Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Недапісаная кніга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Недапісаная кніга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Недапісаная кніга — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Недапісаная кніга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты — мара i няздзейснены падман,
Няўлоўны прывід, выдуманы мною,
Як даўні, ненапісаны раман
З сюжэтам паміж праўдай i маною.

Твой прывід з лёгкім німбам над чалом
I ножкамі ў сцюдзёных росах,
I сцежка між дабром i злом
Былі маім апірышчам, як посах.

Няўлоўная трывожыла мой сон,
Прыдуманая, светлая, зямная,
Жывеш ад першых да апошніх дзён,
I мне ўжо ніхто не замінае

Шукаць цябе i неразлучным быць
З адвечнай мараю пра шчасце,
Якога не сустрэць i не здабыць
I да якога ў смагу не прыпасці.

Ты i была ca мной i не была
Каханнем недасяжным i жаданым,
Ты радасць i натхненне мне дала,
Была маёй надзеяй i падманам.

Што дагараць збуцвелыя масты,
Я не лічу сваёй віною,
Бо некалі прыдуманая ты
Здаешся i цяпер мне навіною.

Вось-вось апошні дожджык заімжыць,
А мне без летуценняў не пражыць.

2/Х—92

* * *

Магчыма, што апошні раз
Гляджу на снег сакавіковы,
I спадзяюся, што пра нас
Успомніць нехта выпадкова.

Ніхто не знае, колькі Бог
Гадоў i дзён яму адмераў
I дзе апошні той парог,
Дзе ў рай, а можа, ў пекла дзверы.

Збярэмся пад агульны дах,
Памарым. Рана ж ставіць кропку,
Бо нам усім i на кладах
Ляжаць прыйдзецца паасобку.

7/III—91

На самоце

Мне сівер выстудзіў душу
I засланіў слатою вочы,
А я сабе разварушу
Жывы агеньчык сярод ночы.

Наўкола учарнелы лес,
I шум таемны не сціхае,
Нібыта змулены пратэз,
Рыпіць алешына сухая.

Hi зоркі, ні жывой душы,
Hi звону пута ці аброці,
I добра ў восеньскай глушы
Вось так сядзець на адзіноце.

А недзе — грукат, i агні,
I ашалелыя машыны,
I ў апантанай мітусні
Не чутны плач i спеў птушыны.

Куды ірвецца чалавек?
Якія правяць ім законы?
З калыскі кінуты на здзек,
Ён здзекуецца сам да скону.

Датлела зорка ў вышыні,
А я туды вяртацца мушу,
Дзе грукат, лямант i агні
I горам выстуджаны душы.

29/X—90

На вогнішчы сумлення

Я спальваю сябе штодня
То клопатам, то хваляваннем,
Што нешчаслівая радня
Даўно не ведае адхлання.

Таму, нібыта Авакум,
Пакутую за ўсе пакуты,
Душа заходзіцца ад дум,
Нібы ад горкае атруты,

Не за сябе, а за другіх,
За родных, блізкіх i далёкіх,
За незваротных дарагіх,
За кінутых i адзінокіх.

Душа збалелая баліць,
Параненае сэрца ные,
Што мне грахі не замаліць
Hi ўласныя i ні чужыя.

Знясілены ад горкіх дум,
Гатовы ўпасці на калені
I дагарэць, як Авакум,
На ўласным вогнішчы сумлення.

22/11—87

Мінае лета

Прапах вільготнай кашанінай
I ліпенем самлелы луг,
Ужо трывогай жураўлінай
Замкнуўся дня i ночы круг.

Каснік барвовы перакрэсліў
Паружавелы небасхіл,
Далека за дзявочай песняй
Над шляхам асядае пыл, —

Плывуць павольна залацінкі
Над вечароваю зарой.
Даспела жыта, i Дажынкі
Па звычцы справілі старой.

Курацца лёгкія туманы,
За хмарай дагарэў прамень,
I так шкада, што надта рана
Канчаецца ліпнёвы дзень.

За зоркай выбліснула зорка,
А змрок усё гусцей, гусцей,
I на душы самотнай горка,
Што дні прыкметна карацей.

Зажурыцца i сціхне поле,
Каб толькі акрыяць вясной,
I восень золкая паволі
Лугі укрые сівізной.

Кароткае мінае лета,
А песня так i недапета.

30/ V—92

Мята

Назбіраю жменьку мяты
I на сонцы засушу,
Каб у будні i у святы
Трохі адагрэць душу,

Каб зарэчнымі лугамі
Даўняй сцежкаю прайсці
I каб з дробнымі даўгамі
Разлічыцца пры жыцці,

Каб нікому вінаватым
Я к не быў, так i не быць...
Назбіраю жменьку мяты,
Каб усе даўгі забыць.

24/V—92

Адзінае жаданне

Нідзе, ні ў кога i ніколі
Дарэмнай ласкі не прасіў,
Круціўся, як вавёрка ў коле,
Сам быў — актыў, i сам — пасіў.

Саджаў i вішні, i парэчкі,
У Сібіры будаваў дамы,
З сабою вёў заўсёды спрэчкі
I выдаў вершаў два тамы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Недапісаная кніга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Недапісаная кніга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Недапісаная кніга»

Обсуждение, отзывы о книге «Недапісаная кніга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x