Дзічка – бародаўка . А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.
Дзічынá – здзічэлы выпас, луг. Выпасу німа – адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.
Дзюгнуць – выпіць, глынуць . Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.
Дзюк – дзёўб . Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк – і курам аддаў.
Дзялёнка – папаска. Узяў дзялёнку сала ў дарогу. Дзяло – клопат, справа . Вот маё дзяло якое. Дзяннјцца – світаць, днець . Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.
Дзяннік – двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў. З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.
Дзярноўе – дзёран. Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.
Дзяўчур – як бы паддзяўчына . Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.
Длінноцце – цягамоціна. Ад яго длінноцця аж моташна зробілася.
Днішка, дэнца – кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ – донца. Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў.
Довеч – давеку. Касцюм у яго быў довіч як новы. Дойкі – цыцкі ў каровы, казы . Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.
Дойніца – дойная карова . У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.
Досвіцце – досвітак. Ад досвіцця каня шукаю. Досуг – дападлівы паўсюль . Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут. (Чуецца – дасягаць.)
Дохля – худы, лядашчы, галодны . Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты).
Драбнасюр – дробязны, скупаваты. Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам.
Драбняк – малыя дзеці. У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі.
Драбязлівіцца – раскідвацца па дробязях. Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў.
Драміла, драмлюга – сонны, снулы . Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць.
Драпачы́ць – танчыць. А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы.
Дрљгацца – грукацца. Лягла, толькі ўспалася – другаіцца ў вакно.
Друзá – друз . Адна друза ляжыць, каб што цэлага.
Дрљка – нязграбная, нягеглая . Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпер. ніцца.
Друкі – азярод, пярэплат. На друках снапы высахнуць.
Дрыгбá – топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае. Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба.
Дрыгі – ногі. Ляжыць, задраўшы дрыгі. Дрыжáка – дрыжыкі, зябікі. Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б’ець.
Дрыль – рыдлёўк а. Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца.
Дрэнчыцца – капрызіцца . Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.
Дубíць – біць, лупцаваць . Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў!
Дубкí – на дыбы . Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў.
Дуброва – выган . А ўжо каровы на дуброві.
Дуддзё, дудкі – дубцы, галлё, быллё . З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.
Дљды – клопат, справы . Усе дуды набок, трэба збірацца.
Дукрыць, здукрыць – кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад’юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі.
Дукса – нязграбны чалавек, няўмека . У дуксы рукі – крукі, ні да пугі, ні да навукі. (Аднакарэннае з латышскім duksă – ашалелы.)
Дунай – проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ – сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш.
Дуплё – гняздо. Там галуб дуплё сабе зробіў. Дуралоб – дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок!
Дуркеша – дурнічка (спачувальна) . Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша.
Дуронік – гарэза, распушчаны . Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць.
Дурэць – гарэзіць, сваволіць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў.
Дух – цяпло . Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух.
Душнíк – засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчыніш душнік – дым пойдзіць.
Дљшны – душэўны, спагадлівы . Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.
Дыня – пахвіна, пах. Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца.
Дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба – хударэбрына; яшчэ – няўвішная. Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога.
Егімора, гімора – пачвара; яшчэ – непрыгожая жанчына. Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця – гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.
Читать дальше