Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настаўнік пачуў апошнюю фразу і спытаўся:

— Якая лухта? Што за лухта?

— А тое, што на дошцы дом. Там жа толькі трохі крэйды, а дома не відаць, — наіўна адказаў Антэк.

Настаўнік схапіў яго за вуха і вывалак на сярэдзіну класа.

— Пагрэць яго! — гукнуў, і зноў паўтарылася спрэс тая самая, добра ўжо вядомая хлопцу, цырымонія.

Калі Антэк вярнуўся дахаты чырвоны, заплаканы і ніяк не мог знайсці сабе месца, маці зноў спыталася:

— Папала?

— А думаеце не? — перапытаў са стогнам хлопец.

— За навуку?

— Не за навуку, а толькі пагрэцца!

Маці махнула рукой.

— Што ж, — сказала яна, падумаўшы, — трэба яшчэ пачакаць, то дадуць калі-небудзь і за навуку.

А потым, падкладаючы дроў на камінку, мармытала сама сабе:

— Такая ўжо доля наша, удавы і сіраты. Дала б я прафесару паўрубля, а не саракоўку, дык ён майго хлопца адразу ўзяў бы. А так вось толькі забаўляецца з ім, дый годзе.

Антэк, чуючы гэта, думаў:

«Ну, ну, калі гэта ён так забаўляецца, дык што ж будзе, як вучыць пачне!»

На шчасце ці на бяду, страхоцце гэтае не збылося.

Аднойчы, месяцы са два пасля таго, як Антэк пачаў хадзіць у школу, да маці яго прыйшоў настаўнік і, павітаўшыся, спытаўся:

— Як жа яно, гаспадынька, будзе з вашым хлопцам? Далі вы мне за яго сорак грошаў, як для пачатку, і ўжо трэці месяц пайшоў, а з вас ані капейчыны! Так яно далей не пойдзе, — няхай сабе па саракоўцы, але ж плаціце штомесяца.

А ўдава на гэта:

— Адкуль жа я вазьму, калі няма! Што зараблю які грош — дык у гміну. Адзежыну якую на малых няма за што купіць.

Настаўнік устаў з лавы, тут жа надзеў сваю шапку і адказаў:

— Калі так яно, дык Антэку няма чаго хадзіць у школу. Я не буду з ім рукі дарма вярэдзіць. Такая навука, як мая, не для беднякоў.

І пайшоў сабе, а ўдава, гледзячы ўслед, думала:

«Святая праўда. Колькі той свет стаіць, дык толькі ж панскія дзеці вучыліся. А дзе ж было беднаму чалавеку на гэта набрацца!..»

Зноў паклікала на параду кума Анджэя, і пачалі яны абое экзаменаваць Антэка.

— Чаго ж ты там, свавольнік, навучыўся за гэтыя два месяцы? — спытаўся ў яго Анджэй. — Маці ж дала за цябе сорак грошаў...

— А як жа! — дадала ўдава.

— А чаго я там мог навучыцца! — адказаў хлопец. — Бульбу ў школе скрабуць таксама, як і дома, свінням есці даюць таксама. Адно і навукі, што я прафесару двойчы боты пачысціў. Але ж затое парвалі на мне вопратку на гэтым іхнім... пагрэцца...

— Ну, а ў навуцы той трохі што разабраўся?

— Хто там разбярэцца! — адказаў Антэк. — Калі вучыць нас па-мужыцку, дык тады лжэ. Напіша на дошцы які-небудзь знак і кажа, што гэта дом, і сені, і лавы, і абразы. А ў чалавека ж вочы ёсць, ён бачыць, што гэта не дом. А як вучыць нас па-школьнаму, дык чорт яго там разбярэ! Ёсць там некалькі старэйшых, якія па-школьнаму песні спяваюць, але меншыя — добра, што хоць лаяцца трохі навучацца...

— Ты мне толькі вылайся калі-небудзь, дык я табе пакажу! — умяшалася маці.

— Ну, а да гаспадаркі ты, хлопча, будзеш калі ахвоту мець? — спытаўся Анджэй.

Антэк пацалаваў яго руку і папрасіў:

— Пашліце вы мяне туды, дзе вучаць ветракі рабіць.

Старыя, як па камандзе, паціснулі плячыма.

Няшчасны вятрак, які малоў збожжа на тым беразе Віслы, так засеў у хлопцавай душы, што адтуль яго не магла ўжо дастаць аніякая сіла.

Доўга такі параіўшыся, вырашылі пачакаць. І чакалі.

Ішлі тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, хлопец нарэшце дажыў да дванаццаці год, але помачы ад яго ў гаспадарцы было няшмат. Стругаў свае кіёчкі, нават і выразаў дзівосныя фігуры. І толькі калі ў яго сапсаваўся ножык, а маці на новы не давала грошай, пачаў Антэк наймацца на працу. У аднаго пільнаваў на начлезе коней, утапіўшыся ў сівай вячэрняй імгле, заглядзеўшыся на зоркі; другому вадзіў на ворыве валоў; часамі ішоў у лес па ягады або грыбы і прадаваў шынкару Мордуху за некалькі грошаў цэлы кошык.

У хаце ім не шанцавала. Гаспадарка без мужчыны — як цела без душы; а як вядома, Антэкаў бацька ўжо некалькі гадоў адпачываў на тым узгорку, дзе праз усыпаны чырвонымі ягадамі жываплот глядзяць на вёску сумныя крыжы.

Для работы ў полі ўдава наймала парабка, рэшту грошай павінна была несці ў гміну, а ўжо за тое, што заставалася, харчавацца са сваімі хлопцамі.

Штодня елі яны пустую хлебную поліўку з бульбай, часамі кашу і клёцкі, радзей гарох, а мяса — хіба што на вялікдзень. А то і гэтага ў хаце не было, і тады ўдава, зусім ужо свабодная ад печы, сядзела ды лапіла сынам вопратку. Малы Войтак плакаў, а Антэк з маркоты лавіў у абед мухаў і пасля такое раскошы ішоў на двор стругаць свае драбіны, платы, ветракі і святых. Бо выразаў ён таксама і святых, праўда, пакуль што без твараў і рук.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x