Гацíць – працаваць . Ён гаціць на іх увесь век.
Гбанікі – палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў. Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была.
Гбацца – гнуцца. Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. Гваздкі – гваздзікі . Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца.
Геройка – смелая . Ты такой геройкай ня будзь.
Гешэфт – справа, інтарэс . Усё гешэфты нейкія водзіць з ім. (Ад ідыш – здзелка.)
Гібель – шмат, процьма . Сёлета ягад гібель. Гілець, загілець – гарэць; яшчэ – дужа захацець .
Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць. (Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці – Гілёня.)
Гладка – зусім, ушчэнт . Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.
Гладкі – укормлены, дагледжаны, спраўны . Ад таго казак і гладак, што пад’еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.
Гламыздá – нязграбны, неахайны. Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.
Глінабітка – хаціна з жэрдзя й гліны . У глінабітцы зіму перажылі.
Глінянік – гліняны гаршчок . У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.
Глотнічаць – гарланіць, ірваць глотку . Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.
Глушнí – вушы (грэбліва). Што табе – глушні пазаклала, што ня чуіш?
Глыжы, глыжэўе, груд – засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі. Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам.
Глык – глыток . Піцця таго ўсяго на два глыкі.
Глюганосы – глюгаты . І прыляцеў глюганосы крук.
Глџма – глюкаты; яшчэ – няветлы. Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.
Гнётка – тоўстая кішка . Такую грузь падымаў, аж гнётка вылезла.
Гнілінá – хваравіты, слабы на здароўе, запáдлівы.
Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець – валіцца.
Гнуцікі – санкі з гнутымі капыламі . Гнуцікі такія лёгкія на бягу.
Гняваш, гнявы (мн. лік) – гняўлівы, сварлівы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы.
Гнянљць – ударыць, грымнуць. Як гнянљ, дык доўга помніць будзіш.
Гой – адчайны чалавек, разак . Такі гой – нікому не саступіць.
Гойкаць – гукаць, крычаць, клікаць. Гойкалагойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце.
Голлю – галяком. На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць.
Гоміна – шум, вэрхал, гам; яшчэ – чутка, прачутка. Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла.
Гоншчыкі – хто гоніць плыты. Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць.
Гоп – гукаперайманне. На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець – адзін гоп, другі шлёп.
Грабёлка – грабянец, часадла.
А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці.
Грабінá – труна, дамавіна . Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
Гравінь – гравій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла – вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ – няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
Грокат – грукат. Ён без нагі, паваліцца – будзіць грокату.
Гругнíць – бубніць, мармытаць . Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
Грљда – змерзлая глеба, без снегу . Па грудзі йсці – як на злом галавы.
Грљдам – гуртам, юрмой . За ёй кавалеры грудам валяць.
Грузáлкі – кавалачкі. Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.
Грузь – цяжар. Такую грузь валок, во здаравіла.
Грыбёт – хрыбет. А пітух заядлы такі – куры́цы выдраў увесь грыбёт.
Гры́вісты – з грываю . Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.
Грыжáнка – бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.
Грымотнік – зёлка. На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.
Гудзець – калі свіння кнура хоча . Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці.
Гукáць – гутарыць, талкаваць . Хоць пагукала з добрым чалавекам.
Гулы́ – водгулле, рэха . Хата пустая – аж гулы йдуць. Пярун як ударыць – гулы далёка йдуць.
Гумовікі – гумовыя боты. У гумовіках і ў балота, і з балота – і нага сухая.
Гумонны – ганарысты, фанабэрысты . Гумонны – куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць.
Гурунцавацца – хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца. Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца.
Читать дальше