Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бяспјцкаль – кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?

Бясштэннік – бедны, хто нават штаноў не мае.

Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср. ку прыкрыць.

Вабіць – прыманьваць, прыцягваць . Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.

Вавіла – мужчына, муж . Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.

Вагáн – тоўсты, пуцкалаваты малы . Сядзіць ваган, як маленькі пан.

Вáда – урок, урачэнне . На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.

Вададых – шустры, быстры, хваткі . Ну й ён вададых які! ( Магчыма, іменне паганскага божышча.)

Вадзíцца – дазваляць сябе весці . Казёл не даецца вадзіцца.

Вáдзіць – уракаць, шкодзіць . Хай табе ня вадзіць!

(Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.

Вадзюгá – вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.

Вайлакі – валёнкі . Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку – і мароз па баку!

Вайстрак – востры канец, вастрыё . Якраз у нажы вайстрак зламаўся.

Вайстранка – болька. Усё цела вайстранкі абсыпалі.

Валатоўка – курган, насып . А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.

Валяка – гультайка . Дзень паробіць, два не, такая валяка.

Валяны – павалены. Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася.

Валяўка – прасталытка, гулявая, даступніца . З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.

Вандзэлак – хатуль, клунак . Бабкі, хапайце свае вандзэлкі.

Ванцак – боль у жываце. Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя.

Варанджáцца – прыкідвацца, строіць з сябе . А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць.

Варацáкі – ваніты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі.

Варголы – даслоўна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», – жартавала мама.

Вархопкі – пажыткі, манаткі . Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому.

Вары́ўня – будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць.

Вáтарга – гурма, зборня . Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць.

Ваўкаедня, ваўкаўня – ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ – няўтульная будыніна . У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня.

Ваўкарэзіна – абразлівы зварот да каровы, каня.

Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі!

Ваўначоска – майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.

Вачапор – вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна – хто порыць вочы.)

Вашанок – маленькая вошынка . Вашанок у галаве засвярбеў.

Веяць – гнаць, каціць.

Кляновая лісціначка,
Куды цябе вецер веіць:
Ці ў бор, ці ў даліну,
Ці ў шчырую баравіну?

Вельмаваць – прывячаць, частаваць.

Ой, дзед, ты мой дзед,
А я твая бабка.
Шануй мяне, вяльмуй мяне,
Каб я была гладка.

Верасянка – гліна, змешаная з верасам . Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў. (На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.)

Вернікі – верныя ў каханні, у дружбе . Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі – да першай падушкі.

Верхам – мець уладу над некім . Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху.

Верхнік – верхні камень у жорнах . Ніяк не маглі верхнік узвалачы.

Ветрагон, ветрадуй – ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!

Відошна – відавочна, яўна . Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая.

Вілатая – у два ствалы (як вілы). А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла.

Вілачнік – куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць.

Вірлун – у каго вочы навыкаце . Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць.

Вірлы, вáрлы – вочы . Што ты свае вірлы паказеліў – ніхто цябе не баіцца.

Вірун – несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x