Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялічча – шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць .

Вянок – рой. Вянкі пчол на суках віснуць.

Вяркаць – плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця). Хто гэта там вяркаіць?

Вярзці – нагаворваць, плявузгаць. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.

Вясельнік – госць на вяселлі . А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся.

Вясна – голад, бясхлебіца . У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было – да новіны дацягнулі.

Вятка – натоўп, юрма. Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.

Вяхотка – звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.

Вячнíна – трывалае, моцнае. Новы кажух – гэта ўжо будзіць вячніна.

Гадавік – жывёліна, якая гадуецца год . Гэты парасяты не гадавікі.

Гадзíць – дагаджаць. Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць.

Гадкі – брыдкі. А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху.

Гайдамаха – гуляка, раскідаха . Ён такі не гайдамаха – не прап’ець.

Галабоні – буякі, дурніцы; яшчэ – п’яніцы . Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні – п’яніцы гузаватыя!

Галабурдá – лухта, несусвеціца . Ён нясець усякую галабурду як наняты.

Галавабой – слізгоцце. Як падмерзніць – галавабой будзіць.

Галавар – кіпень, голы вар . А на снядання галавар.

Галайстрá – голь, галеча . І ў Расіі такая галайстра. Галамызы – бязвусы, з голым тварам . І гэны галамызы жаніцца хочаць.

Галанож – у чаравіках на босую нагу . Пахмяліцца дык галанож прыпёрся.

Галаруч – голымі рукамі. Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся.

Галасуха – плакса . Я такая галасуха была малая.

Галатá – голае месца, поле . Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа.

Галдуечыць – казаць, балбатаць незразумелае. Збяруцца жыды: гылды́-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць.

Галјзаваць – цягацца. Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць.

Галень – сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы . Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся.

Галець – жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець. Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць.

Галінá – схільнасць, прызванне . Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік.

Гáліцца – квапіцца. На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню.

Галута – безлістоўе, бясснежжа . Уся восінь галутай стаіць – ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай.

Галы – прагны, ахвочы да нечага. Пітух на ежу гал, гатоў усё з’есці. На дзевак галы, як кот на сала.

Галяк – голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава . Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца.

Гáмнуць – схапіць, узяць . Знахопу як гамніць, аж я знячы́веліла.

Гамолка – акраец, луста, скібка . Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў.

Гамонак – гамана, гамонка. П’яны прыдзіць, тады гамонку будзіць.

Гандлёўшчык – гандляр. Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа.

Ганьбаваць – грэбаваць . Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць.

Гара – гарышча. Усцягнулі сена на гару, паспелі. Гарадзішча – плот, загароджа .

Ой, вырасла лебяда
Вы́шей гарадзішча…

Гáрды – горды, каго заела гардыня . Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.

Гарлач, гладыш – гладкі, паліваны збан . У гарлачу добра захоўваць крупы.

Гарнушак – невялікі збанок, болей нагадвае конаўку. Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.)

Гарчавая – гаркаватая. Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая.

Гарчак – горкі яблык, напой, пах . Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню – гарчак пашоў такі.

Гарэлішча – пажарышча . На гарэлішчы пра агонь не гаворуць.

Гарэць – цвісці . Агуркі ўжо гараць, самы цвет. Гасцíна – застолле, бяседа, госці. У добрай гасціні душа спачываіць.

Гасціцца – гасцяваць. І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся.

Гатљ – вокрык адпуджвання . Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў.

Гаўкала – брахлівы сабака . Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x