Казлякі – вочкі ў бульбе. Чышчу бульбу з казлякамі – на лепшае часу німа.
Казляччы – казліны. Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў.
Казярэка – упірлівы, кажа ўпоперак . Як упрэцца казярэка – не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці?
Каламесніца – сумятня . Цэлы дзень сумесніцакаламесніца з хаты не пускаіць.
Калапніна – клопат, намаганне, завіханне.
Калапніны многа каля яго, а толку мала.
Калахвосціць – трэсці, калашмаціць. Будзіцьбудзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць.
Калдунаватая – злямцаваная, збітая . На сабаку поўсць калдунаватая.
Калека, калечка – мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.
Калјлікі – дрыжыкі, зябікі . Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
Калёскі – каляска, вазоўнічак . Двое калёсак вады прывязла.
Кáліва, калíўе – куст, націнне бульбы . Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калíвіна якая будзіць. Сухое каліўе – паспела спешка (гатунак бульбы).
Калмак – кузлак. Хоць калмак сена дай карові. Калоддзе – калоды . Дровы – адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
Калом – невядома куды, праз зямлю . Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
Калюччо, калюк – калючае кустоўе . Такое калюччо – не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш – наколішся.
Калядоўка – Каляды . Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
Кáменка – мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць.
Камлюк – моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель) . А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
Канадá – назола . Сядзіць на душы, як канада тая.
Канаць – прасіць, дамагацца . Канаіць купіць яму абнову.
Канашэсць – жэрдачка, на якой сядзяць куры.
Нанач пасаджу курэй на канашэсць.
Кантáр – кантаваны бязмен . Кантаром зручней важыць.
Кáнчур – акурак; яшчэ – канец баразны. Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў.
Канькаць – прасіць, ныць . Канькала канькаіць, а некала некаіць. Кáня (птушка) просіць піць – канькае.
Канюгайла – здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць.
Каняўё – коні (зборнае). Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць.
Кáпа – накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты. Закінь ложак новай капай.
Капá – шэсцьдзесят (снапоў, яек). Цэлую капу яек сабрала да святаў.
Капанікі – сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня. У капаніках на капылы йдзець дуб.
Капіздуленька – трошачкі, як паспытаць.
Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся.
Капызíцца – задавацца, пы́шыцца . Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца.
Капэрус – канец, капцы . Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць.
Каравай – горб. І каравай ззаду на плячах.
Каравíна – зарэзаная карова . «Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», – шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай.
Каравятніца – тоўстая; яшчэ – няўклюда . А гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так раз’елася. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала.
Карапунька – караценькі, маленечкі. Малец недалужны быў, такі карапунька.
Каратэлька – гатунак морквы . Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць.
Караўка – каравая, брудная, каляная ад гразі анучка. Здымі гэтую караўку – пасцялі чысты настольнік.
Карбљнец – карбункул, скула . Каб на цябе карбунец сеў!
Кармінá – корм . Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму.
Карнавухі – з кароткімі вушамі . У карнавухага сабакі дарогу пытацца.
Карнáты – без хваста . Сабака ты карнаты. Каровіна – ялавічына . Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры.
Каруза – прыставала, надаеднік . Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць – не адчапіцца.
Кархавінне – жабіна нераставанне, жабурынне. Поўная сажалка кархавіння.
Карчанець – зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі). У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі.
Карыкатурыцца – вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык.
Карынá – кавалак кары . З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць.
Карэлая – брудная . Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць.
Читать дальше