Вольга Іпатава - Паміж Масквой і Варшавай

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Паміж Масквой і Варшавай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Полымя, Бялун, Жанр: История, Культурология, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж Масквой і Варшавай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж Масквой і Варшавай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельмі шырокім фармаце прадстаўлена ў кнізе. Прачытаўшы твор хочацца адправіцца ў такое падарожжа, наведваючы буйныя гарады і маленькія мястэчкі. У Іпатавай знойдзем указальнікі што і дзе варта пабачыць, на што звярнуць асаблівую ўвагу, міма чаго нельга прайсці абыякава. Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Кніга Вольгі Іпатавай дае нам магчымасць падарожнічаць, узброенымі у веды, якія можам пацьвердзіць, вандруючы па бяскрайніх прасторах Беларусі.

Паміж Масквой і Варшавай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж Масквой і Варшавай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта — толькі адзін з элементаў палескага жыцця, вельмі паэтычнага ў сваёй глыбіннай аснове. Захаваліся тут і рэдкія расліны, жывёлы. Дарэчы, пісьменнік мінулага стагоддзя Юзаф Крашэўскі, апісваючы Палессе, называў Пінск «сталіцай чарапах», а таксама расказваў, што тут ловяць шмат ракаў, і «іх каменьчыкі, што называюцца рачынымі вачыма, ужываюць для лячэння ядавітых укусаў, заразных хвароб...»

Водзіцца ў прытоках ракі Ясельды рэліктавая расліна сальвінія, імя якой было дадзена ў XVII стагоддзі па імю італьянскага прафесара Сальвіні. Яна захавалася яшчэ з часоў апошняй міжледніковай эпохі. Расліна гэтая занесеная ў «Чырвоную кнігу».

Гандлёвыя караблі, якіх было мноства, мелі тут цэлую асобную класіфікацыю. Менавіта тут, на Піншчыне, гэтыя самаробныя караблі здзіўлялі дасканаласцю і рэдкім умельствам. Разнастайнасць народнай фантазіі — як рабіць гэтыя вялікія і малыя судны — адлюстравалася ў назвах: тут былі шугалеі, байдакі, дубасы, баркі, лыжвы, плавіцы. Калі на байдаку можна было перавезці каля пяцісот бочак збожжа, то на плавічцы мог плысці адзін чалавек. З часоў, калі праз Пінск з Крамянчуга везлі насыпную соль, першы назвалі яшчэ і сталіцай солі. Па Каралеўскаму каналу тавары везлі да самой Варшавы, пра адзін з такіх «паходаў» мы расказвалі раней. У беларусаў-плытагонаў існаваў такі звычай: калі падплывалі да небяспечнага месца, дзе былі парогі, то над каменем кідалі ў ваду кавалак хлеба з соллю і словамі:

— Хлеб-соль прымі і мяне прапусці!

I плылі далей. А камні ад таго часу сталі называцца «прывітальнымі».

Пінск разам з усёй Беларуссю перажыў яе няпростую гісторыю: тут ёсць сляды польскай і рускай прысутнасці, тут, як амаль усюды, стаяць на адной плошчы царква і касцёл. Калі будаваліся езуіцкі калегіум і касцёл, то адкрываліся праваслаўныя брацтвы і вучылішчы — і гісторыя амаль кожнае стагоддзе пачыналася як своеасаблівыя вагі, на якіх хісталіся прыхільнасці рэлігійныя і палітычныя. Упартая барацьба выпрацавала і ўпарты характар — магчыма, нездарма ўраджэнец Піншчыны, прафесар Ягелонскага універсітэта ў Кракаве Рафал Юзаф Чарвякоўскі, які жыў у другой палове XVIII стагоддзя, захапіўшыся анатоміяй, не зважаў на небяспеку: хадзіў па горадзе з вартай, якую прыставіў да яго магістрат, у той час як нацкаваныя рэлігійнікамі людзі гатовыя былі яго забіць за прэпарыраванне трупаў...

Падчас паўстання 1648 года, калі ўслед за Украінай паднялася за свае нацыянальныя правы і Беларусь, гараджане Пінска разам з казакамі доўга і смела бараніліся супраць рэгулярнай арміі. Адной грамадзе за іх храбрасць гетман Радзівіл абяцаў жыццё, але яны не прынялі гэтай літасці — у знак таго, што не спадзяюцца застацца жывымі, кінулі ў ваду ўсе свае грошы і рынуліся ў бітву, дзе і засталіся навечна. Пінск жа быў дашчэнту зруйнаваны, а яго жыхары ў большасці дорага заплацілі за сваё свабодалюбства... У беларускім фальклоры аб гэтай падзеі засталася сумная, але і ваяўнічая песня, як бы «аплочаная» вялікай крывёю пінчукоў.

Цікава, што самым раннім славянскім гарадзішчам на тэрыторыі нашай краіны лічыцца Хатомель пад Столінам — якраз на тэрыторыі Палесся. Гэтае гарадзішча прыкладна з VI стагоддзя. Агромністыя валы,абкружаныя балотамі. Славяне, якія аселі тут, былі абароненыя ад ворагаў прыродай. I гэта таксама фармавала няпросты, замкнёны характар беларусаў, іх сувязь з Небам і Космасам. Гэтая сувязь чалавека і прыроды паўсюдна на Зямлі абрываецца. Можа, ад таго, нягледзячы на ўзрослыя даброты, мы робімся ўсё больш няшчаснымі?

Ян Баршчэўскі, пісьменнік, што жыў на поўначы Беларусі каля возера Нешчарда, апісаў беларускага шляхціца Завальню, які ставіў у завейныя ночы свечку на вакно ці загадваў запальваць ліхтар — каб праезджыя маглі ўбачыць святло і ўратавацца ў снежнай начы. Аднак простаму люду на гэтай зямлі жылося надзвычай цяжка. I пра гэта красамоўна сведчаць легенды. Вось адна з іх пра недалёкае адсюль палескае возера, якое цяпер чамусьці стала Чырвоным, а спрадвеку называлася Князь-возерам, і менавіта так і назваў сваю оперу пра яго кампазітар Залатароў.

...На востраве пасярод гэтага возера пабудаваў некалі замак князь Алелькавіч-Слуцкі. Быў ён люты, як звер. Загадаў пасадзіць у сутарэнні замка, што былі ніжэй узроўню возера і таму заўсёды вільготныя, свайго брата. I маладую дзяўчыну, што не адказала яму ўзаемнасцю. I шмат каго з навакольнага люду.

I хаця папярэджваў князя мудры Падарожны, кажучы, што, калі ён пяройдзе мяжу злачынстваў, патоне замак, не паслухаўся яго князь. I аднойчы сапраўды цярпенню людзей і Неба прыйшоў канец: загрымелі перуны і сталі біць у зямлю маланкі, і праваліўся замак глыбока-глыбока. Назаўтра паўсюдна рассцілалася спакойнае, глыбокае возера, і толькі рыбіны плавалі ў байніцах і вежах былога замка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж Масквой і Варшавай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж Масквой і Варшавай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Паміж Масквой і Варшавай»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж Масквой і Варшавай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x