Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сапраўды, Разалію палажылі на сасновай дошцы (Антэк глядзеў на гэта з кутка) і ўсадзілі, нагамі наперад, у печ.

Дзяўчынка, калі яе ахапіла гарачынёй, апрытомнела.

— Матуля, — крыкнула яна, — што вы са мною робіце?

— Маўчы, дурніца, табе ж палепшае.

Бабы ўсадзілі яе ўжо да палавіны: малая пачала кідацца, як рыба ў сетцы. Ударыла знахарку, хапіла матку аберуч за шыю і загалёкала:

— Матуля, вы ж мяне спаліце!..

Яе ўсадзілі ў печ усю, закрылі чалеснікі засланкай, і бабы пачалі свае тры «багародзіцы»:

— Багародзіца, дзева, радуйся...

— Матуля! Матуленька! — енчыла няшчаснае дзяўчо. — Ой, матуля!..

— Прысна блажэнная і пранепарочная...

Антэк падбег да печы і схапіў маці за падол.

— Матуля! — крычаў ён, плачучы. — Яе ж там насмерць забаліць!..

Аднак ён дамогся толькі таго, што яго кашканулі, каб не перашкаджаў маліцца. Ужо і хворая перастала стукаць у засланку, кідацца і крычаць. Тры «багародзіцы» прачыталі, засланку прынялі.

У печы ляжаў труп, скура на ім была чырвоная, сям-там аблезлая.

— Божа! — крыкнула маці, убачыўшы не падобную да людзей дачку.

І такі ж яе жаль узяў па дзіцяці, што ледзь памагла знахарцы перанесці мёртвую на тапчан. Потым упала сярод хаты на калені і, таўкучы галавою ў ток, крычала:

— Ой, Гжэгожыха!.. Што ж вы нам нарабілі!..

Знахарка была маркотная.

— Ат... Маўчалі б вы лепш. Можа, думаеце, што дзяўчо гэта ад гарачыні так пачырванела? Так гэта хвароба з яе вылезла, толькі што трохі захутка, дык і замарыла бедную. На ўсё божая воля.

У вёсцы ніхто не ведаў, ад чаго Разалія памерла. От, памерла — і ўсё. Відаць, так ёй было наканавана. Ці ж адно дзіця за год у вёсцы памірае, а ўсё роўна іх такое мноства!

На трэці дзень Разалію палажылі ў толькі што адгабляваную трунку з чорным крыжам, труну паставілі на возе, на якім возяць гной, і на двух валах павезлі за вёску, туды, дзе над аселымі магіламі нясуць сваю варту спарахнелыя крыжы і белакорыя бярозы. На няроўнай дарозе трунка трохі скрывілася набок, і Антэк, што ішоў за возам, трымаючыся за маміну спадніцу, думаў:

«Відаць, Разальцы там дрэнна, калі яна так варочаецца на бакі!..»

Потым ксёндз пакрапіў труну святою вадой, чатыры дзецюкі спусцілі яе на вяроўках у магілу, завалілі зямлёй — і па ўсім.

Узгоркі, пакрытыя шумлівым лесам, і тыя, што зараслі кустамі, — усе засталіся на сваім месцы. Пастухі па-ранейшаму ігралі на жалейках у даліне, жыццё ішло ды ішло сваім ладам, хоць у вёсцы і паменшала на адну дзяўчынку.

Тыдзень успаміналі яе, потым забыліся, закінулі свежую магілу, над якою ўздыхаў толькі вецер ды сакаталі конікі.

А потым снег пайшоў і нават конікаў распалохаў.

Зімой сялянскія дзеці хадзілі ў школу. Маці не чакала ад Антэка ніякай дапамогі ў гаспадарцы, хутчэй нашкодзіць яшчэ, і таму яна, параіўшыся з кумам Анджэем, вырашыла паслаць хлопца вучыцца.

— А ў школе мяне навучаць ветракі рабіць? — спытаўся Антэк.

— Ого, навучаць нават пісаць у канцылярыі, абы табе хацелася!

Узяла ўдава сорак грошаў у вузельчыку, хлопца за руку і са страхам пайшла да настаўніка. Зайшоўшы ў хату, застала яго за работай — латаў свой стары кажух. Нізенька схілілася, аддала прынесеныя грошы і сказала:

— Кланяюся пану прафесару і ласкі вашай вяльможнай прашу, каб узялі майго свавольніка ў навуку ды не шкадавалі на яго сваёй рукі, як родны бацька...

Вяльможны пан, у якога з падзёртых ботаў павылазіла салома, узяў Антэка за падбародак, паглядзеў яму ў вочы, палапаў яго.

— Прыгожы хлопец, — сказаў. — А што ты ўмееш?

— Яно і праўда, што прыгожы, — падхапіла маці, — але ж нічога, відаць, не ўмее.

— А што ж гэта вы за маці — не ведаеце, што ён умее, чаго навучыўся? — спытаўся настаўнік.

— Адкуль жа мне ведаць, што ён умее? Я ж баба, не мой гэта клопат. А што да тое вучобы, то ведаю, што вучыўся ён, мой гэты Антэк, каровы пасвіць, дровы калоць, вады з калодзежа выцягнуць і больш, здаецца, нічога.

Такім чынам хлопец быў прыняты ў школу. А таму, што маці было шкада тое саракоўкі, яна, каб трохі супакоіцца, сабрала перад хатай чалавек некалькі суседзяў і пачала раіцца, ці добра гэта, што Антэк будзе хадзіць вучыцца і што яна такі выдатак на яго зрабіла.

— Ха! — азваўся адзін з гаспадароў. — Настаўніку ж гміна плаціць, дык, калі ўперціся, можна яму і не даваць нічога. Але ж ён напамінае, а такіх, што асобна не плацяць, горш вучыць.

— А ці ж добры з яго прафесар?

— Ды так сабе. Калі гаворыш з ім, дык ён нібы дурнаваты, але вучыць як след. Мой хлопец ходзіць да яго вось толькі трэці год, а ўжо ўсю азбуку ведае — зверху ўніз і знізу ўверх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x