Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кљпіна – яміна, з якой выбралі купу (торф). Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца.

Купчасціцца – разрастацца кронай. Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны.

Куравод – пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу . І куравод гэты ўжо дзевак прывёў.

Куракí – вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці. Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць.

Кураћ – гермафрадыт. Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.

Курган – дзялянка, участак . Быў курган лесу, дык яго зрэзалі.

Курдупэпачка – маленькая асоба, як кнопачка.

Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць.

Куросадзь – курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць.

Курта – бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ – верціхвостка. Была ў суседа сучачка – курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту.

Куртáч – конь без хваста . У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі.

Кусáнік – надкусаны, недакусаны хлеб, пірог. Мне чужых кусанікаў ня трэба.

Кусман – вялікаваты кавалак. Гарэлкі кварту ды сала кусман – і я сабе пан.

Кутнік – крайні зуб; яшчэ – кватарант . Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.

Кышнуць – прагнаць, папэндзіць . Як кышну – дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут!

Лабаздá – лухта, несусвецце . Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.

Лабак – здаравіла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзілі лабакі п’яныя й дзяўчына кудланаватая.

Лабуза, лабазаватае – дуддзё, быльнік . Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.

Лабяк – голая мясціна. На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.

Лавэр – развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына . У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.

Ладзішча – відовішча . А на Купалле такое ладзішча зробілі – уся моладзь сыйшлася.

Лайба – няспрытная, нехлямяжая . Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла.

Лайно – адзенне. Трэба мець лепшае лайно ў людзі.

Лактáць – хлябтаць . Кот дарваўся да малака, так і локчаць.

Ламаніна – ламата, ломка. Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе.

Ламлівая – няроўная, у грудзе . Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна.

Ламок – скрылёк, лустачка. Хлеба ламок ды масла камок – нам і надойдзіць.

Ламы, лам’ё – паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё. Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам’ё якое з сена.

Лапандзей – балбатун, пустамол . Як лапандзею язык не забаліць.

Лапун – блін, спечаны нахапку . Нейкі лапун спяку, дый ладна.

Ласае – смачнае, прысмакі . Што было ласае, са стала прыбралі.

Лáсікі, лáхарцікі – ласункі, прысмачча . Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве.

Ласкуха – ласкавая, якая любіць лашчыцца. Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха.

Ласоха – ласая да прысмакаў . Яна ў цябе ласоха, зласела гладка.

Латáцца – мець выгоду. Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.

Латока, латавінка – нізіна, нізовіна . У латоцы дасюль вада стаіць.

Лáхаўка – балбатуха, пляткарка . Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь.

Лахаць – плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ – бегаць, насіцца. Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца.

Лахмонне – рыззё, лахманы . Дымам смярдзіць ейная лахмоння.

Лáціна – жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно – лацьвей . Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.

Лашчавінка – ямінка, упадзінка . А ў лашчавінцы баравік сядзіць.

Легцавік – легкавы аўтамабіль. К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў.

Лежня – ляжанне . У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі.

Лесаўцы́ – жыхары лясістай мясціны . Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці.

Лесюгí – густыя лясы. У гэных лесюгах і чорт заблудзіць.

Леташняя – мінулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згніла.

Летка – летняя пшаніца . Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць.

Лёк – расол зпад селядцоў . Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x