавала,
Вятры наўкол сумёты намялі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x