Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты

Здесь есть возможность читать онлайн «Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, Современные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канец адзіноты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канец адзіноты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага – пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі – новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Канец адзіноты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канец адзіноты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я дакладна памятаю, – ціха пачынае яна, сціскаючы пальцамі шклянку, нібыта хоча раструшчыць, – як кінулася адцягваць яго нагу ў вялікім брудным боце з іржавай набойкай на абцасе. Памятаю, як ён мяне ўдарыў. І смак крыві ў роце, і сіняк на сцягне, і яго сліну памятаю. І ніколі, каб мяне, да смерці гэтага не забуду. А потым ён па-каралеўску развальваўся за сталом на кухні, раскачваўся на крэсле і доўга трындзеў сам з сабою. А пад канец амаль увесь час толькі з сабою і размаўляў, бо заўсёды быў п’яны…

Ды што я, халера, нясу? Ну што?! Я ж хачу пра яго! І пра васямнаццатага ліпеня дваццаць адзін год таму. Пра грэх, з якім хочацца зліцца і саграшыць яшчэ раз. Тады, у аэрапорце, я таксама плакала. Упершыню ў жыцці – бязгучна. Выла, скаланаючыся, толькі ўнутры. Я і цяпер не ведаю, чаму вось так. Людзі, мабыць, падумалі, што я голас страціла ці звар’яцела. Той мужык з авіякампаніі паклікаў фельчара, барадатага араба з глыбокім шрамам на шчацэ. І той фельчар схапіў маю руку і, ні слова не сказаўшы, пачаў нешта калоць у вену. Нават не спытаў, ці згодная я. Раптам прыбег малады парцье з гатэля. Ён наляцеў на фельчара, іголка тарганулася ў вене, нацягваючы скуру на перадплеччы. Але не праткнула. А я не адчувала ніякага болю. Ніякага. Нібыта гэта была чужая рука і чужая вена.

Фельчар нешта злосна гыркнуў. Парцье не звярнуў на яго ўвагі, праціснуўся наперад і, махаючы перад маімі вачыма пакамечанай паперкай, штосьці пракрычаў па-польску. Спачатку мне здалося, што гэты крык я сню, што той фельчар з жахлівым шрамам даў мне нейкі наркоз, я адразу заснула, і першым у мой сон прыйшоў гэты парцье. Калісьці – мне было каля дванаццаці – я ўпала з арэляў і вывіхнула палец. Упраўлялі мне яго пад наркозам, і першым, што я пачула пасля таго, як ён пачаў дзейнічаць, быў крык. Добра знаёмы. Жудаснае п’янае гырканне бацькі. Нейкі зменены, хрыплы, траскучы, нібыта з калонак, гэта ўсё ж дакладна быў ягоны голас. Мой бацька ў тым сне, які я так і не здолела забыць, крычаў на мяне з якогасьці цёмнага вузкага калідора, які выступаў з яшчэ цямнейшай прорвы. Цемра ў цемры і ягоны крык… А там, у аэрапорце, – там жа было вельмі светла і вельмі ціха. Таму гэта не мог быць наркоз.

Не памятаю, якія словы парцье я пачула раней. Ці то «ён жывы», ці то «ён ляціць да цябе». Затое памятаю, што рынулася па тую паперку, вырвала яе з ягоных рук і пачала чытаць. І калі дачытала да канца трэці раз, маё сэрца перавярнулася, дыханне заняло. Я адпіхнула фельчара, адпіхнула парцье, а потым і маўклівага сівавалосага мужчыну ў сінім мундзіры. А можа, яны самі расступіліся? Не. Мабыць, не… Карацей, я пачала праціскацца праз натоўп – ён быў вялікі і ўжо дакладна не нямы. Усюды былі насілкі. Ля сцен, ля стоек, ля мармуровых гаршкоў з кветкамі. На іх ляжалі, сядзелі, курчыліся людзі. Яны закрывалі твары рукамі, маліліся, але часцей за ўсё плакалі. А над імі схіляліся іншыя людзі. У белых фартухах, святлоадбівальных камізэльках, чорных сутанах, манахі ў белым ці срэбна-шэрым убранні. З калонак даносіўся спакойны голас дыктаркі, якая нібыта заведзеная паўтарала па-французску, па-англійску і па-нямецку, што самалёт амерыканскіх авіяліній, нумар рэйса 800, Нью-Ёрк – Парыж, з тэхнічных прычын сёння пасадкі не ажыццявіць.

Ну што за паскудства! Трэба мець ускрай нямецкае адчуванне парадку, каб прыдумаць гэтую «тэхнічную прычыну». Хаця па сутнасці ад праўды недалёка, бо самалёт, які пасля ўдару аб паверхню акіяна разваліўся на тысячу частак, больш не паляціць з самых тэхнічных на свеце прычын. Да сёння памятаю сюррэалістычны ў тых абставінах спакой у голасе дыктаркі. Яго я таксама ніколі не забуду.

Памятаю, што потым сядзела на нейкай пустой лаўцы, роўна насупраць малочна-белых дзвярэй, якія з рыпеннем расчыняліся і зачыняліся, а парцье, стоячы побач на каленях, запэўніваў, што «ён выйдзе проста з гэтага калідора».

Нарэшце вытрымка мяне пакінула, і я заплакала, і адчула, як па ўсім целе хваляй разліваецца ўдзячнасць. І мне вельмі захацелася тую ўдзячнасць неадкладна выказаць, але я не ведала, каму дзякаваць, таму пачала дзякаваць Богу, хаця ў Бога я ўжо тады не верыла…

І акурат тады чарговы раз тыя скрыгатлівыя малочна-белыя дзверы расчыніліся…

І выбег ён. Спыніўся на імгненне. Нервова азірнуўся, выглядаючы нешта. Упершыню рэальны. Усё яшчэ на адлегласці, але нарэшце не віртуальны. З плоці і крыві. Урэшце рэальны.

Яна падняла пустую шклянку, языком падчапіла кубік лёду і паклала ў рот. Астатнія высыпала на далонь і прыклала да твару, на якім гарэла скура.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канец адзіноты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канец адзіноты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Канец адзіноты»

Обсуждение, отзывы о книге «Канец адзіноты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x