Прыпыніліся ля дома
З нейкай шыльдай на сцяне,
I гаворыць незнаёмы:
— Можа зойдзем да мяне?
Абмяркуем гаспарадку,
Як жывуць у вас, i чым
Не адной, a ўсім салдаткам
Трэба нам дапамагчы.
У прасторным кабінеце
Сеў салдат каля стала.
I пра ўсё, што ёсць на свеце,
Лёгка гутарка пайшла.
Пра зямлю, пра хлеб i школы
Доўга гутараць яны,
Пра ячэйку камсамола
У мястэчку Курганы.
Увайшла ў пакой дзяўчына,
Азірнулася наўкол,
Чай прынесла i нішчымны
Хлеб паставіла на стол.
— Калі ласка чым багаты... —
Прапануе гаспадар
I падсоўвае салдату
Хлеб шурпаты, як сухар.
Зняў салдат мяшэчак, скатку,
Аж забыўся: што ў Крамлі,
Хлеб вымае што салдаткі
На дарогу напяклі,
Падае суседу лусту:
— Не пагрэбуйце i вы,
Можа прыйдзецца па густу
Хлеб салдацкі, франтавы.
— Хлеб адменны, скажам прама.
Хто яго пячэ i дзе? —
А салдат ніяк не ўцяміць,
З кім ён гутарку вядзе.
Развітаўшыся, гаворыць
Клапатлівы гаспадар:
— Вас чакае ў калідоры
З вашай школы камісар.
Камісар на тратуары
Дакрануўся да пляча
I спытаў:
— Ну як, таварыш,
Гасцяваў у Ільіча?
Апоўначы, калі сціхае горад
I тухнуць вокны у суседнім доме,
Калі ляцяць апошнія сняжынкі
I гімн яшчэ ў прыёмніку гучыць,
Дачка дамоў прыходзіць з інстытута,
Прыносіць коцікі i весела жартуе,
Што пахне снег вясноваю вадою,
А снегам пахне ранняя вясна.
Яна прыносіць тоўстыя канспекты,
Тугія скруткі ватманскай паперы,
Бярэ лагарыфмічную лінейку
I, мабыць, да світання не засне.
А на стале — часопіс «Юны тэхнік»
I карта нашай сонечнай сістэмы,
Цвічкі, стамескі, лобзікі, свярдзёлкі
I сынаў папяровы самалёт.
Пра што сягоння мараць нашы дзеці?
Ix вабяць электроніка i космас,
У ix свае праблемы i трывогі,
Якія нам нялёгка зразумець.
А каб зірнуць на ix гадоў праз дваццаць,
Дазнацца, што яны зрабіць паспелі,
Куды праклалі новыя дарогі,
I ці не вельмі збіты Млечны Шлях,
Узяць білеты на касмічны лайнер
I паляцець у госці к марсіянам...
Фантастыка?
A колькі год мінула,
Як першы спадарожнік стартаваў?
I тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства
Пад цёмнай саламянаю страхою,
З шаптухамі, папамі, знахарамі
I невялічкім дымным каганцом.
Здаецца гэта мне былым стагоддзем.
Здаецца, нешта каляндар наблытаў:
Калі лічыць па зробленай рабоце, —
Прайшло не пяцьдзесят, а дзвесце год.
Я азіраюся i думаю заўсёды:
А што было б, каб не радзіўся Ленін,
Каб у кастрычніку не паднялі паўстанне,
Каб не ўвайшла «Аўрора» у Няву?
Сядзеў бы я i сёння ў курнай хаце,
Тачыў бы верацёны пры лучыне,
Насіў бы лапці, зрэбныя кашулі
I вечным бы нядоімшчыкам быў,
Баяўся б старасты, урадніка i бога,
Глядзеў бы на чыгунку, як на дзіва,
Насіў бы крыж усё жыццё на шыі,
Як цяжкае i мулкае ярмо.
А белы свет канчаўся б за узгоркам,
I толькі б не канчаліся нястачы,
I толькі крыўды, гора i знявагі
Я ў спадчыну б унукам перадаў.
He ведаў бы ні Пушкіна, ні Гётэ,
Не бачыў бы палотнаў Рафаэля,
Застаўся б невядомым Цыялкоўскі,
A Маякоўскі кайданы б насіў.
Галоўнага канструктара не мелі б,
Не сустракалі б нашых касманаўтаў,
Не рыхтавалі б новых да палётаў,
Бо ix у нас напэўна б не было.
Калі б не рэвалюцыя, не Ленін,
Калі б не камсамольскія пуцёўкі,
Не светлыя чытальні інстытутаў,
Нам бы сваіх каханых не сустрэць.
Усё жыццё тады пайшло б іначай:
Былі б у нас цяпер другія сем'і,
Другія дзеці i сябры другія,
А тых, што ёсць, ніколі б не было.
Руда рудзела б пад гарой Магнітнай,
Гула б тайга на берагах Амура,
Каля Старобіна ляжалі б сільвініты,
А на Палессі панаваў каўтун.
Вякамі людзі марылі пра шчасце,
Складалі казкі пра сваё збавенне,
Шукалі мужных волатаў, а потым
За імі ўслед на катаргу ішлі.
Павінен стаць быў Леніным Ульянаў,
Каб увабраць любоў i гнеў народа,
Паклікаць самых дужых i адважных
I павярнуць усёй планеты лёс.
Читать дальше