Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты — надзея мая i бязлітасны лес,
Забыццё i суровая памяць,
Што з дакорам глядзіць, як распяты Хрыстос,
На жыцця ашалелую замяць.

Ты мяне суцяшаеш спакоем сваім,
Хоць пра шчасце даўно не варожым.
Дык давай на змярканні з табой пастаім
I разыдземся на раздарожжы.

15/VIII—92

О дум

Адмучуся, i ўсё, чым жыў, забуду,
Калі душа пакіне гэты свет,
Тады нарэшце толькі вольны буду
I ў рай ці ў пекла выпраўлю білет.

Мы часта міфы райскія ствараем,
Эдэмам лічым свой няшчасны край.
Калі ж нарэшце пекла стане раем
I ў Лету кане выдуманы рай?

12/IV—92

Канцавая станцыя

Я не спяшаюся. Стары трамвай паволі
Мяне гайдае некалькі гадзін.
Я не спяшаюся: па ўласнай еду волі.
Вагон пусцее. Я амаль адзін.

Гляджу наўкол i ўсё прыпамінаю
З маленства i да гэтае пары,
Праспект, бульвары, вуліцы мінаю.
Сатлела лета, — восень на двары

Пазалаціла ліп i клёнаў шаты.
Трамвай ідзе павольна, як заўжды.
Затармазіў i абвясціў важаты:
«Вось канцавая станцыя «Клады».

Прыехалі, спыняемся на полі,
Сыходзяць спадарожнікі усе.
A заўтра зноў сюды трамвай паволі
Наступных пасажыраў прывязе.

8/IV—92

Прычына

Дагарае апошняя восень,
Лісце падае, дожджык імЖыць.
Колькі ж тыдняў ці дзён засталося,
Год ці, можа, паўгода пражыць.

З чорнай бездані падаюць зоры
I дрыжаць, патухаюць, гараць.
Не ад старасці i не ад зморы
Час прыходзіць, i нам паміраць

I бясследна знікаць назаўсёды
У маўклівай глушы забыцця
Не ад кулі, пятлі ці нягоды, —
Ад жыцця... ад такога жыцця.

9/XI—92

Маленне

Называя себя мудрыми, обуземели.

Пасланне да рымлян апостала Паўла.

Хаджу ў царкву, касцёл i ў сінагогу,
Пакуль была, не абмінаў мячэць,
Каб аднаму паспавядацца Богу,
Пакаяцца i сэрцам памякчэць.

I папрасіць, каб ён адвёў пакуты,
Паслаў нашчадкам шчаслівейшы век,
А не такі, як наш, — глухі i люты,
Дзе столькі злосці, гора i калек,

Аж рукі ў «змагароў» пачырванелі,
Апанаваў усю планету жах,
A «каралёў» крывавае купелі
Не страшаць нават «мальчики в глазах».

Каму, каму я толькі не маліўся,
За кім не паўтараў: «Свят! Свят!»
Ды ў кожным фарысеі памыліўся,
Калі ішоў на змену кату кат.

Бязлітасныя сытыя Малюты
Ніколі ў пекла шлях не абмінуць:
За кроў, пажары i пакуты
Нашчадкі ix навекі праклянуць.

Здзічэлы кілер парудзелай масці,
Хлуснёю болей Бога не гняві,
Што дбаеш толькі пра людское шчасце,
Спярша адмый сумленне ад крыві!..

Што ж? I мая канчаецца дарога,
Не ведаю, які пакіну след,
I толькі аднаго малю я ў Бога,
Каб розум i дабро вярнуў у свет.

На Дзяды ў бальніцы

З тае пары крывінкі на панелі, —
Жывыя сведкі здзеку i бяды,
Гараць i пад асфальтам, як гарэлі,
I свечкамі ўзыходзяць на Дзяды.

Hi дождж, ні снегапад не зацярушыць
Сляды,і слёзы, i крывавы жах,
I люты кат не закасуе душы,
Што ў Курапаты пачыналі шлях.

Яны у кронах пачарнелых соснаў
Жылі, жывуць i будуць вечна жыць,
Каб узірацца у зеніт дзівосны,
Дзе зорка кожнага дрыжала i дрыжыць.

1/Xl—93
Палата 602

Слова

Даў нам Бог неўміручую мову,
Што жалейкай, то лерай пяе.
Колісь прыхадні роднае слова
Зневажалі, а сёння свае

То паклёпам, то хітраю змовай
Апантана няславяць яго...
Хто цураецца роднае мовы ,
Той не любіць народа свайго .

Мы сцярпелі i сцерпім нягоды,
Хоць i сэрца ад крыўды дрыжыць.
Нас не будзе, а мова заўсёды
Будзе жыць, будзе жыць, будзе жыць!

10/11—95

Дарадцы

Мне раілі: «Лепш райскі сон сасні
Ці Новы запавет чытай старанна»,
А я пакутаваў ад вечнае хлусні,
Што нас калечыла беспакарана.

Хацелася крычаць i галасіць,
Калі за мною кожны дзень сачылі,
Хлусілі самі i усіх хлусіць
З маленства i да старасці вучылі.

Хлуснёю цешацца i сёння дзівакі,
I «карыфею» моляцца ў зацішку,
I патрабуюць «цвёрдае рукі»,
Што не паспела ім зацвердзіць «вышку»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x