1 ...7 8 9 11 12 13 ...27 Віхлíцца – круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтáцца – хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.
Віцíна, выціна – розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.
Вішнеўнік – вішняк . Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.
Вішшо – вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам . (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)
Вобалачка – аблачынка . Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.
Возерка – азярцо. І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.
Возка – заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.
Волаць – танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа.
Вонка, вонкі – за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?
Ворах – страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў.
(Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)
Восець – асець, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.
Вотачкая – гэткая маленькая . Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.
Вотліж – адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны – рэшткі ад прасеенай мукі . Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.
Вохкала – хто вохкае, скардзіцца . Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб’еш.
Вљда – віхлясты; яшчэ – сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта – добрая вуда, усё сабе грабець.
Вуды́р – пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў.
Вужок – вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужкá нехта забіў, а вужы́ца адна асталася.
Вужэлкі, вужла’ё – неслухі, вачапоры . Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.
Вљлі – галубы; яшчэ – галубоў прызываюць: вулівулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу.
Вуллё – вулей, калода . За вуллё кожнае падатак плаці.
Вуры́ць – біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.
Вусацень – вусач . Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.
Выбіцца – спрацавацца, стаміцца . Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.
Вы́бушнець, пабушнјць – раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
Выбыць – адбыць, пражыць сваё . Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.
Вы́вараць – вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў.
Выгаліць – накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
Выграб – збіранне, абіранне . Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
Выдурнівацца – прыкідвацца, дуракаваць . Не выдурнівайся – бярыся за розум.
Вы́залець – азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.
Вы́зверак – злы, звераваты . Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
Вызнавáць – выведваць, разведваць . Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
Вы́казаць – выдаць. Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
Вы́камандаваць – выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
Вы́канаць – заходзіцца ад болю . Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
Выкат – выраз у сукенцы . Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
Выкаціць – нарадзіць, прывесці . Каза трох казлянят выкаціла.
Вылáджвацца – збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
Вы́ладнець – папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго . (Ладны – значыць пазорысты, паглядны.)
Вы́лівень, вылівак – яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ – азызлы, адрузлы . Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
Вылупак – франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
Вы́лупіцца – прарэзацца, глянуць . З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
Вымагаць – прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
Вы́мантачыць – выпрасіць, выцыганіць . Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
Вы́маўчаць – змоўчыць, не зважаць . Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
Вымышлјнне – прыдумванне, выдумлянне . Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
Читать дальше