Замухравáты – ценькі, нягеглы . Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
Замясціць – замяніць . Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
Занездаравјць – занядужыць, падупасці, набрацца хваробы . Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
Занятка – занятак, нейкая справа . Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
Запáдлівы – хваравіты, часта западае (хварэе).
Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
Запáл – зáпар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
Запальчы́вы, запы́льчывы – успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што – халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
Запíўнікі – якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк.
Заплюснуць – заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб – і заплюснуў вочы.
Запоіны – сватанне, калі запіваюць маладую.
Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
Запљткі, запутнікі – абходныя сцежкі, прасёлкі . З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
Запятак – абцас . Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
Зáрдзіцца – пачырванець, нарываць . Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець.
Зародыш – зародак, зачатак. У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок.
Зарунћвець – зазелянець, зарунець. Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела.
Засјўрыць – заплеснявець. Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі.
Заскупíцца – скнарыцца. Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагáліўся.
Заспјць – застаць. Як на тое ліха, не заспеў начальніка.
Засунуць – зачыніць на засоў . Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла.
Засљха – суш, спёка без дажджу. Па дзве бульбіны пад калівам – засуха.
Затаміцца – замарыцца, прыстаць . Пакуль сюды прышла, затамілася.
Затаргаваць – купіць, утаргаваць. Казу затаргавала, козная.
Зáтаўка – сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюць) страву, закраса . Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы.
Зáтаўчына – таўкач. Не па катлу затаўчына. (Кажуць, калі мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.)
Зáткала – заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ – неахайны чалавек . Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны.
Затохнуцца – задыхнуцца . Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве.
Затравець – парасці травой . Гарод астаўся няпаханы, затравеў увесь.
Затула – вялікі фартух, каб затуліцца (звычайна ў рыбакоў скураныя). Яшчэ ў яго рыбацкая затула новая.
Зáтхля – задуха, безвятроўе, бязветрыца . Такая жара, такая затхля стаіць, дыхаць німа чым.
Заўдавець – стацца ўдаўцом. І Піліп заўдавеў рана.
Заўстрэць – завязнуць, засесці . У рэчцы танкі заўстрэлі – танкісты сталі матам лаіцца.
Захвэндаць – забрудніць, занасіць да чарнаты.
Што ні надзеніць, усё захвэндаіць, такая ўжо хвэнда.
Захінуцца – зашпіліцца; яшчэ – схавацца ў ціхае месца. Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць.
Выпіла, закусіла,
Сама сябе пахваліла.
Захінулася ў куток,
Па тры чарачкі ў раток.
Захмурэць – захмарыцца. Нешта рана захмурэла. Заходнік – сетка лавіць рыбу, таптуха. Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
Захцяначкі – прышчыкі на твары ў падлеткаў.
Ускочылі захцяначкі – думай пра наначкі.
Зáцепла – да халадоў. Добра, што яблыкі зацепла знялі.
Заціснуць – забасці, прыціснуць . Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў.
Зацягнуцца – мець доўг. У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала.
Зáчась – сверб . Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы.
Зашацíцца – схавацца . Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны . (Затаіцца пад шатамі.)
Зашытае – гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй.
Збáгдарыць – збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць . Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў.
Збегчы – угнацца, бегчы разам, дагнаць . Дужа мама збяжыць за намі.
Збíвіны – стаптаная, зблочаная збажына . Ня жыта, а збівіны адны засталіся.
Збрáгнуць – забрадзіць, укіснуць. Незакупаранае варэнне аментам збрагніць.
Читать дальше