Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Знатка, знак – прыкметна, відно, памеціна. Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак.

Знахопу – з наскоку, нечакана . Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы.

Зніцець – змарнець, звяць, пабялець . У бульбы калíўе зніцела ад такой пякоты . (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.)

Знові, знавá – адразу, спачатку . Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая.

Знячы́велі – з перапуду, з нечаканкі. Знячывелі аж заікацца стаў.

Зорніць – ганарыцца, задзіраць нос . Ён галаву зорніў адвеку.

Зрабћціцца – здзяцініцца. Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць.

Зразвагі – не спяшаючыся . Ідзець сабе паволі, зразвагі.

Зробіцца – дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё – яна сваё, так яны й зробіліся.

Зродасць – радня, сваякі . У яе ж нейкая зродасць ёсь.

Зрудзíць – зжаўціць, падпаліць . Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.

Зручны – умелы, рукаты . Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць.

Зубашчэр – весялун, баламут, прасмішнік . У забашчэра са смеху вячэра.

Зљбрыць – навучаць, нацкоўваць . Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак.

Зухнуць – павесці сябе як зух, шыкануць . Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць.

Зцёмным – па начы, абначэла . Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая.

Зыгарадзь – загароджа. Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь.

Зык, зыкаваць, зазыкаваць – гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні. Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць.

Зылда – няўваротлівы, несхямяны . Кавалеры ў яе усе нейкія – то зылда, то дылда.

Зыск – вышук. Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала.

Зялёнкі, зеленчакí, зеляннё – няспелая садавіна. Чарэшні каля плоту – адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець.

Зяло – зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына. Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой.

Зяпа, зяпло – рот (грэбліва). Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць.

Зяпáць – крычаць, груба казаць. Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава.

Зятняя – зяцева . Браў ён зятняй жонкі дачку.

Ігрушшо – купка ігрушынаў . Ігрушшо стаіць даўнае, панскае.

Ізгарода – плот, загароджа, зыгарадзь. Гарод каля самай яго ізгароды.

Ікранка – рыба пад час нерасту. Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа.

Іл – крухмал. Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса.

Імасць, мосць – вашасць, шаноўнасць . «Ваша імасць, просім за стол», – кажуць шаноўнаму госцю.

Іменне, менне – імя, мяно . Алена Канстанцінаўна – гэта ж менне якое!

Нядоля-нядоля, няшчасце маё,
Ня любіць свякроўка йменніка майго.

Імшонік – імшоны хлеў . У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку.

Імянны – сярэдні палец, альбо даўгі . На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць.

Іскаверціцца – адхварэць, сканаць . Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца.

Іскацца – шукаць вошы ў галаве. Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.

Ісподкі – вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі). І ў ісподках рукі пакалелі.

Ісподнікі – падштанікі. Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.

Ісподняе – ніжняя бялізна. Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.

Істопка – гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная. У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.

Істрыць – рабіць вострым . Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.

Кавалерыцца – калі хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла.

Кавалёк, казялок – конік. Ад кавалькоў уся пожня зялёная.

Кавёлы – ногі (пагардліва); яшчэ – мыліцы. Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць.

Кавялюга, кавяла; кавялюгаць – крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны.

Кажалуп – хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць.

Кажанець – слаба расці, паршывець (пра малога). У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x