Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каваль агледзеў іх і ажно вочы свае чырвоныя працёр.

— А дзе ж гэта ты, зладзюга, так навучыўся? — спытаўся ён у Антэка.

— Ды ў кузні, — адказаў хлопец, задаволены пахвалой. — Калі пан майстар ішоў на паласканне, а яны — хто куды, я сабе выкоўваў розныя рэчы з волава, а то і з жалеза.

Майстар так разгубіўся, што нават забыўся адлупцаваць Антэка за псаванне матэрыялу і струманту. Ажно да жонкі пайшоў параіцца, у выніку чаго хлопца з кузні перавялі на гаспадарку.

— Залішне ты галавасты, мой дарагі! — сказаў каваль. — Навучышся ўсяго за тры гады і ўцячэш. А маці ж цябе аддала мне служыць шэсць гадоў.

Антэк яшчэ паўгода быў у каваля. Капаў агарод, калоў дровы, калыхаў дзяцей, а ў кузню і парога не пераступіў. Тут ужо яго пільнавалі старанна: і каваль, і каваліха, і хлопцы. Нават родная маці і кум Анджэй, даведаўшыся пра майстраву пастанову, не маглі запярэчыць. Згодна з дамоўленасцю і заведзеным парадкам хлопец толькі пасля шасці гадоў службы меў права сёе-тое кеміць у кавальскай справе. А што ён надта быстры і сам па сабе навучыўся каваць за адзін толькі год, дык тым горш для яго!

Само сабою, Антэку жыццё такое надакучыла.

«Калі ўжо мне грады капаць ды дровы калоць, дык лепш рабіць гэта ў маці».

Так ён думаў і тыдзень, і месяц. Вагаўся. Але нарэшце ўцёк ад каваля, вярнуўся дахаты.

Два гэтыя гады пайшлі яму, аднак, на карысць. Хлопец вырас, узмужнеў, уведаў трохі больш людзей, чым у сваёй даліне, а перш за ўсё пачаў лепш разбірацца ў рамесніцкім струманце.

Цяпер ён, седзячы дома, дапамагаў часамі ў гаспадарцы, але больш за ўсё рабіў свае машыны і выразаў фігуры. Ды ўжо апроч ножыка было ў яго і долатца, і напільнік, і свярдзёлачак, і валодаў ён імі так майстравіта, што некаторыя з яго вырабаў пачаў купляць карчмар Мордух. Навошта?.. Антэк пра гэта не ведаў, хоць ягоныя ветракі, хаты, адмысловыя скрынкі, святыя і разныя люлькі разыходзіліся па ўсёй ваколіцы. Людзі дзівіліся таленту невядомага самавука, нядрэнна плацілі за тыя вырабы Мордуху, а пра хлопца ніхто і не пытаўся, тым больш ніхто не думаў пра тое, каб памагчы яму.

Ніхто ж не даглядае палявых кветак, груш-дзічак і вішань, хоць нібы і вядома, што калі пастарацца, дык з іх было б значна болей карысці?..

Тым часам хлопец рос, а дзеўкі і жанчыны ўсё больш ды больш ласкава прыглядаліся да яго і гаварылі паміж сабою:

— Прыгожы, чорт, ох і прыгожы!

І сапраўды, Антэк быў прыгажун. Стройны, спрытны, не гнуўся, як мужыкі, рукі якіх звісаюць, а ногі ледзь валакуцца пасля цяжкай працы. Твар яго быў таксама не такі, як у іншых, а з вельмі правільнымі рысамі, свежы, разумны. Светлыя валасы кучаравіліся, бровы былі чорныя, а вочы цёмна-сінія, летуценныя.

Мужчын здзіўляла ягоная сіла і абурала гультайства. А жанчын больш прыцягвалі вочы.

— Толькі чарцяка зірне на цябе, — гаварыла адна, — дык аж мурашкі пойдуць па целе. Такі яшчэ маладзенькі, а ўжо глядзіць, як сталы шляхціц!..

— І не тое! — запярэчыла баба другая. — Глядзіць ён звычайна, як недарослы, але такімі ж салодкімі вачыма, што ажно цябе разбірае. Я гэта добра ведаю!..

— А я яшчэ лепш, — не згаджалася першая. — Я ж у паноў служыла...

А пакуль жанчыны спрачаліся пра Антэкавы вочы, ён і ў той бок не глядзеў. Для яго добры напільнік значыў пакуль што куды больш, чым самая найпрыгажэйшая жанчына.

Тым часам войт, стары ўдавец, які ўжо дачку ад першай жонкі выдаў замуж, а ад другое жонкі меў некалькі малых дзяцей, узяў ды ажаніўся трэці раз. А паколькі лысым заўсёды шанцуе, жонку знайшоў ён сабе за Віслай маладую, прыгожую і багатую.

Калі такая пара стала перад алтаром, людзі пачалі смяяцца, нават і ксёндз паківаў галавой, што так яны дапасаваліся.

Войт тросся, як стары жабрак, выпушчаны з бальніцы, і быў не надта сівы толькі таму, што галава яго была лысая, як гарбуз. Затое войціха была агністая. Спрэс цыганка з вішнёва-чырвонымі, трохі растуленымі вуснамі, з чорнымі вачыма, у якіх палала яе маладосць.

Пасля вяселля войтаў дом, звычайна ціхі, вельмі ажывіўся, бо госці ішлі як на змену. То стражнік, у якога з'явілася значна больш спраў у гміне; то пісар, які, нібы не нацешыўшыся войтам у канцылярыі, яшчэ і дома наведваў яго; то казённыя леснікі, якіх дагэтуль у вёсцы амаль што не бачылі. Нават сам прафесар, атрымаўшы месячную плату, шпурнуў у куток стары кажух і прыбраўся так, што сёй-той пачаў называць яго «вяльможным панам дзедзіцам».

І ўсе тыя стражнікі, леснікі, пісары і настаўнікі звалакаліся да войціхі, як пацукі ў млын. Толькі адзін зойдзе ў хату, ужо другі стаіць за плотам, трэці валачэцца з канца вёскі, а чацвёрты круціцца каля войта. Пані гаспадыня рада была гасцям, да ўсіх смяялася, усіх карміла і паіла. А то часамі і за чупрыну каторага натузае, нават і адлупцуе, бо настрой яе лёгка мяняўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x