Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Юнацтва, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
Змест На канікулах
Антэк
Грахі маленства
Шарманка
Камізэлька
Стасевы прыгоды
Цені
Жывы тэлеграф
Міхалка

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пераплыў, узлез на вапенную гару, якраз у тым месцы, дзе вісела аб'ява, што тут не можна хадзіць, і ўбачыў вятрак. Будынак гэты здаўся яму падобным да званіцы, толькі што быў таўсцейшы, а там, дзе ў званіцы акно, там чатыры вялізныя крылы, прыладжаныя накрыж. Спачатку хлопец нічога не ўцяміў — што гэта і навошта. Але тут яму ўсё растлумачылі пастухі, разабраўся. Перад усім пачуў пра тое, што на крылы дзьме вецер і круціць іх, як лісты. Тады — пра тое, што вятрак меле збожжа на муку, а пры ветраку тым жыве млынар, які б'е жонку, але сам вельмі разумны, бо ведае, як зводзіць пацукоў у свірне.

Пасля такога нагляднага ўрока Антэк вярнуўся дахаты зноў жа паромам. Паромшчыкі адлупцавалі яго трохі за сваю крывавую працу, ад маці перапала па суконнай камізэлі, ды ўсё гэта нічога: Антэк быў рад, бо заспакоіў сваю цікаўнасць. І хоць спаць ён лёг не еўшы, усю ноч мроіўся хлопцу то вятрак, што меле збожжа, то млынар, што б'е сваю жонку і зводзіць пацукоў.

Гэты дробны выпадак аказаў уздзеянне на ўсё хлопцава жыццё. З той пары ён — ад усходу да заходу сонца — стругаў кіёчкі ды складаў іх накрыж. Пасля выразаў слупок, прымяркоўваў, абчэсваў, ставіў, і вось нарэшце атрымаўся ветрачок, які на ветры круціўся, як той, што за Віслай.

Што за радасць! Цяпер Антэку не хапала толькі жонкі, каб было каго біць, і ўжо з яго быў бы сапраўдны млынар!

Да дзесятага года жыцця ён сапсаваў з чатыры сцізорыкі, аднак жа вырэзваў імі дзівосныя рэчы. Рабіў ветракі, платы, драбіны, калодзежы, нават цэлыя хаты. Ажно людзі задумваліся і гаварылі яго маці, што з Антэка будзе або вялікі майстар, або вялікі зладзюган.

За гэты час у яго з'явіўся брат Войтак, сястра падрасла, а бацьку ў лесе прыбіла дрэвам.

Ад Разаліі ў хаце была вялікая дапамога. Дзяўчо зімой падмятала хату, прыносіла вады, магло нават крупнік зварыць. Улетку яе пасылалі з Антэкам на пасту, бо хлопец, заняты сваім майстраваннем, ніколі добрым пастухом не быў. Колькі яго лупцавалі, прасілі, плакалі над ім! Хлопец крычаў, абяцаў, нават плакаў разам з матуляй, аднак рабіў сваё, а жывёла ўсё лезла ў шкоду.

Толькі ўжо як сястра з ім пасвіла, было лепш: ён стругаў кіёчкі, а яна пільнавала кароў.

Часамі маці, гледзячы, што ў дзяўчыны, хоць яна і меншая, больш розуму і руплівасці, ламала рукі з жалю і лямантавала перад старым кумам Анджэем:

— Што я, бедная, буду рабіць з гэтым вырадкам Антэкам? Ні ў хаце нічога не робіць, ні статка не дагледзіць, толькі ўсё гэтыя кіёчкі рэжа, як насланнё якое на яго. Ужо ж з яго, Анджэйка, не будзе, відаць, ні гаспадара, ні нават парабка, а дармаедзіна — людзям на смех, богу на грэх!..

Анджэй, які ў маладосці хадзіў плытагонам і многа свету пабачыў, так пацяшаў разгубленую ўдаву:

— Гаспадара з яго, вядома ж, не будзе, на гэта клёку не хопіць. І таму яго трэба спачатку ў школу, а потым да майстра. Навучыцца па кнізе, навучыцца рамяства і, калі не ссабачыцца, будзе жыць.

На гэта ўдава, ломячы рукі, адказала:

— Ой, куме, што вы гаворыце! А ці ж не сорам гэта — гаспадарскаму дзіцяці за рамяство брацца, абы-каму па заказу работу рабіць?

Анджэй пусціў дым з драўлянай люлечкі і сказаў:

— Сорам, вядома, але ж нічога тут не зробіш.

Пасля ён, звярнуўшыся да Антэка, што сядзеў на падлозе каля лавы, спытаўся:

— Ну, гавары, свавольнік, кім ты хочаш быць? Гаспадаром ці майстрам?

А хлопец на гэта:

— Я буду рабіць ветракі, якія мелюць збожжа.

І заўсёды так адказваў, хоць над ім ківалі галавой, а то часамі і мятлой.

Яму было ўжо дзесяць гадоў, калі васьмігадовая сястра яго, Разалія, моцна занемагла. Як лягла звечара, дык уранні не дабудзіцца было. Малая гарэла, вочы глядзелі, ды не бачылі, а сама гаварыла богведама што.

Маці спачатку падумала, што дзяўчына прыдурваецца, і штурханула яе разоў колькі. Калі ж гэта не памагло, нацерла яе гарачым воцатам, а назаўтра напаіла гарэлкай на палыне. Усё дарма, нават пагоршала, бо ад гарэлкі дзяўчына пайшла сінімі плямамі. Тады ўдава, добра-такі пакорпаўшыся ў сваім куфры, знайшла там у рыззі шэсць грошаў і паклікала на ратунак вялікую знахарку, Гжэгажову.

Мудрая бабуля ўважліва агледзела хворую, аплявала вакол яе падлогу, вымазала малую салам, аднак — нічога не дапамагло.

Тады яна сказала матцы:

— Напаліце, кума, у печы, як на хлеб. Дзяўчыне трэба добра прапацець, і ўсё пройдзе.

Удава напаліла ў печы як след і выгарнула жар, чакаючы далейшых загадаў.

— Ну, а цяпер, — сказала знахарка, — трэба палажыць дзеўку на сасновай дошцы і пасадзіць у печ. Памолімся, тры «багародзіцы» скажам, — як рукою здыме!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Василь-Ярослав Новицький - Секс як зброя в політичних іграх
Василь-Ярослав Новицький
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Баляслаў Прус - Грахі маленства
Баляслаў Прус
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x