Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна

Надзя з’явілася ў яго жыцці нечакана. А ён жа мог быць зусім у іншым месцы ў тую пятніцу, васямнаццатага жніўня, і ніколі яе не сустрэць. Ён і мусіў быць у іншым месцы.

Ранкам яго пабудзіў тэлефон. Калі б званіў хтосьці іншы, Якуб не падняў бы, але нумар належаў бацьку. Адно тое, што зараз ён пачуе бацькаў голас, ужо трывожыла, бо той званіў, толькі калі здаралася ці мусіла здарыцца нешта як мінімум непрыемнае. Якуб не памятаў, ці было такое, каб ён пазваніў проста так і спытаў, як сын маецца і што там у яго адбылося, – так часта рабіла маці. Бацька ж званіў альбо з кепскімі навінамі, альбо з якім-небудзь даручэннем, альбо каб праверыць, ці выканаў сын тое даручэнне.

Але тае раніцы было іначай – ён зразумеў гэта па бацькавым голасе. Фірма важнага падрадчыка ягонай карпарацыі «інфарматызавала нейкі важны аб’ект». З адпачынку чорт ведае чаму не вярнуўся «іх сраны інтранэт-інжынер, ці як там яго, а ты ж у гэтым спец, калі ласка, дапамажы ім». Спачатку Якуб нават не паверыў. Бацька пра нешта яго просіць! Памятае, што спытаўся, ці ўсведамляе той, што яго сын усяго другі год вучыцца на праграміста.

Бацька крыху памаўчаў, а потым прамовіў:

– Слухай, Якубе, скажу па-іншаму. Гэтаму іх праграмісту ў цябе павучыцца можна было б. Ну, я так думаю. Калі ласка, з’ездзі туды. Кіраўнік кампаніі – мой сябар, я яму паабяцаў. Ведаю-ведаю, ты мусіў сёння пайсці на канцэрт з мамай. Я ўжо ёй званіў, – апярэдзіў ён Якуба, які збіраўся нешта сказаць. – І доўга ўпрошваў, – ён захіхікаў, – і ўрэшце яна пагадзілася, каб я цябе замяніў. З’ездзіш?

– Тата, ну чаго ты. Вядома, з’езджу. Дзе гэта?

– Дзе? Ды я сам не ведаю. Той аб’ект, шчыра кажучы, вельмі дзіўны. Зараз па цябе машына прыедзе. Вазьмі з сабою якое адзенне, зубную шчотку, бо справа доўгая. Дзякуй, Куба, – ціха сказаў бацька і адключыўся.

Хлопец і не памятаў, калі бацька апошні раз называў яго Куба.

Ён паклаў у заплечнік ноўтбук, закінуў туды ж несэсэр, запхнуў зменную бялізну і праз пятнаццаць хвілін сядзеў на заднім сядзенні вялізнага «мерседэса». Негаваркі кіроўца ў чорным ільняным касцюме, белай кашулі і развязаным гальштуку, што нядбайна звісаў з шыі, нічога не ведаў ні пра які праект, а калі Якуб яго спытаў, паглядзеў падазрона і адрэзаў:

– Мая хата з краю. Начальства ўсё вам патлумачыць, малады чалавек, а ў мяне ў тэлефончыку адрасок. Куды паслалі, туды еду. Сказаць магу толькі, што гэта страшная дзіра ў пушчы на Мазурах, бо яе нават навігатар не паказвае.

– Тады выбачаюся, – з усмешкай адказаў Якуб. – Я думаў, вы і ёсць начальства. Даўно не бачыў такога элегантнага гальштука. З ядвабу?

– З ядвабу? – паўтарыў кіроўца, беручы ў руку гальштук і ўважліва да яго прыглядаючыся. – А я ведаю? Далі, сказалі насіць – ну я і душуся. А калі начальства не бачыць, развязваю, асабліва ў такую спякоцішчу. Гальштук харошы, гэта так, – ён крыху памаўчаў, а потым разрагатаўся і сказаў: – Я – і начальнік? Ну вы далі! Наш гальштукаў не носіць, толькі нам купляе. За свае. А сам ходзіць у трэніках і кедах, што на зніжках у «Лідле». Тачку не бярэ, хіба што калі без яе ніяк. На ровары сабе гойсае. Зрэшты, малады чалавек, самі ўсё ўбачыце…

І да канца паездкі кіроўца не прамовіў больш ні слова, толькі часам, калі званіў тэлефон, нешта ціха ў яго мармытаў, адказваючы.

Некалькі гадзін яны ехалі нармальнымі дарогамі, гадзіну прадзіраліся праз пясчаныя лясныя просекі і ўрэшце дабраліся да той дзіры. Машына спынілася перад акружаным мурам будынкам, які нагадваў замак. Іх ужо чакала «начальства» – худы высокі сіваваты мужчына з вялікім шрамам на левай шчацэ. У дзіравай майцы з плямамі фарбы, у выцертых кароткіх джынсах, ён нагадваў лядашчага выпівоху. Замест кедаў са зніжак на ім былі чорныя, пакрытыя шэрым пылам гумовікі да калена. Спачатку ён цёпла павітаўся з кіроўцам, а потым падышоў да Якуба, моцна паціснуў яму руку і, беручы ў хлопца заплечнік, сказаў:

– Я Марцін. Вельмі рады, што вы знайшлі для нас час. Нават не ўяўляеце, як рады. А вы абсалютна не падобны да Ёахіма, – на яго твары з’явілася прыязная ўсмешка, – хоць ён і сцвярджае, што ягоны сын – выкапаны бацька. Я занясу заплечнік у дом, добра? А ўвечары, роўна а дзявятай, запрашаю ў сваю келлю. У нас з усёй камандай там вечаровы брэйнсторм будзе, я вам усё растлумачу. Як не здолею, каляжанкі і калегі дапамогуць, – ён махнуў рукой у бок вузкай пясчанай сцежкі, што вяла да лесу. – А пакуль на такім пекле прапаную скупнуцца ў возеры. Вада чыстая, крыштальна чыстая. Толькі раю паспяшацца, бо браму зачыняюць а восьмай. Такія правілы. І ўвялі іх жанчыны, так што міласці не чакайце. А міласць тут нечувана важная. Я вам усё раскажу. Купанне будзе дарэчы, бо на аб’екце, калі шчыра, лазенек не так каб шмат. А калі зусім шчыра, дык усяго адна, – насмешліва дадаў ён, памаўчаўшы, – затое аўтэнтычная. Лазня з фрэскамі на сценах і столі. Якога стагоддзя, дакладна не памятаю, але дастаткова старая, каб у нас тут сядзеў захавальнік культурнай спадчыны. Але вы і самі ўбачыце…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x